Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой, бяроза белая,
Чаму жоўта, нязелена?
— Як жа мне зялёнай быць?
Кожны дзень начлежнікі
На карэнні агонь кладуць.
Карэнне маё папалілі,
Лісцейка пасмалілі.
— Маладзенькая дзевачка,
Чаму хмура, нявесела?
— Як жа мне вясёлай быць?
Кожны дзень сваты едуць,
Не дадуць мне вырасці,
Шоўкам косы выплесці...»

«Ой, бабулечка, як здорава! Аж плакаць захацелася! І голас у цябе харошы. Слухала б і слухала б... Ну, яшчэ хоць адну, добра?» — «А бо, кнігаўка! Калі так даспадобы, дык я табе наспяваю — цэвак тваіх не хопіць запісваць... Слухай, калі так. Маміну песню табе спяю. Пра Ядвісечку.

Ядвісечка чарнабрыва,
Твая доля гаратліва.
Ой, пайду я ў роўна поле,
А ў роўным полі кусты растуць,
Кусты растуць лазовыя.
А на іх цвяткі ружовыя.
Сарву цвяток, саўю вянок
Ды свайму дружку на галоўку.
— Насі, мілы, ды не скідай,
А мяне любі ды не кідай.
Насіў, насіў ды і скінуў,
А мяне любіў дый пакінуў.
Ой, пайду я ў роўна поле,
А ў роўным полі разважуся.
А ў роўным полі разважуся,
Аб белы камень разаб'юся.
Няхай жа ўсе людзі знаюць,
Што ад кахання паміраюць...»

«Ну, бабуля, ты даеш! Такія песні ведаеш, а мне ні разу не спявала! І не сорамна табе, га?» — «А ты не, мая красачка, ні разу і не прасіла мяне спець».— «Дурная была, таму і не прасіла»,— «Чаму ж, дзіцятка, дурная? Не дурная. Кожнай пары свае песні. Мае адспяваліся, а твае цяпер пяюцца».— «Дурная, бабуля, як ёсць дурная! Ты такія песні ведаеш, а я... Чаму іх «Песняры» не пяюць? Чаму? Не ведаюць, што ёсць такія? Не адступлюся, бабуля, пакуль ты мне яшчэ хоць адну не праспяваеш». «І яшчэ адну, і яшчэ адну... А ўжо ж, унучачка, і знемаглася я, здаецца. Гэта ж не тады, як было шаснаццаць ці васемнаццаць... От аддыхаюся трошкі і спяю табе яшчэ адну. Яе тата вельмі любіў. Спяваў і плакаў. А ў вайну, і ў тую, нямецкую, і ў гэту, з гітлерцамі, і пасля вайны яе бабы нашы альхоўскія многія пелі. Як толькі збяруцца, бывала, на бяседу якую, так яе і зацягнуць-завядуць. Жаласная такая песня, гаратлівая... Ну, от слухай.

Ой, там на гарэ, ой, там на крутой,
Ой, там гуляла пара галубоў.
Яны гулялі, сазываліся,
Шызымі крыламі абнімаліся.
Адкуль узяўся ахотнік-стралец,
Разбіў, разагнаў пару галубоў.
Галуба ўбіў, галубку злавіў,
Узяў пад палу, панёс дадому...
Насыпаў пшана аж да каленца,
Наліў вадзіцы з чыстай крыніцы.
Галубка не есць, галубка не п'е,
А ўсё на ту гору, усё плакаць ідзе.
— Галубка мая . шызакрылая,
Чаму ж ты такая гаратлівая?
— А як жа мне жыць ды не гараваць,
Была я ў пары, цяпер я адна.
— А ў нашым сяле, блізка ад мяне,
Блізка ад мяне ёсць сад для цябе,
А ў тым у садку сем пар галубей —
Лятай, выбірай, каторы мілей.
— Я й там бывала, усіх відала —
Таго не найшла, каго ўцярала.
Не тое пярцо, не тое крылцо,
Не той галасок, не мілы дружок...»

