Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў А. М. Федарэнкі і У. П. Бутрамеева, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рэкамендуецца вучням 8—11-х класаў.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я як даведаласа, што ву будзеце, — казала шчаслівая бабка, прыціскаючы да грудзей худыя рукі з выкручанай анучаю, — так пайшла ў сельсавет і папрасіласа. Вы ўжо ізьвініце, што даўно не палена... Дроў колатых не было. Я і пры тым заведушчым (так бабка звала бібліятэкараў) тут прыбірала, і пры той, што да вас, Лідзе... А як яны звальняюцца, так і я без работы.

— А дзе вы дровы бярэце?

— У дрывотні. Там і дроў, і торфу столькі, што абы хто паліў. На школу, пошту і цеку (бібліятэку). Выходзячы, зноў папрасіла прабачэння за тое, што холадна.

— Ды я прывык за гэты тыдзень.

— І то — чалавек малады; гэта старому хоць палі, хоць так сядзі, усё адно белы свет... У майго чалавека пакойнага век ногі мерзлі. Бывае, ляжым у ложку, а я баюся яго тых ног крануцца.

Вымыла яна і калідор, і калідорчык. Антон памацаў грубку — гарачая, хоць ты здымай куртку і шапку. У калідоры нехта забухаў пракураным кашлем, доўга аббіваў ногі перад дзвярыма. Зайшоў высокі, няголены, аж нейкі чорны з твару мужчына, у кухвайцы, у ботах, у ватніх штанах. Там, дзе штаны запраўлены ў боты, поўна кірсы [6] Пілавіння. , трэсачак; запахла смалою, лесам і гарэлачным перагарам. Васкевіч здагадаўся, што гэта і ёсць зяць Іван, які дровы коле.

Нічога не кажучы, мужчына стаў аглядаць новага бібліятэкара. Васкевіч пакруціўся, сеў за стол, адчыніў шуфляду, прабег пальцамі па кніжачках фармуляраў, падняў вочы — Іван стаіць і глядзіць.

— Вы нешта хацелі?

— «Яму» Купрына. — І выгляд, і голас у яго былі такія, быццам зараз ён сабраўся у нечым падашукаць Васкевіча. Васкевіч якраз учора паўдня расстаўляў на паліцы раскіданыя абы-дзе пасля вопісу кнігі і дабраўся акурат да «К»; ён нават помніў, што цяжкі новенькі двухтомнік Купрына стаіць паміж Купалам на рускай мове і «Выбраным» таго ж Купрына.

Іван даў яму час прачытаць зместы абодвух тамоў, «Выбранага», і толькі тады ўпэўнена сказаў:

— Не, не будзе тут «Ямы» Купрына. Сапраўды, не было.

— Можа, так што возьмеце? Вось, двухтомнік...

— Не, мне трэба толькі «Яма».

— Пачакайце, я запішу, і калі паеду ў горад, там папытаю, у гарадской бібліятэцы.

— І там не будзе, — завярнуўся і пайшоў. Што за «Яма»? Трохі здзіўлены такімі паводзінамі першага чытача, а таксама загадкавым творам, пра які раней ніколі не чуў, Васкевіч распрануўся, кінуў на стол куртку (вешалку трэба зрабіць) і хацеў далей разбірацца з кнігамі, як зноў затупалі ў калідоры. Зайшлі тры дзяўчынкі — адна зусім малая, а тыя, падобна, старшакласніцы. Васкевіч перасеў за свой стол, дзяўчаткі ціха прайшлі ў куток, да газетнай шафкі-стэлажа, і пачалі гартаць часопісы.

Трэба сказаць, што бібліятэка размяшчалася на вялікай плошчы, на месцы двух класаў, паміж якімі разабралі перагародку. Бібліятэкарская «кафедра» — стол, у шуфлядах якога зроблены аддзяленні для фармуляраў — стаяла злева каля самых дзвярэй, ля грубкі. Далей злева, паўз глухую сцяну чатырма радамі цягнуліся стэлажы з вузкімі, якраз чалавеку стаць, праходамі. Стэлажы займалі ўздоўж палавіну памяшкання. На другой палавіне, пасярэдзіне, стаялі чатыры сталы, у дальнім кутку, дзе цяпер тоўпіліся дзяўчаткі, — газетны стэлаж і часопісны столік, у бліжнім кутку, насупраць «кафедры» Васкевіча — шафка са скрынкамі для каталожных картак і стэнд для кніжных выставак. Са свайго месца Васкевічу можна было, і то толькі калі добра выцягнуць шыю, убачыць што робіцца каля часопіснага століка; зусім добра, да самага акна, праглядаўся праход уздоўж глухой сцяны, — але два другія «лазы», як ні старайся, разгледзець немагчыма. Між тым дзяўчаткі, асмялеўшы, у сваіх, вядома, футрах пашыліся акурат у гэты дальні, нябачны праход.

— «Яму», «Яму» папрасі! — пачуў Васкевіч.

— Сама папрасі!..

Як быць? «А то знаю я гэтых дзевак!» — успомнілася Валянціна Мікалаеўна. Сапраўды, тут за раз пад футрамі можна вынесці паўпаліцы кніг... Правяраць на выхадзе? Альбо цяпер стаць у пачатку прахода і глядзець? Зрабіцца самому наглядчыкам, «пасвіць» людзей, як яго самога не так даўно «пасвілі» на інтэрнатаўскай прахадной? Нельга было так. А галоўнае, Васкевіч усё ж быў малады хлопец, і дзяўчаткі былі маладыя — проста па-мужчынску яму няёмка было б іх доўга разглядваць... «Ні цяпер, ні надалей наглядчыкам не буду!» — падумаў ён і астаўся сядзець і знарок пільна глядзець у акно перад сабою.

Дзяўчаткі кожная набралі па стосу кніг — дзіцячых і школьных праграмных. Васкевіч пачаў корпацца ў фармулярах і не мог знайсці ніводнага прозвішча з тых, што яму назвалі. Памагла старэйшая, як ён падумаў, дзяўчынка — румяная, з русымі непрыкрытымі кароткімі валасамі; яна, саромеючыся, ціхім голасам падказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x