Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не аставацца... Паганяйце... Здалёку ўсё відаць... Як на далані... — закамандаваў спераду Махорка, ціха і хрыпата.

Алёша схапіў за лейцы, але коней не пагналі — ні Боганчык, ні Панок. Тады Алёша азірнуўся і ўбачыў, што Наста толькі цяпер выехала з лесу: змарыўся і астаецца Буланчык. Наста паганяе яго, ідучы ля аглабні, лейцамі...

Далёка ззаду пачуўся стрэл; па лесе пайшло рэха — зашумела; пачакаўшы, пачалі страляць густа, са звонам, усё роўна што сыпалі з кошыка бульбу ў парожнія калёсы.

— Не аставацца!.. Не трэба было даваць Буланчыку піць. Напіўся, відаць, у Брадку з лужыны... Намэнчышся цяпер... — Махорка саскочыў з калёс з лейцамі ў руках, аглядаўся памінутне назад.

Буланчык ішоў навыцяжку; было чуваць, як Наста сцёбае яго мокрымі лейцамі, калі ён даставаў траву.

Збоку, недзе ля Панковых калёс, азваўся ўзагнаны дзяркач. Зашыкала воддаль дзікая качка, мусіць, на малых — вяла недзе іх у лес у Брадок, там, дзе, не сціхаючы, краталася ніцая лаза. За ніцай лазой пад лесам у трысці стаяў бацян і глядзеў на людзей і на падводы — выцягнуты, натапыраны, гатовы адразу ўзляцець з зямлі.

Ля дарогі на сушэйшым пайшлі белая мятліца і крапіва, высокая, па самыя ляжэйкі, чаплялася і мачыла расой мяхі. На крапіве ляжала дробнае птушынае пер'е, намокла, папрыліпала да лісця.

Пад лесам і воддаль ад дарогі вісеў туман, падняўшыся ад зямлі. Турчэлі недзе далёка жабы; гудзеў дзікі голуб, ззаду, на Брадку, у тым баку, дзе нядаўна стралялі. Каркалі вароны, рэдка і ціха, — у тумане іх не было відаць. Аднекуль дыхнула праціўным гарам ад торфу — хоць захлыніся. Яго, мусіць, прынясло з туманам — недзе недалёка гарэў лес. Пасля запахла травой, сухой, цёплай і свежай, як хлебам-перапечкай.

Неба на ўсходзе стала жоўтае; высака ўгары зрабілася белае, як удзень. Уперадзе над самай дарогай зачырванеўся лес, і ў тым месцы на небе выскачылі хмаркі — у ружовыя і жоўтыя палосы. Далёка за елкамі паказаўся чырвоны бераг сонца, цьмяны, як уначы веташок: на яго можна было глядзець, не жмурачы вачэй. Здавалася, яно свеціць праз туман, як праз аснаваную жоўтую пражу. Пража мітусіцца, калышучыся, усё роўна як хто яе, зблэчаную, папраўляе рукамі.

Пасля сонца адразу выбегла на чыстае. Шырокае, сплюснутае, яно адскочыла ад зямлі і, жаўцеючы, стала дрыжаць і пералівацца, што жалеза агнём, калі яго дастануць у кузні з горна з-пад гарачага вуголля. Зніклі чырвоныя хмаркі, як згарэлі ўсё роўна. Елкі зрабіліся вострыя, што іголкі.

Уперадзе на дарозе нічога не было відаць ад сонца. Над логам папоўз угару туман; цяпер ён быў як разасланы збольшага на стале суравы абрус, што накрываў хлеб, вялікія круглыя буханкі. Пад ім ля дарогі загарэліся чырвоныя дудкі ад старога шчаўя — здавалася, і травы інакшай на лагу не было, адно шчаўе.

Ззаду над самым лесам вісеў месяц. Яны ўжо ад'ехалі логам далёка, і месяц быў добра відаць: белы, што глінка, пацямнеў толькі збоку, сціраўся.

Уперадзе цераз дарогу — над Боганчыкавымі калясьмі — пераляцела дзікая качка — памалу, чуць несла цяжкае валлё, выставіўшы ўперад, як падплятанку, дзюбу і ледзь кратаючы крыллем. Здавалася, сарвецца на зямлю.

У ніцай лазе крычаў і крычаў дзяркач. Недзе ў самым кутку над логам зноў глуха каркалі вароны, што ўвосень дома на загуменні.

Сонца паменшала, пабялела; зверху над ім ляглі, выцягнуўшыся, чорныя тулягі. На лагу было яшчэ больш холадна. Крэплі рукі — не бралі лейцаў — і шчыпала за вушы, як у мароз. З рота ішла пара і вісела над калясьмі, што кудзеля. Туман падымаўся высока, уровень з лесам, і рудзеў — палосамі.

Тарахцелі калёсы, і скрыпелі драбіны; чыркалі дразды на лагу ў альшэўніку, і шыпелі сіваваронкі ля дзвюх старых дуплаватых асін — мусіць, ля гнёздаў.

Моклі, дастаючы да травы, спушчаныя з ляжэйкі ногі; на іх наліпала халоднае насенне ад мятліцы, дробнае, што аўсюк.

Ззаду калёсы дагнаў Буланчык; выцягнуў шыю і даставаў з-пад меха зайцаў гарох, адвесіўшы губу і бразгаючы цуглямі. З-пад грывы, чорнай і мяккай, што воўна, глядзелі ў бакі вялікія і круглыя бліскучыя вочы. Збоку ля калёс па траве, узяўшыся рукой за ляжэйку, ішла Наста; другой рукой яна трымала паднятую вышай калень спадніцу. З-пад спадніцы ў яе была відаць белая палатняная кашуля — мокрая з самага нізу ад расы і з дробным насеннем ад мятліцы. Шчокі ў Насты былі чырвоныя, заружавеліся, што ля печы; яна выцірала рогам белай хусткі лоб: мусіць, угрэлася, паганяючы Буланчыка.

Алёшу было здалося, што пацяплела на возе. Запахла з дарогі з-пад ног у каня сухім сенам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.