«Ну, бабуля, дай я цябе пацалую! Маладзец ты ў мяне! Не, не, больш прасіць не буду, бачу, што стамілася... Ты ляж, ляж і расказвай. Распавядай, як ты кажаш. Раскажы, бабуля, як ты дзеўкай была, добра?» — «Іш ты, кнігаўка цыбатая, табе ўжо і тое цікава! Якая ты яшчэ дзеўка, га? Гэта ў наш час, бывала, у шаснаццаць замуж аддавалі, каб рот лішні збыць. Дык жа — дзеўка тая галасіла па сабе, як па нябожчыцы... А ты чаго хітруеш, жмурышся, муркаеш, як катыска? Рана табе пра тое думаць...» — «А я, бабуля, ні пра што такое не думаю. Я пытаюся, што далей з табой было. Кароў ты пачала пасвіць, так? А што далей? Як дзеўкай стала?» — «Ай, унучачка, я і не прыкмеціла, як дзеўкахі стала. Чатырнаццаты гадок ішоў, а тут рэвалюцыя пачалася — як гром з яснага неба. Тады ж цёмна людзі жылі, рэдка хто ў свет выбіраўся. Навіны ў вёску прыходзілі — гады ў рады. Калі салдат які дадому вяртаўся ці хто яшчэ са свету, дык усім сялом збіраліся, каб пачуць, што на свеце робіцца. Помню, татаў малодшы брат, дзядзька Антось, з Амерыкі прыехаў. Якраз перад самай той вайною, якую нямецкай звалі. Прыехаў худы, жоўты ўвесь, кашляў — быццам у грудзях і ў горле ў яго тарка аб тарку дзерлася. Помню, усё ляжаў на палацях у запечку і кашляў. Ехаў у Амерыку, каб грошай зарабіць, зямлі купіць, а прывёз адно сухоты, у Амерыцы ў падзямеллі зарабіў, з тых сухотаў і памёр, году не пажыўшы дома. Дык тады да нас, паслухаць дзядзьку Антося, паўсяла прыходзіла. А ён пачне апавядаць, якія там людзі, што ёсць і чорныя, і чырвоныя, дык усе божкаюць, галовамі ківаюць, не вераць. І што машыны там усякія, і што дамы — сто хат адна на адну пастаўлены... Дык каторая баба і не сцерпіць, на дзядзьку Антося рукамі замахае: кінь ты, Антоська, пабойся бога, мы ж не дзеці, што ты нам казкі гаворыш, як малым... А тут — рэвалюцыя. А перад гэтым — вайна. У нас немцаў спачатку не было, яны пасля рэвалюцыі паявіліся, а вайну ў сяле больш па калеках ведалі, што вярталіся і ў Гапаровічы і ў суседнія вёскі. Па тым, што коні кожны год забіралі і забіралі. А як пачулі людзі, што цара не стала, дык напалохаліся — каб ты ведала. Мама, помню, сядзе што рабіць і ўголас сама з сабою: «Што ж гэта будзе, а ці ж можна без цара, гэта ж ці не канец свету ўжо падыходзіць?..» А тата, ён смялейшы быў, ведама, мужчына, кажа: «Так і трэба Мікалашку!..» Але толькі ў хаце, не пры чужым чалавеку, такое скажа, а на вуліцы асцярожнічаў, як усе ў сяле. Усё баяліся і не верылі, што цар не вернецца... Помню, адной раніцы пайшла па сяле чутка: пана няма, за граніцу ўцёк. Тады ж, тым днём, шмат хто ў маёнтку пабываў і сёе-тое сабе ўрваў — і з палаца, і з аборы, і са свірна... Казалі ўжо і пра бальшавікоў, і пра Леніна. Маладзейшыя мужчыны, найперш хлопцы нежанатыя, смела ўжо, адкрыта пра зямлю панскую гаварылі, што дзяліць яе трэба. Асабліва асмялелі, як у нас, у Ганаровічах, аказаўся першы бальшавік, Зарэмбы Івана сын Даніла. Ён у Мінску рабіў, казалі, на чыгунцы, а тут раптам дадому заявіўся, Савецкую ўладу рабіць. Збіраў людзей і выступаў перад імі. Маладыя хлопцы за яго ўсе пагалоўна. А старэйшыя, бацькі іхнія не спяшаліся, адмоўчваліся: паглядзім, што з таго будзе, куды ўсё павернецца... А яно ж, унучачка, скрутна было — не давядзі бог. Я дзеўчынёха была, мала што разумела, але ж і то бачыла, што сёння — адно, заўтра — другое. Зарэмба Даніла