Іван Мележ - Мінскі напрамак. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Мінскі напрамак. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1958, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР рэдакцыя мастацкай лiтаратуры, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мінскі напрамак. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мінскі напрамак. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.

Мінскі напрамак. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мінскі напрамак. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Генерал выклікаў авіяцыю, і над астраўком хутка з'явіліся нашы пікіроўшчыкі. Змяняючы адзін аднаго, яны кідаліся з гары на нябачныя адсюль цэлі. Не перастаючы, па тых жа месцах біла артылерыя. Усё ўдалечы зацягнула дымам.

Камдыў загадаў выклікаць да тэлефона Скорабагатага, полк якога правым флангам наступаў на ўзгорак, але лейтэнант-сувязіст зморана адказаў, што сувязь з палком перарвана.

— Трэці раз! Толькі што паправілі і зноў...

— Хоць бы і дзесяты раз, дарагі... Мне патрэбен Скорабагаты!

Лейтэнант хацеў сказаць, што там, на лініі, ужо ёсць салдат, якога ён нядаўна паслаў, але стрымаўся. Зірнуўшы на генерала, сувязіст пайшоў подбегам следам за байцом усцяж провада.

Каля кустоў алешніку ён убачыў збялелага тэлефаніста, які поўз каля провада, цягнучы акрываўленую нагу.

— Снарад... блізка...— прашаптаў баец з намаганнем.— Нага... як у агні...

Ён сам сабе наспех зрабіў перавязку, напэўна, адразу пасля ранення. Лейтэнант сказаў, што зараз вернецца, і, спяшаючыся, занепакоена пабег далей. Поблізу ён знайшоў абрыў,— каля провада чарнела варонка, якая напалову заплыла тванню. Сувязіст нацягнуў правады з абодвух бакоў, абчысціў ножыкам парваныя канцы і, злучыўшы іх, абматаў клейкаю ізаляцыйнай істужкай.

Праз хвіліну Шчарбацюк слухаў хуткую гаворку Скорабагатага. Наступленне на правым флангу затармазілася, і гэта ставіла пад пагрозу фланг Сібірака.

— Дзоты? — перапытаў генерал-маёр, густа-барвова чырванеючы.— Спачуваю! Непрыемнасць такая!..

Усе, хто ведаў натуру камандзіра дывізіі, адчувалі, што падступае выбух гневу. У дабрадушнага Шчарбацюка часам роўны, лагодны настрой перарываўся, змяняўся гневам, выбухам. У такія хвіліны генерал станавіўся гарачым і нястрыманым, — нібы ўсё, што капілася многія дні, выбухала адразу.

Гэтых «выбухаў» у дывізіі ўсе баяліся.

— У цябе, душа мая, артылерыі на цэлую дывізію! Больш, як на дывізію! Такая сіла! І ты не можаш з такой сілай закрыць ім зяпы?.. Нялёгка? Спачуваю! — у голасе камдыва чулася кіпенне. — Але, каб было лёгка, нам тут не было б чаго рабіць!..

З самага маленства ён жыў нялёгка. У пятнаццаць год ён, абліваючыся гарачым потам, ужо ганяў ваганеткі як адкатчык. Праз два гады хлопец стаў сам рубіць вугаль, цэлымі гадзінамі лежачы ў паўцёмнай пячоры. Шахцёры ніколі не скардзіліся на цяжкасці, ён таксама не гаварыў пра гэта. Больш таго, ён не разумеў, што такое лёгкае жыццё. Былы вугальшчык, з-пад Новачаркаска, настойлівы і ўпарты, ад той пары захаваў прывычку спакойна адольваць усё, што трэба. Хоць Шчарбацюк ведаў, што Скорабагатаму сапраўды цяжка, ён адчуваў непрыхільнасць да камандзіра палка, які паскардзіўся.

— Не разумею гэтага чалавека! Гонару мала! Я б разбіўся, а не стаў бы скардзіцца, а ў яго вечныя скаргі. Баба!..

Генерал звязаўся з Сібіраком.

— Павярні дзве крайнія роты і дывізіён артылерыі направа — дапамажы Скорабагатаму.

На нейкую хвіліну ён падумаў, як ацэніць сённяшнія дзеянні камандарм,— пры ўспаміне пра камандарма камдыву стала неспакойна. Успомніліся словы Чарняхоўскага — «... а што вы скажаце, таварыш генерал... справіцеся?» Ён падумаў, што Чарняхоўскі, відаць, уважліва сочыць за яго дывізіяй...

Камдыў падышоў да лётчыка.

— Пяць «Ільюшыных» на правы фланг,— ён назваў квадрат.

Пазваніўшы Скорабагатаму, генерал-маёр сказаў, каб той абазначыў свой пярэдні край.

Раздзел ІІ

1...

Туравец на хвіліну прыпыніўся, выняў з кішэні гадзіннік і чыркнуў запальнічкай. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата.

«Спазніўся!»

Звычайна ў гэты час ён быў каля радыёпрыёмніка, слухаў зводкі Інфармбюро. Сёння ж Туравец затрымаўся — партыйны сход у атрадзе, з якога ён цяпер ішоў, зацягнуўся. «Ну што ж, даведаюся ад Габдуліна»,— падумаў Туравец, дзьмухнуўшы на запальнічку. Ён збавіў крок, пайшоў спакайней.

Сцежкі амаль не было відаць, бо ад дрэваў, якія маўкліва ціснуліся абапал вузкай дарожкі, тут панавала такая цемрадзь, якая можа быць толькі ў лесе і то хіба летнім вечарам. Толькі таму, што Туравец добра ведаў дарогу, ён ішоў не збіваючыся.

Падыходзячы да лагера, ён яшчэ здалёк пачуў там гоман. Хутка выдзеліліся ў шуме асобныя мацнейшыя галасы, але ніводнага слова, як ён ні стараўся ўлавіць, нельга было разабраць. Што гэта значыць? Звычайна ў гэты час у лагеры было ціха. Нешта, відаць, здарылася незвычайнае.

«Няўжо ж пачалося?» — падумаў ён, узрушваючыся ад радаснага прадчування.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мінскі напрамак. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мінскі напрамак. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мінскі напрамак. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Мінскі напрамак. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x