Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выбаўленне з раю?..

Захацелася перабраць газеты і часопісы, што ляжалі на стале. Цікава, што тут за чалавек такі жыў, што так доўга не аб'яўляўся? Што ён чытае, чым жыве? Газет такіх там, у сябе, ён і не бачыў. «Вольная Беларусь», «Ліцвінія», «Пекла і рай», «Мы — не рабы».

Былі тут і знаёмыя — «Свабода», «Пагоня», «Спадчына», «Полымя адраджэння»... Былі газеты і на незразумелай мове. Як ні ўчытваўся ў выхадныя дадзеныя, каб даведацца, хто іх друкаваў і дзе, дакапацца да адраса не мог... Ці то адукацыі не хапіла, ці адмысловая мова была ў газет...

Тое ж было і з кнігамі. Багдановіч, Колас, Ядвігін Ш., сучасныя — Сыс, Рубанаў, Арлоў, Гілевіч, Быкаў, невядомыя аўтары і назвы твораў, якіх Клімовіч, да яго сораму, ніколі не чуў і не страчаў. Кнігі былі на невядомых мовах і выдадзены былі ў невядомых выдавецтвах...

На глухой сцяне, дзе не было вокнаў, вісеў каляровы плакат — «Сацыялізм — шчаслівае жыццё». Шчаслівая дзяўчынка трымала абярэмак кветак і шчасліва ўсміхалася. І стаяла яна на мурагу. А пад ім чалавечыя чарапы, процьма чарапоў, і на кожным штэмпель-факсіміле «Сталін, Сталін, Ста...».

Жудасна было глядзець на плакат. Быў ён стары, заседжаны мухамі, выгаралы, гадоў мо з сорак яму — ці ўсе пяцьдзесят, а мо і трыста...

На сцяне вісеў гадзіннік. Маятнік у ім хістаўся з боку на бок, але на цыферблаце не было стрэлак. І лічбы зусім не гадзіннікавыя, і не дванаццаць іх было, а дваццаць — па стагоддзях.

Якое цячэнне часу адбывалася тут?

У цэнтры сцяны, пасярэдзіне, пад плакатам, Тонік прыкмеціў дзвярную бліскучую — ці не залачоную? — ручку. Дзвярэй жа, здаецца, не было — агледзеў памяшканне ўважліва і дасканала. Ці іх не было перад гэтым бачна?

Нейкі час вагаўся — адчыняць ці не? Яго як што стрымлівала, не пускала, і адначасова нейкая ж сіла і падштурхоўвала, піхала наперад.

Асцярожна, як бы крадучыся, падышоў да сцяны, узяўся за цёплую залачоную ручку, крутануў дужку ўніз. Шчоўкнуў замок. Гук сведчыў, што язычок выскачыў з ячэйкі...

І тады Клімовіч пацягнуў ручку на сябе.

Дзверы лёгка паддаліся, без рыпу, бязгучна прачыніліся, і ён расчыніў іх зусім, на ўвесь разварот.

Дзеры аказаліся двайнымі. Тыя, другія, былі ці то дубовыя, ці то грабавыя. І ручка ўжо іншага ўзору — срэбным крыжам і большага памеру.

Яшчэ з большым хваляваннем і нецярпеннем дакрануўся да яе. Упэўнены быў, што дзверы выведуць у двор, бо хатка была з чатырох сцен — у тым ён пераканаўся, абышоўшы вакол, калі шукаў уваход. Гэтак жа крутануў, як і першую, таўхануў злёгку ад сябе. Дзверы паддаліся, самі ўжо расчыніліся ўсё шырэй і шырэй, — перад ім быў не падворак, не клёны, якія былі за сцяной, а зусім іншае відовішча...

Першае, што зрабіў Антон Клімовіч, пастараўся не выказваць свайго здзіўлення, супакоіў сябе, загадаў думкава верыць ва ўсё тое, што ўбачыў і ўбачыць...

Ён, усё ж зачараваны, як сонны, пераступіў дубовы парог і апынуўся ў прасторнай светлай зале з высокімі і шырокімі вокнамі. Карцела зірнуць за шыбіны, верылася ўсё ж, што ўбачыць у акне тыя высозныя клёны, да якіх падступалася леснічоўка. Але ўбачыў толькі белыя аблачыны на блакітным небе.

Адчуванне было такое, што ён сядзіць у самалёце, а недзе там, пад воблакамі, зялёна-блакітная зямля. Але і яе не было бачна — толькі воблакі і блакіт.

Калі ж адышоў ад акна — яго пачало хістаць, то і сапраўды адчуў бязважкасць і злёгку кальнула ў скроні. Успомніў пра дзверы — ці знойдзе хаця выхад назад? Дзверы былі ўжо зачыненыя. Яны паддаліся, зноў расчыніліся, — і тады ён супакоіўся, адышоўся ад дзвярэй, толькі яшчэ раз азірнуўся, каб лепей запомніць іх распалажэнне.

Памяшканне было правільнай круглай формы. Столь была высака над галавой, блакітная, як і неба. А мо то і было неба, бо Тонік адчуў лёгкі подых паветра, і сонца было бачна — на тым жа месцы...

Па ўсім крузе, між вокнаў, былі стэлажы з кнігамі, фаліянты ва ўсіх былі аднолькавыя — жоўта-карычневага колеру, аднолькавага памеру.

Толькі цяпер прыкмеціў, што пад стэлажамі, правільней, у стэлажах уманціраваны дзверы — дванаццаць дзвярэй на аднолькавай адлегласці. І кожная прыцягвала сваёй таямнічасцю, запрашала завітаць.

І Клімовіч разгубіўся...

За яго спінай нешта зашамацела, затрашчала, і ён павярнуўся: над дзвярыма, праз якія Антон увайшоў у залу, засвяціўся вялізны, на ўсю сцяну, экран. На яго, усміхаючыся, глядзела Яніна. Тая, якую сустрэў у лесе. Толькі яна была ўжо ў іншым адзенні — у бялюткай кофце, з каралямі на шыі.

— Добры дзень, шаноўны спадар Антон! Рады вітаць цябе ў нашых уладаннях. У Краіне Памяці і Суладдзя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x