Кузьма Чорны - Цана прароцтваў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Цана прароцтваў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цана прароцтваў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цана прароцтваў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Цана прароцтваў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цана прароцтваў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дванаццацігадовая жанчына, якая вяла сваіх дзяцей, не ведала, што гэта за дзеці. Яна іх спаткала на дарозе адных і ўзяла пад сваю апеку. Калі выйшлі на палявую дарогу і калі з'явіўся над галовамі нямецкі драпежнік, яна цвёрдым голасам загадала сваім дзецям упасці на зямлю і ўпала сама. Увесь натоўп жанчын і дзяцей ляжаў на зямлі, пакуль пералятаў ненаеднік. Здавалася, што ён ужо мінуў гэтае месца, але тут ён, зверху напэўна, заўважыў некалькі белых хусцінак на зялёнай зямлі. Праз гул матора сыпануўся дробны кулямётны стук і так жа дробна сыпануўся на распасцёрты ніц на зямлі натоўп град куль.

Што ж у гэтую хвіліну рабіла дванаццацігадовая жанчына? Упаўшы грудзьмі і тварам на зямлю, каб перачакаць бяду, яна заснула самым сапраўдным сном. Трэція суткі яна не спала ні часіны і ўсё ішла.

Высыпаўшы кулі, немец зрабіў круг і паляцеў далей. З нейкага інстынкту дванаццацігадовая жанчына адразу прачнулася, паднялася на ногі, падняла сваіх дзяцей і стала ў ланцуг усяго натоўпу. І неўзабаве яна ўжо ішла далей, прысутуленая, маўклівая, з завостраным ад нуды і небыту носам, у стракатай хусцінцы на мілай дзіцячай галоўцы. Твар яе сабраўся ў адну рысу, непарушная ўпартасць паклала на яго сваю пячаць. Вочы накіраваны былі ў адзін-адзіны пункт - глядзелі туды, што ўжо было знойдзена і вядома.

Усё было вядома! Вядома стала, што прыйшла пара вялікага выпрабавання, смутку і ўпартасці, непахіснасці і непакорнасці. У душы - воля да жыцця, а над душою - крывавы забойца! І свавольная жыццярадаснасць дванаццацігадовай дзяўчынкі ператварылася ў сталасць спрактыкаванага чалавека, які многа ведае і да многага імкнецца. І ўсё гэта было на яе пакутным тварыку.

Раптам яе сямігадовы хлопчык сышоў убок і пайшоў з ёю побач.

- Ідзі за мной, - строга сказала яна яму, - мне мама казала, што трэба ісці роўна, адзін за адным, і спакойна, дык больш пройдзеш і менш стомішся.

- А дзе твая мама? - абазвалася жанчына, што ішла перад ёю.

- Маму забіла бомбай у Менску, але яна яшчэ мне сказала, каб я ішла адразу ж і не аставалася.

На адзін найкарацейшы момант тварык яе зморшчыўся, сцягнуўся, рухавасць прабегла па ім, яна міргнула вачыма, сціснула вейкі, кулачком правяла па вачах, каб выцерці раптоўныя слёзы, глытнула сліну і загойдалася далей у роўнай, размеранай хадзе. І нейк адразу ўсе ўскінулі твары ўгару. Нямецкі драпежнік зноў ляцеў сюды. Няроўны рокат яго матора хлынуў раптоўна. Цяпер ён ішоў ніжэй, як першы раз, і кругі рабіў вузейшыя. Зноў натоўп жанчын і дзяцей ляжаў на зямлі, і зноў яна ў сваёй стракатай хусцінцы спала, уткнуўшыся тварам у здзірванелую абочыну дарогі. Побач з ёю ляжаў сямігадовы хлопчык, а пяцігадовую дзяўчынку яна праз сон адчувала працягненай рукой. Яе рука ляжала на руцэ той, якой яна стала замест маці.

