Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў А. М. Федарэнкі і У. П. Бутрамеева, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рэкамендуецца вучням 8—11-х класаў.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У нас свае, школьныя, — легла жыватом на стол, перавесілася і пальцам тыркнула ў скрыначку ў самым кутку шуфляды. — Вось, сёмы клас, Данілава...

— Я не думаў, што ты школьніца, — нічога лепшага за такі жарт не знайшоў прысаромлены Васкевіч.

Пакуль запісваў кнігі гэтай Данілавай Наташы («Божа, сёмы клас!»), яна расшпіліла футру і пачала абмахваць далоняй шыю. Вось тут думай: ці ад духаты яна расшпілілася — бо ад грубкі патыхала ўжо аж гарачынёй, — ці Васкевіч правільна зрабіў, што вырашыў не прыніжаць сваіх чытачоў праверкаю і шпіянажам, і гэта было ацэнена, і цяпер дзяўчынка плаціла яму даверам на давер, паказваючы, што пад футрам нічога няма. Нагнулася распісацца ў фармуляры, і Васкевіч міжволі ўбачыў беленькія на чорным карункі школьнай формы; распісалася, адступіла — і ўбачыў белы школьны пярэднічак... Ах, як востра ўспомнілася школа, парты і чамусьці малюнак з чытанкі — грыб у траве пры дарозе з ссунутым капелюшом, і верш побач: «Ахінае восень восеньскім надвор'ем...»!

Выходзячы, дзяўчынка яшчэ затрымалася і ціха — аказваецца, ціха яна гаварыла не ад вядомай падлеткавай сарамлівасці, а проста быў такі голас — папрасіла, «ці не маглі бы вы ўзяць у горадзе Надара Думбадзе?»

— Тут няма, я яшчэ раней усё паперашукала...

Васкевіч паабяцаў.

У акно было відаць, як высыпалі на двор дзяўчаткі і, даўшы волю, смяяліся і штурхалі адна адну з вузкай сцежкі ў снег... Па вуліцы дзядзька цягнуў санкі, каля веснічак Іван шуфлем расчышчаў дарогу, і дзяўчаткі спыніліся і пагаварылі з ім — ён нешта адказваў і ківаў на бібліятэчныя вокны... На вуліцы дзяўчаты разышліся: адна павярнула да магазіна, Наташа з меншаю — на бокаўскую дарогу. Малая на хаду зачэрпнула з-пад ног снегу, зляпіла снежку, адкусіла, прыклала да шчакі... Васкевіч курыў каля акна, глядзеў ім услед, і сумна, і радасна, і трывожна было ў яго на душы... «Глянуць бы на цябе гадоў праз пяць, — думаў ён пра гэтую Данілаву, — дзе ты будзеш, якая, з кім?.. А вось я дзе буду праз пяць гадоў? Школьная форма, белыя каўнерыкі... Я для іх тое, чым для мяне ў іхнія гады была Зінка, Зінаіда Аляксееўна, настаўніца батанікі — дарослы, зусім іншы ад іх чалавек... А ёй было трохі за дваццаць... Гэтая Наташа не мясцовая, акцэнт не наш; адкуль яна ўзялася? Тут на дзесяткі кіламетраў кругом не знойдзеш прозвішча на «ов» ці «ова»...

«Праз пяць гадоў, — фантазіраваў ён далей, — ты будзеш замужняя пані, марудлівая, з русай касой цераз плячо, галаву будзеш паварочваць паволі, бы нехаця, даючы палюбавацца сваёй доўгай белай шыяю... Дзеці будуць рахманыя, белыя, тоўстыя, як парасяты...»

«Яны пайшлі, я падумаў: чаму ты не нарадзілася на гадоў пяць раней?..» — і Васкевіч схамянуўся. Апошнім часам у яго з'явілася звычка думаць так, быццам ён расказвае некаму.

Ён моцна сумаваў у гэтыя дні. Не было з кім перакінуцца нават словам. Брат у горадзе, матцы не скажаш чаго хацелася б. Ён паслаў у Мінск, Рамановічу, пісьмо на чатырох спісаных з двух бакоў лістах пра тое, як хадзіў у сельсавет і што бачыў у гарадской бібліятэцы, напісаў, што адрас яго не змяніўся, але цяпер лепш дасылаць яму лісты адразу на бібліятэку... Ведаючы, што Алесь зразумее, «асаблівае прывітанне» прасіў перадаць «адной сяброўцы»... Адказу пакуль не было.

Цяпер Васкевіч злавіў сябе на тым, што расказвае пра візіт дзяўчынак нібыта Лене, — расказвае і ўяўляе, як яна пасміхаецца, і — магчыма, — раўнуючы, цэдзіць праз вострыя зубкі: «Ну-у, Васкевіч, усяго ад цябе можна было чакаць, але сёмая кляса — гэта занадта! Я магла...»

«Дарэчы, «Яма»! — успомніў Антон. — Лоб разбіць, а знайсці і прачытаць», — і, каб не думаць больш быццам расказваць, узяў з паліцы двухтомнік Купрына, прысеў за стол. Так, «Алеся» — глядзеў фільм... «Кадэты» — змераў у пальцах таўшчыню, ого... Прачытаў першы сказ «Паядынка» і захапіўся. Што такое, калі гэта напісана?! Глянуў у каментарыі — вось так, сто гадоў назад. «Не быў я паручнікам і дзяншчыка не меў, але чаму так цікава? Вакзалы, як Рамашын, люблю, і люблю думаць пра сябе ў трэцяй асобе; «калі ён (я) убачыў тую школьную форму, цэлы віхор няўлоўных асацыяцый і ўспамінаў закружыў у ім...»

Паспрабаваў згадаць, што чытаў апошнім часам з сучаснай літаратуры — такое, дзе б знаходзіў сябе. «Архіпелаг ГУЛАГ», рэпрэсіі, «Чонкіна»... Цікавыя кнігі, у іх было ўсё, акрамя яго, Антона Васкевіча.

«Пытанне: ці ў нас перавяліся класікі, што само па сабе было б зразумела ў век тэлебачання і магнітафонаў, ці я проста неначытаны і нічога не ведаю пра іншыя творы.... Бо што за выпадковасць — у першай жа кніжцы, з першых сказаў наляцець якраз на тое, што мне цяпер патрэбна? Ану, паспрабую...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x