Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пра гэта. Ён тое хацеў зрабіць яшчэ ў класе. Перад вучнямі. Каб адтуль яго «хуткая» забрала. Але не аказалася вучняў і Тані, ды і карэспандэнт нечакана з'явіўся — план яго парушыўся. А ён робіць усё для таго, каб памяняць сваю кватэру, пашырыцца плошчай. Ёсць заява ў райвыканкоме. Не хапала толькі фактаў, што жыве ў кепскіх умовах. Былі званкі з Менска, намякалі, што лёс ветэрана знаходзіцца на кантролі ў вялікай арганізацыі. Запалохвалі. Напісаў ветэран-зласлівец пісьмо і ў музвучылішча, куды Таня збіралася паступаць, пісаў, што, калі прымуць такую на вучобу, пісаць будзе ў ЦК.

— Не можа быць.

— А вы схадзіце ў вучылішча, прачытайце. Ці пазваніце дырэктару, ён пацвердзіць...

— Абы-што. Як можна быць такім двулікім? Будзеце пісаць?

— Абавязкова. Ён жа не адстане ад дзяўчынкі. І матэрыял я назаву «Персанальная справа... піяніна».

Клопаты газетныя адбіралі шмат часу. Не любіў я чамусьці корпацца ў гарадскіх праблемах. Мяне найбольш цягнулі вясковыя дарогі, людзі, якіх я разумеў лепш, чым гарадскіх, — мо таму, што нарадзіўся сам у вёсцы. З імі і гаварыць было лягчэй, і цікавага ад іх больш пачуеш.

Еду ў далёкі раён, праз які цячэ Прыпяць. Перад гэтым, два тыдні назад, прыязджалі хлопцы з маскоўскага ЦК з грунтоўнай праверкай. Першы пастараўся — і начная юшка, і каньяку скрынка, і гатовыя да ўсяго дзяўчаты, у адключцы ўсе былі. Першы абкома даў такую ўказілаўку — сустрэць па вышэйшым класе. Ну, раённы першы і даў клас. Калі цэкоўцы купаліся ў асалодзе (куды там да той праверкі — галовы гудзяць, пахмяляцца трэба і зноў піць), другі сакратар і загадчык аргаддзела начамі пацелі над складаннем даведкі, якую павінны былі рабіць прыезджыя.

А тут я блытаў карты — не па тых адрасах ішоў, якія паказвалі райкомаўцы, не з тымі людзьмі сустракаўся. Цяжка было прабіваць потым тыя матэрыялы. Але выручала Наташа, не ведаю, як ёй тое ўдавалася...

Праз тыдзень зноў паездка. У паўднёвы раён. «Пісьмо паклікала ў дарогу». Такая была ў нас рубрыка. Сапраўды, пісьмо было трывожнае, і прыйшлося шмат павалаводзіцца, каб абараніць маладога спецыяліста — дзяўчыну, ад нападак дырэктара саўгаса.

І адчуваю — выдыхнуўся. Адчуваю — перапынак патрэбен, бо галава трэсне ад перагрузу. Хто сказаў, што педагогі і журналісты — кандыдаты нумар адзін на той свет? Не памятаю, у якім часопісе прачытаў тое. Білет на той свет... А хто за намі? Дактары? Інжынеры? Вадзіцелі?..

Майго ж вялікага сябра, старэйшага па ўзросце, уласнага карэспандэнта Івана Мікітавіча «зарэзалі» ў бальніцы, робячы простую аперацыю. Перытаніт «падаравалі». Нябожчыка завезлі ў яго ж раён, а праз год ён аказаўся за калючым дротам — апынуўся ў зоне Чарнобыля.

А быў чалавек у творчай сіле і фізічна трымаўся моцна, а вось нейкая дробязная аперацыя панесла яго на той свет.

Чым выбавіцца з палону стомы і атупення мазгоў? Каб жыў блізка ад вёскі, то абавязкова наведаў бы Барсучынае котлішча і зноў быў бы бадзёрым і нястомным чалавекам. А да яе далёка, і дабірацца ў той край трэба шмат часу.

У руках заклеены канверт. У ім дзесяць старонак. І задаволены, і незадаволены напісаным. Ніколі не ведаю пра сваё — добра ці кепска напісаў. Вось выйду з хаты, падыду да паштовай сіняй скрынкі, усуну ў шчылінку — і пайду куды вочы глядзяць: ці то да рэчкі, ці проста па зарэччы паблэндаюся... Жонка на рабоце, Ірына і Таня — у школе.

Уздрыгваю ад тэлефоннага званка, хаця даўно прыглушыў моц сігналу і ён стаў амаль нячутны. Не міжгорад, нехта мясцовы...

— Тута я.

— І я тута. Што парабляеш? — Голас у Адама нейкі ціхі, далёкі — пэўна, звоніць з аўтамата.

— Анічога! Вольны казак.

— Тут доўгая чарга за півам. Але я заняў, і застаецца чалавек пятнаццаць. Пакуль прыйдзеш, то я і вазьму. Хочаш піва?

— Вельмі хачу. Дзякую, Адаме, за клопаты аб маім душэўным стане. Буду за нашым столікам роўна праз паўгадзіны. Бяры па тры келіхі.

— Добра. Чакаю.

У паштовай скрынцы было тры газеціны і больш нічога. Заўсёды з нецярпеннем гляджу сваю газету — канечне ж, няма, бо «трамвай» — апошні нумар месяца, кожны імкнецца ўсунуць сваё, каб мець хутчэй ганарар. Я ж далёка, я ж — на «кусце», мяне можна і адкінуць, адпрэчыць... Але гэта мяне не засмучае, а недзе і радуе — значыць, яшчэ партфель там мой не апусцеў, матэрыялы ёсць, значыць, можна чакаць і пакуль рабіць перадышку...

Канверт упаў бязгучна на іншыя канверты ў скрынцы, і ў мяне паспакайнела на душы. Заданне выканана, цяпер можна колькі дзён адпачываць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x