Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ваенныя пераставалі ісці, ля Панковага хлева рабілася пуста — зганяла пыл, і было відаць, як на двары ў Панка стаяў ля варот сам Панок з Веркай і на плот лезлі дзеці.

Зноў выходзілі ваенныя з-за Панковага хлева і ішлі, падымаючы пыл і грукаючы нагамі. Было відаць зноў, як яны спускаліся з грэблі да маста — з гары ад школы...

Алёша хацеў выбегчы на вуліцу на лаўку, але на яго адразу глянула маці — перавяла ўсяго вачыма... Раптам аціхла, не грукала на вуліцы... Не калыхаліся ад плота да плота ваенныя. «Сталі...» — здагадаўся ён і ўбачыў, што яны ўсюды пасталі і стаяць: і на грэблі ля маста, і ля Панковага хлева, і аж ля лесу, ля ям...

Алёша падумаў, што ваенныя будуць прасіць малака і пабягуць зараз на двор. Але яны не беглі і не прасілі ў маці малака. Стаялі ля варот, пазадзіралі ўверх галовы, недзе туды, за вёску, на Панкоў тофель.

Тады Алёша пачуў, як угары, над Панковым тофелем, загудзела, моцна і густа, аж затросся, здалося, на вуліцы пыл. Пасля ад тофеля адлучыліся адразу тры самалёты. Яны ішлі нізка над вёскай — Алёша згледзеў, што ў іх было счэсана ззаду наперад крылле, — ішлі на сонца, туды, дзе грымела ўсю раніцу. Пачакаўшы, з-за тофеля вылецелі яшчэ тры самалёты. Самалёты ляцелі і над грэбляй і над загуменнем.

Прыхінулася да тыну маці, падхапіла яго, Алёшу, і прыціснула да сябе, да калень. Алёша чуў, як трасуцца ў яе ногі, і бачыў з-за тыну, што вуліца ўсё роўна краталася: ваенныя вадзілі галовамі за самалётамі, за тымі, што ляцелі з загумення.

Пасля самалёты сталі заварочвацца над самай фермай...

Алёша згледзеў праз тын, як закалыхалася зялёная вуліца — далёка, аж да Панковага хлева; пачуў, як на могілках нечым суха ўдарыла па зямлі, як маці зноў схапіла яго і прыціснула да сябе — недзе пад паху...

Не было чым дыхаць. Ад маці запахла цёплай нажуткай і зямлёй. Алёшу схапіў кашаль...

Ён пачуў, што ляжыць ніц на мяхах, падвярнуў пад сябе галаву, і яму не дае дыхаць. Ён падняў галаву — уваччу закалыхалася высокая зялёная трава ля дарогі; паднізам ціха загрукалі ў калдобінах калёсы. З цёплага меха, у тым месцы, дзе ляжала галава і выбілася ямка, запахла ўпараным ячменем, што стоўчанай груцай, і сырой травой — зайцавым гарохам і пырнікам. Зайцаў гарох вострымі стручкама паўпіваўся ў шчаку, і яна цяпер балела, як паколатая.

Пасля Алёшу раптам стала холадна; заляскалі зубы. Ён тады сеў, падкорчыўшы пад сябе ногі...

Здалося, што яны едуць назад: конь, махаючы хвастом, ідзе назад, і Янук, седзячы на калёсах, падпёршы рукамі галаву, глядзіць назад, туды, адкуль яны ехалі... Тады Алёша пакруціўся на возе. Лейцы даўна выехалі з-пад яго і зачапіліся за ляжэйку. А можа, Наста прывязала іх, падышоўшы?.. Ён хацеў крыкнуць Насце, чаму яны едуць назад, але яе нідзе не ўбачыў.

Пасля ён згледзеў, што мужчыны ўсе сядзелі на вазах. Падводы былі блізка адна ля адной, як і ўчора вечарам, калі выязджалі з вёскі. Пярэдні цяпер ехаў Махорка: абмінуў, мусіць, ноччу Боганчыкавага жарабка на сваім Сібіраку.

Развіднелася. Усюды было аж бела. Густы, стары, з павалам ельнік, праз які яны ехалі, здаваўся сівым, як ад інею; таўстыя, у абхват, елкі з камля былі шэрыя, што асіны.

Ля самай дарогі тырчалі высокія яловыя пні, упоравень з возам, старыя, тоўстыя; за іх чапляліся, абдзіраючы восямі, калёсы. Ля пнёў была відаць сівая зямля, кідаўся ў вочы белы балотны сіпак і блішчала вада — чыстая, здавалася, цвёрдая, што лёд; стаяла жоўтая, як салома, высокая, у рост чалавека, мятліца — кустамі. Над мятліцай вісеў туман, белы, як снег.

У калдобах трашчала старое сучча; колы коўзаліся па ім, і калёсы кідала з боку на бок.

Трасла дрыжыка, як трасца, Алёша соўгаўся на мяхах і не мог сагрэцца. Стала холадна ў рукі — у пальцы: яны пакрэплі і пачырванелі, як буракі. Ён хацеў саскочыць з калёс і пайсці збоку, узяўшыся за ляжэйку, як Панок, але на траве была раса, што іней. Каб узяў толькі ды сеў конна на каня, з яго дык пара ідзе... Але не дадуць мужчыны — накрычаць.

Хутчэй бы паказалася сонца — адубееш.

Лес кончыўся адразу — выехалі на лог, усё роўна як з пуні на двор. Стала яшчэ больш відна і холадна; далёка ўперадзе над лесам, за ракой, зрабілася белае-белае неба, аж сіняе, і ля самай зямлі лягла густая чырвоная паласа, доўгая, што выцягнулася. На яе не было як глядзець — рэзала ў вачах.

На разводы на мяхі ўзлез Панок; згорбіўся і закашляўся. Варушылася на возе, лежачы, Таня, круціў у руках лейцы Янук, што вузел усё роўна развязваў. З-за Панковага каня былі відаць Боганчыкавы плечы; Боганчык сядзеў у самым перадку і глядзеў на жарабка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.