знік нечакана. А там немцы паявіліся, колькі часу стаялі па хатах. Пасля немцы прапалі, дык палякі прыйшлі. Гарцавалі на конях, з людзей здзекаваліся... Аднаго дня сагналі ўсё сяло на Сысоўшчыну, за карчму. Мясціна такая ў Ганаровічах, пагорак так завецца — Сысоўшчына. Яго яшчэ Ямішчам звалі — там многія на зіму ямы капалі і бульбу ссыпалі. Камень там пры дарозе ляжаў — вялізны такі валун, малой, помню, не ўзлезці на яго было. Дык ля таго валуна траіх камуністаў засеклі жаўнеры. Двух хлопцаў і дзяўчыну. Маладзенькую такую, прыгожую. Косы ў дзяўчыны былі доўгія, тоўстыя, іх шабля ніяк не брала, як ім галовы секлі. Людзі нашы адварочваліся, млелі, бачачы тое. У мяне і цяпер уваччу тое стаіць. І дзяўчына тая, і галоўка яе акрываўленая, з касой перасечанай... Хто яны былі, адкуль — каб жа знаццё. Камунары, жаўнеры сказалі, камуністы. Іх пасля мужчыны там жа, на Сысоўшчыне, ля таго валуна і пахавалі...» — «І не даведаліся, хто яны?» — «Не, унучачка, так і не ўведалі. Мо здалёку адкуль, што ніхто не агукнуўся... Калатнеча была, каб ты ведала! Палякі тыя, жаўнеры — такія ўжо звяры. Але паперлі і іх, дзе і форс дзеўся. Помню, праз Ганаровічы красныя ішлі. На коніках і пешшу. Глядзець на іх было жаласна — абы-як адзетыя, абутыя хто ў што — у каго чаравікі, у каго боты, а ў каго і лапці. Немцы тыя, палякі дык разадзетыя былі, асабліва палякі — усе панамі выглядалі. А гэтыя — от простыя вясковыя хлопцы-гарапашнікі. Але вясёлыя ішлі, бадзёрыя, песні пелі. А якія ж камуністы ўсе, якія справядлівыя! Помню, да нас на надворак салдацік красны забег. Дык жа не так, як той жаўнер польскі: матка, псякрэў, кілбасу давай!.. Гэты зайшоў, ціха так папрасіў: мамаша, мо пакушаць найдзёцца... А ўлетку ж гэта было, самай галоднай парою, бабовым цветам, нават бульбы яшчэ не капалі. Ну, але мама кінулася ў камору, у пограб збегала, у гарод, прынесла яму яек, агуркоў, скрылік сала, нават і шматок паляндвіцы, што пасля сенакосу ацалела, не пашкадавала. Салдацік так ужо дзякаваў: спасіба, мамаша, спасіба, па такім харчам далёка дайдзём... Я і цяпер помню таго салдаціка: гімнасцёрачка і штаны латаныя-пералатаныя, выбеленыя сонцам і потам, чаравікі ці то дротам, ці то аборчынай перавязаны, бо падэшвы цвікамі ашчэрыліся, вінтовачка на плячы, і твар помню — кірпаносы такі, смяшлівы, вяснушчаты. Маладзенькі такі салдацік, як хлопчык-падлетак. Пушок такі рыжанькі па шчоках — ці галіўся яшчэ... Я, унучачка, кажу ж табе, дзяўчо была, а як пабачыла тых красных, што Пілсудскага пагналі, дык як нешта ўва мне перамянілася. Ці сама да таго дадумалася, ці ад старэйшых пачула што, а толькі ж зразумела я: будзе ў нас Савецкая ўласць, ніхто яе не адолее, бо ўвесь народ за яе, бо галодны і босы люд пайшоў на вайну, каб мець волю і шчасце. Не, унучачка, тое бачыць трэба было, каб думаць так. Як яны ішлі, з якою вераю, з якой радасцю. Шчаслівыя людзі ішлі. Я да таго не бачыла і не разумела, што такое шчаслівы чалавек, а тут убачыла шмат шчаслівых людзей. Яны неслі сонца ў вачах... Мне ішоў ужо шаснаццаты год, гэта ў дваццатым ужо было, і з той пары неяк павярнулася да новага жыцця. Мама ў царкву гнала, сварылася: «Ты дзеўка, тваё бабскае дзела, клапаціся, каб замуж выйсці за добрага чалавека, сям'ю дарэчную завесці, пра пасаг думай...» А я кожны вечар, кожную вольную хвіліну да камсамольцаў бягу — неўзабаве ў нас і камсамольцы паявіліся, клуб у былым панскім свірне арганізавалі. А пазней трошкі ўсе пачалі бегаць у камуну. У панскім маёнтку камуну зрабілі, там спектаклі ладзілі, дыспуты, чыткі ўголас праводзілі... Там я і Раманка свайго знайшла...» — «Ой, бабуля, раскажы! Як ты яго знайшла? Ён што, прыезджы быў?» — «Ат, унучачка, гэта я так кажу — знайшла. Знайшла, каб жыць разам. А ён ніадкуль не прыязджаў. Ці ж ты забылася, што ён мяне ў Альхоўку забраў? Ну, от ён і быў з Альхоўкі, з суседняга сяла. Яму столькі ж гадоў было, колькі і мне. Толькі доля ў яго была надта ж горшая. Я з татам і з мамай жыла, бедна, але ў сям'і сваёй, а ён бацькі свайго зусім не помніў, яму чатыры было, як бацька памёр, а ў дзевяць гадкоў матка памерла. Ён трошкі ў цёткі сваёй пабыў, а з дзесяці гадоў у папа служыў. Парабкам папоўскім быў. Спачатку пастушком, а пасля, падлеткам, араў, касіў, у лес ездзіў. Адно добра, што Раманок у папоўскім доме чытаць і пісаць навучыўся, як і мама мая, толькі маму папоўскія дочкі навучылі, а Раманок зімою ў школку бегаў. Да навукі ён здатны быў, похапкамі, урыўкамі, але скончыў чатырохкласную школку. Дык ён у камуне з грамаццю сваёй рахункаводам ці пісарам стаў, а ў дваццаць чацвёртым, як яму дваццаць было, яго зрабілі старшынёй сельсавета. Ганарылася я сваім Раманком. Да яго ж людзі адусюль, з розных вёсак ідуць, і ён ужо не Раманок, папоўскі парабак, ужо і не камунараўскі пісар, а старшыня сельсавета Раман Пятровіч! А мама яго ўсё роўна не любіла. Ат, казала, галота, аднымі штанамі свеціць, ні хаты сваёй не мае, ні зямлі. Зямлю яго, што пасля маткі засталася, цётка з дзядзькам абраблялі. Дык я слухаю маму і баюся прызнавацца, што мы з Раманком даўно сустракаемся, дружым, што згаварыліся пабрацца...» — «А што гэта — пабрацца, бабуля?» — «А бо, унучачка, ты ўжо быццам і не ведаеш! Пабрацца — то пажаніцца. Ён ужо даўно гразіўся прыйсці да нас са сватамі, а я ўсё не дазваляла, казала — сама скажу маме і тату, каб па-людску ўсё было. Аднаго разу жалі мы з мамай жыта за аселіцай, ля цагельні, гэта ўжо ў дваццаць пятым годзе. І вазьмі я ды скажы маме пра Раманка. Ой, як мама пачала сварыцца! Ажно серп кудысьці шпурлянула, да мяне ледзь не з кулакамі. «Я,— крычала,— з недавяркам, з бязбожнікам усё жыццё прамэнчылася, і ты сабе такога знайшла, такую долю абрала, ці на ім свет клінам сышоўся?..» А я маму ведаю, пад гарачую руку ёй лепш нічога не кажы. Ну, я і маўчу, жну сабе і маўчу. Мама пакрычала-пакрычала, а пасля села пад мэндлік, паплакала, супакоілася, зноў, як і я, за серп узялася. Мне — ні слова больш. І вечарам маўчыць, як з поля прыйшлі, і назаўтра ні слова. Быццам я ні пра што не гаварыла. Дзень, другі, трэці маўчала. А на чацвёрты, як мы ў поле ішлі, раптам загаварыла. Я, кажа, дачушка, супраць тваёй волі не пайду, бацька таксама не будзе пярэчыць, рабі што хочаш, мо і праўда свет цяпер зыначваецца, мо ў вас доля будзе іншая, лепшая і шчаслівейшая... Ну, кінулася я да мамы, ашчаперыла яе, зацмокала, зацалавала...» — «А што, бабуля, кахала ты свайго Раманка?» — «Іш, кнігаўка, і гэта табе цікава!.. Кахала ж, ведама. Каб не кахала, дык бы і не бегала, не перажывала б і мамы не прасіла б...» — «А як, бабуля? Як ты яго кахала? Скажы, як?» — «А хіба ж пра гэта можна сказаць, унучачка? Хіба ж тое скажаш словамі? От ты жнеш жыта, сонейка