Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яно тут, у нашага дзядулі...

І стаяла яно зусім каля процілеглай, ад Гаеўскага, сцяны. Таня сыграла некалькі эцюдаў. Іграла, мне здавалася, добра, з любоўю ці натхненнем, хаця насцярожынка жыла ў ёй, не прападала.

— А цяпер моцна, — папрасіў я.

— Як — моцна?

— Проста бі па клавішах... Так, так... Дзякую, Таня.

Я развітаўся, падзякаваў. Убачыў радасныя і здзіўленыя вочы дзяўчынкі. Дзеля такой усмешкі я гатоў быў увязацца ў любую бойку — у вачах дзяўчыны былі спадзяванне і надзея. Слязінка на дзіцячай шчацэ...

Гаеўскі і Санько гаварылі паміж сабой, голас у гаспадара кватэры быў яшчэ цішэйшы і мякчэйшы — да раны прыкладвай яго, вылечыць...

— Вы чулі піяніна? — спытаў я ў Санько.

— Не. А хто іграў?

— Я ў Тані толькі што быў. Прасіў яе, каб пайграла. Ды не проста пайграла, а біла з усяе сілы па клавішах.

— Не, музыкі мы не чулі...

Гаеўскі адвярнуўся. Я мог спытаць у псеўдаветэрана, хто будаваў яму дачу і хто пакінуў з цэглы надпіс на сцяне «ГВ-13». То студэнты групы вагоншчыкаў здавалі яму на дачы экзамен. Спытаць пра тое, хто напхаў у вечка, аж даверху, у піяніна бутэлек каньяку. Рабочыя перавозілі ў новую хату, як усяляўся, ды ненарокам нахілілі — пасыпаліся бутэлькі на прыступкі і ўсе пабіліся. З паўгода стаяў каньячны пах у пад'ездзе.

Але спытаў зусім пра іншае, нязначнае, пра што ведаў і дэкан, калі ўжо дакрануўся да дзвярной ручкі:

— Скажыце, Гаеўскі, ці праўда, што вы судзіліся некалі з суседам толькі за тое, што вас укусіла за лоб пчала з яго вулляка?

Гаспадар раптоўна змяніўся з твару, прашаптаў:

— Вы і пра гэта ведаеце?

— Ды не толькі... А цяпер нам пара. Прабачайце за візіт, дзякуем.

Я прачыніў дзверы, і тут за нашай спінай, на кухні, нешта грымнулася аб падлогу. Я, нават не паварочваючыся ў той бок, ведаў, што гэта было. На кухню кінуўся збялелы Санько, вярнуўся да мяне, устрывожана спытаў:

— Што будзем рабіць?

— У такіх выпадках выклікаюць «хуткую дапамогу».

Гаеўскі ляжаў, падагнуўшы пад сябе правую руку, — упаў разам з табурэткай. З рота ішлі пена і сліна, зрэнкі закаціліся пад бровы, бялелі амаль пустыя вачніцы. Санько дрыжачымі пальцамі набраў нумар «Хуткай», папрасіў тэрмінова прыехаць.

Мы перанеслі гаспадара на дыван, паклалі пад галаву падушку. Дзіўна, але ўнук Пецька, які сядзеў за сталом, не звярнуў на гэта аніякай увагі — гартаў старонкі і плямкаў губамі. Праінструктаваў, значыць, малога, каб той не палохаўся.

Маладая дакторка, што прыехала на «хуткай», праслухала грудзі Гаеўскага, памерала ціск. Калі ж пайшла на кухню памыць рукі, я растлумачыў ёй сітуацыю, спытаў пра стан здароўя.

— Нічога пэўнага сказаць не магу. Канчаткова можа сказаць толькі кардыёлаг. Але я не бачу ніякай пагрозы.

— Дзякую.

Дакторка ўбачыла збялелага Санько, устрывожылася:

— Вось за вас я хвалююся. Давайце тэрмінова ўкалю вас...

Бедны Санько атрымаў укол і ў правую руку, і ў левую. Толькі тады трошкі пажвавеў. Я ж папярэджваў, шаноўны дэкан!..

Кардыёлагам аказалася пажылая, вопытная ў сваёй справе жанчына. Адразу ж, як пераступіла парог, спытала:

— Ну, дзе мой стары знаёмы?

Упэўнена пакіравала з калідора ў залу, ведаючы добра дарогу ў хаце. Падышла да гаспадара, паставіла на табурэцік чамаданчык, яе памочнік — малады ўрач — рыхтаваў апарат. Далонню паляпала па шчацэ, як бы абуджаючы ад памаракі:

— Прачынайцеся, не да твару вам дэманстраваць так сваё здароўе.

Запрацаваў апарат, асцылограф пачаў выпісваць крывыя лініі. Потым, калі яна прагледзела ленту, калі дала ўкол, праводзіў я яе да машыны. Назваўся, растлумачыў сітуацыю, выказаў сваю здагадку.

— Кардыяграма выдатная для яго здароўя. Гэта мой пастаянны кліент. З такім клапанам, як у яго, жывуць па сто гадоў, калі не даваць вялікія фізічныя нагрузкі.

— Дзякую. Можна, гэтыя словы я прывяду ў сваім артыкуле? — спытаў я. — Гэта вельмі важна.

— Пад любым словам магу падпісацца.

Мы пабылі яшчэ які час каля гаспадара. Санько, убачыўшы, што той расплюшчыў вочы, апрытомнеў, прапанаваў:

— Пайшлі. Здаецца, мы можам пакінуць яго аднаго. Ды і жонка хутка прыйдзе з работы.

І дарогай, як ішлі да прыпынку тралейбуса, выказваў недаўменне — чаму раней не заўважаў за ім такога, як было ў школе.

Была ўжо ноч. Восеньскія халады падступаліся ад зарэчча, халадзілі асфальт, дрэвы. Санько сцепануўся ад холаду, зашпіліў куртку на ўсе гузікі.

— Здзіўляюся, адкуль вы ведалі, што ён выкіне такога коніка? Вы ж пра гэта папярэджвалі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x