І раптам увесь гэты гарачы і ясны дзень раскалоўся ад свісту. Усё ўскалынулася і рванулася ўгару. Свет страсянуўся, жудасны гук аглушыў яго, і стала цёмна. Але яна так моцна спала, што больш за хвіліну не магла апамятацца, калі ўскочыла на ногі з-пад зямлі, якая ўпала на яе балючым тупым ударам. Яе кінула далёка ад дарогі і засыпала зямлёй. Не паспела яна скінуць з сябе забыццё, як зноў, ужо з другога боку і так жа блізка ад яе рванулася з трэскам і грукам зямля. А пасля далей і далей, і так многа разоў. Усё згінула і знікла, і раптам заўладала светам цішыня. Чутно было, як аддаляўся гул, знікаў у вышыні, якой не відно было.

Яна стаяла адна ў гэтым жудасным пекле. Яснага дня ўжо не было. Ад дыму і пылу стаяла ноч. І вось у яе душу пачала сачыцца радасць, што стала ціха. Калені яе згіналіся, галава хілілася к грудзям. Усё яе цела ныла, балела і прагнула спакою. Дарэмна яна старалася што-небудзь разгледзець навокал сябе. З трывогай яна ўспомніла, што нават не ведае, як завуцца яе дзеці і як іх цяпер паклікаць, каб яны абазваліся. Яна апусцілася на калені, нейк бокам, і старчма галавой уткнулася ў зямлю, і ні з чым не параўнаная асалода сну ахапіла яе. Але разам з тым кожную хвіліну яе пранізвала пакута свядомасці, што яна не бачыць каля сябе сваіх дзяцей. Раз-поразу яна адрывала твар ад зямлі, шпарка адкрывала вочы, бачыла змрок пылу і дыму і зноў падала ў шчасце сну. І так было многа разоў. Пасля пачаў яснець дзень, і яна з натугай, якая магла быць не пад сілу самаму моцнаму целам і духам мужчыну, адарвалася ад сну і затапталася назад і ўперад. Ужо не было дарогі, а замест яе ямы. Не было і зялёнай абочыны. Тут ляжала шэрая зямля. Яна працёрла кулачкамі вочы і ўбачыла адарваную галаву той жанчыны, якая ішла перад ёю. У трывозе яна пачала азірацца, дзе яе дзеці. Але бачыла толькі рукі і ногі, адарваныя ад цел, галовы і скрываўленыя косці. І тут вочы яе спыніліся на той малой дзяўчынцы. Дзіця было напалавіну прысыпана зямлёй, але твар быў наверсе. Ён быў чорны ад пылу і дыму. Яна падняла сваё дзіця на рукі. Яно вельмі цяжка дыхала і вачэй не расплюшчвала. І толькі цяпер яна заўважыла, што ў дзіцяці скрываўлены ногі. Густая ад зямлі кроў цякла бесперастанку. Дванаццацігадовая жанчына прыціснула да сябе сваю дзяўчынку і бездапаможна азірнулася. Хоць бы дзе жывы хто, хоць бы чалавечы голас! Ахоплепая страхам і смуткам, яна, моцна трымаючы пры сабе дзіця, пабегла полем у той бок, дзе стаяла сонца. Два разы яна спатыкнулася і два разы падала, але кожны раз утрымоўвалася на каленях, каб зберагчы тую істоту, якуго несла на руках. І кожны раз аставаліся на палявой зямлі знакі ад яе вострых каленак. Яна ўсхватвалася і бегла далей, трымаючы ў памяці толькі адно - туды, дзе стаіць сонца. Гэта яна цвёрда засвоіла: каб не збіцца з дарогі, трэба ісці туды, дзе ўсходзіць сонца, трэба ісці на ўсход, к Маскве. Так сказала ёй, уміраючы, маці. Але цяпер было пасля паўдня. Сонца стаяла высока. З галавы яе выйшла, што трэба праверыць свой кірунак на ўсходзе сонца. Яна ў гэтыя моманты не магла адумацца і бегла к паўднёваму сонцу, якое ва ўсім сваім бляску стаяла над гарачай зямлёй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цана прароцтваў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цана прароцтваў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Цана прароцтваў»

Обсуждение, отзывы о книге «Цана прароцтваў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x