з гары-вышыні смаліць, прыпякае, пот вочы табе залівае, муха-назола ці сляпень у вочы пішчом лезе, а ты і не бачыш, не зважаеш на ўсё тое, табе ні спіна не баліць, ні рукі, ні ногі босыя вострае ржонне не коліць — чуеш ты, як лёгкі ветрык валасы твае над лобам варушыць, як каласкі пад ім цененька-цененька звіняць-наспеўваюць, і табе так добранька на душы, так лёгенька, што і самой хочацца запець, і запела б, каб не мама побач... Альбо вечарам пойдзеш на аселіцу, да рэчкі, ногі спаласнуць, сядзеш на кладку, спусціш ногі ў сцюдзёную, крынічную вадзіцу, боўтаеш імі ў рэчцы, а сама глядзіш некуды, куды і не ведаеш, і бачыш не тое, што перад тваімі вачамі,— неба зыркае, чырвонае, дзе толькі што за небакрай сонца села, змрок, што паціху запаўняе лагчынкі, западзінкі між кустамі, светлы, лёгкі, быццам касмылькі расчасанай воўны, туманок над аселіцаю. Нічога гэтага ты не бачыш, а бачыш...» — «Яго бачыш, бабуля? Аднаго яго?» — «А хай цябе кот убрыкне, унучачка!.. І ноччу спаць ляжаш, а табе не спіцца, ты ляжыш на сенніку ці, калі ўлетку, на сене ў адрыне, і так лёгка табе, добранька, быццам ты стала бязважкаю, як перына птушыная, вось-вось падымешся ўгару, падхопіць цябе лёгкі начны вятрыска і панясе пад соннай вуліцай, над прысадамі, пад лугам-аселіцай, над рэчкай, і ты б лятала так і лятала, і не засыпаецца табе доўга-доўга, ажно пакуль не пачне святлець пакрысе, і адкульсці прыплыве да цябе на сена золкавы халадок, і ты нацягнеш тады на сябе скамячаную ў нагах, непатрэбную дагэтуль пасцілку, накрыешся з галавой, скруцішся абаранкам і заснеш хутка і смачна, соладка, хоць і ненадоўга...» — «Ой, бабуля, ты ўсё адно як вершамі гаворыш! Каб і мне калі так...» — «Паспееш з козамі на торг, кнігаўка!» — «Бабуля, а пра што вы гаварылі, як сустракаліся, га? Пра любоў?» — «А от як сустракаліся, дык пра любоў, унучачка, якраз і яе гаварылі. Не ўмелі мы гаварыць пра любоў. Ці саромеліся, ці не ўмелі. Я дык болей маўчала, а Раманок пра новае жыццё гаварыў, пра светлы час, калі будуць жыць нашы дзеці, пра курсы лікбезу, мяне гнаў на тыя курсы, дакараў, што ў камсамол не ўступаю. А я сяджу, слухаю, галавой ківаю, пагаджаючыся, а сама сабе думаю: ты гавары, гавары, Раманок, я цябе чую і мне добранька з табой, а больш мне нічога не трэба, ты граматны — значыцца, і я з табой граматная, ты камсамолец — значыцца, і я з табой камсамолка, бо куды ж мне без цябе? А ён як зразумее, як пачуе мяне і сам замаўчыць, абніме мяне, прыгорне...» — «Ой, бабуля, бабуля, і не сорамна табе?» — «А чаго ж саромецца? Што было, тое было. Ты пытаешся, я апавядаю. Гэта ў мяне, са мною было. А ў цябе яшчэ будзе. От мо і ведай, як яно павінна быць. А яно павінна быць, унучачка, калі па-сапраўднаму. А як будзе, дык не прабяжыць тады між двума ні сваркі, ні крыўды. У нас з Раманком ніколі непаразуменняў не было. Ад яго я ці ён ад мяне ніколі нічога благога не чуў. І заўсёды было ў мяне адчуванне, што ёсць у мяне чалавек, каторы ці не даражэйшы за тату з мамай, каторы не дасць цябе ў крыўду і прыйдзе на паратунак, як бы далёка ні быў і ад чаго б мяне ратаваць ні давялося...» — «Стоп, бабуля, на сёння хопіць, бо і цэўка наша пасукалася, якраз плёнка скончылася. Але ты не засмучайся, катушак я куплю, і ты мне яшчэ і наспяваеш, і нарасказваеш...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.