• Пожаловаться

Васіль Ткачоў: Пахвалі пражыты дзень

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў: Пахвалі пражыты дзень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1988, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Ткачоў Пахвалі пражыты дзень

Пахвалі пражыты дзень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пахвалі пражыты дзень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем сучаснасці – вось галоўае, што вызначае гэту кнігу.

Васіль Ткачоў: другие книги автора


Кто написал Пахвалі пражыты дзень? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пахвалі пражыты дзень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пахвалі пражыты дзень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
У дзве гадзіны ночы сабраліся члены парткома, выканкома Даўлядоўскага сельскага Савета, кіраўніцтва гаспадаркі. Вы б пабачылі, якія твары былі ў людзей! Засяроджаныя, сур'ёзныя. Што і гаварыць — цяжка... Да васьмі гадзін раніцы падрыхтоўчыя работы былі закончаны. Пастаянна атрымлівалі дапамогу райкома партыі, ён стаў штабам па эвакуацыі. Што, як, куды — на ўсе пытанні паступалі дакладныя, па-вайсковаму кароткія ўказанні. Наш саўгас эвакуіраваўся ў сем гаспадарак раёна. Трэба было перасяліць каля дзвюх тысяч чалавек, сямі тысяч галоў жывёлы, з іх тры тысячы грамадскай. Падбягае да мяне Атаманенка, ён у Хатках фермай запраўляе, малайчына, нічога не скажу, падбягае і за ру- каў тузель, значыць: «Пятровіч, га, Пятровіч? Вы паслухайце... Што мы будзем на машыны ды з машын скаціну?.. Давайце сваім ходам перагонім? Людзі вунь у вайну за Волгу пераганялі, а тут жа — свой раён». Усю ферму так ён сваім ходам і эвакуіраваў, ніводнай жывёліны не згубіў, захаваў і прадуктыўнасць статка. Арганізавана пераправілі статак і з фермы Хутар-Лес. Іван Дзмітрыевіч Сяржан там. I прозвішча самае што ні ёсць камандзірскае мае, літару «т» дабавіць застаецца. «Не падвядзём! — крычыць, запэўнівае.—У мяне ж сям'я ўся тут, няўжо падкачаем? Не можа быць, каб сямейны карабель трэшчыну даў!» Усміхаюся яму ў адказ: малайчына, Ваня. Гледзячы на людзей, кожнага хацелася называць толькі так — Ваня, Пеця, Коля, Валянцінка... А чаму, цікава, толькі тады? Вось ужо гэтая чортава субардынацыя нам далася ў знакі! Ну, а як без яе пражывеш, скажыце вот? Не будзеш жа ванькаць ды пецькаць, абнімацца ўвесь час не трэба, тут правільна, разлічана. Галава — не гняздо, месца не хопіць, калі ўсе сядуць. Гэта я так, жартуючы... Калі ж і пажартаваць хочацца. Адхіліўся, прабачце, убок. Дык вось, што датычыць сям'і Івана Дзмітрыевіча, дык у яго яна сапраўды да фермы прывязана, толькі не ніткай, а моцнай вяроўчынай, і вузел марскі. Завязаны дык завязаны! Жонка, Марыя, даяркай робіць. Юрка, сын,—даяром. Хлопец, а, бач, да малака бліжэй... Такса-а-ма! I дзве пляменніцы, Тоня і Валя, дояць. Куды б ужо гуртаваць, здавалася б, але бяда згуртава- ла яшчэ больш сям'ю. Я сказаў, сям'ю? Так- так, Сяржанаў меў на ўвазе. Але ж у часе бяды, крытычнай, можна сказаць, сітуацыі, на свае вочы ўбачыў, што ўсе мы — сям'я. Адна, моцная. I нават прозвішча можна даць усім людзям адно. Якое? Вось тут падумаць трэба. Ну, хоць бы такое — Малайцовы. Га? Малайцы ў нас людзі. 3 імі нічога не страшна. Адступіць любая бяда. Я тут маю на ўвазе Марыю Валодзька, Марыю Сідарэнка... Можна, я ўсіх назаву? Далей: Люда Прышчэп, Пятро Стара- жэнка, Валодзя Казак, Люба Прышчэп, Маль віна Іжакоўская, Вячаслаў Краўчанка, Ваня Глушэц, Ваня Рагавец... Во, сказаў, усіх пералічу, а паспрабуй назаві... Гэта ж колькі часу трэба? Паўдня.

Цэнтр саўгаса размясціўся ў Галоўшчыцах. На новым месцы адразу ж адбыўся адкрыты партыйны сход. Камуністы і беспартыйныя, кожны, каму было што сказаць, узнімаўся, выказваў свае думкі. Людзі гаварылі словы ўдзячнасці мясцовым жыхарам. За клопат, за гасціннасць. Пакуль «прыпятчане» перасяліліся, тыя падрыхтавалі для жывёлы кашары, наладзілі даільныя ўстаноўкі, выдзелілі пашу. Пенсіянерка Мальвіна Нестараўна Траўнічак адной з першых адчыніла дзверы сваёй хаты, сардэчна запрасіла:

— Заходзьце, людзі добрыя. Заходзьце, колькі зможа размясціцца ў маёй хатцы людзей — усіх прыму, месца хопіць. I на стале не пуста. Не той час сёння. Пражывём-пракормімся.

Дырэктарскі хлеб вядомы. Ад цямна да цямна на нагах, а што ж гаварыць пра тыя першыя дні, калі абжываліся людзі, прывыкалі да жыцця і працы на новым месцы! Ці спаў? Ажно кругі пад вачыма пазначыліся. Хапіла ўсім ліха, а яму — удвая больш. За людзей хваля- ваўся, хацелася ж, каб хутчэй яны забыліся на бяду. Стараўся знайсці для іх цёплае слова, і людзі сваё не хавалі, выкладвалі дырэктару: бачым, супакойваеш нас, Пятровіч, то і мы цябе можам, паслухай. Ехаў Яўген Пятровіч на тую ж кашару, а сэрца шчымела: як там, ці добрую навіну пачуе? А ўбачыць, як стараюцца людзі, а то і ўсмешку сустрэне — і быццам гара з плеч.

Марыя Валодзька насустрач бяжыць, ледзь не за руку цягне:

–Ой, Пятровіч! Ой, радасць якая! Цялятка паявілася...

Дырэктар святлее тварам, адказвае:

— Пойдзем глянем. А ты, Марыя, заўваж: паявілася яно на новым месцы. Пра што гэта ўсё гаворыць?

Даярка паціскае плечуком, зацікаўлена глядзіць на Яўгена Пятровіча.

— Вось-вось... Пускаем мы тут свае карані. А нараджэнне — святая справа. I дзеці ў метрыках запішуць новыя вёскі. Нічога, свае мы таксама не забудзем. А пройдзе час — вернемся, зноў удыхнём у іх сваё цяпло. Вось так, Марыя,— дырэктар кранаецца пляча жанчыны.— Вось так. Ну, а цябе з папаўненнем...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пахвалі пражыты дзень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пахвалі пражыты дзень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Высокі страх
Высокі страх
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Пахвалі пражыты дзень»

Обсуждение, отзывы о книге «Пахвалі пражыты дзень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.