Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сядзіць насупраць,

Погляд строгі.

Дзяўчына, браце, о-ёй-ёй,

Грызе навуку да знямогі,

І не хітне нат галавой.

Вось паспрабуй такой ўлагодзіць,

Дазнайся імя, што і як,

Яна ў парог цябе праводзіць,

Што аж памацаеш гузяк.

Паклаў напісанае перад ёю, а сам ажно анямеў: што будзе? А краля мая, калі прачытала пісульку, зіркнула так, што ажно мароз па скуры пабег, пасля згарнула ўсё сваё са стала і пацокала абцасікамі ў калідор. Так я і застаўся з носам. А неяк у нашым універсітэцкім скверыку сустрэў яе з марскім афіцэрам. Сядзелі на лаўцы разгарачаныя, аб нечым спрачаліся. Краля, убачыўшы мяне, гэты раз не адвярнулася, неяк бы вінавата зірнула ў вочы, нават усміхнулася. Я кіўком галавы павітаўся і пашыбаваў далей, каб ім не перашкаджаць.

— То хто ж гэты марак? — Рыгораў аповед Вадзім прыняў блізка да сэрца. — Мо брат ці так які знаёмы?

— Ага, знаёмы. Хахаль, не інакш. Яны, гарадскія, шустрыя.

— Ну, вясковыя цяпер не лепшыя. Бачыў жа, што на бульбе нашыя аднакурсніцы вытваралі. З трактарыстамі да раніцы шашні разводзілі, пасля дабудзіцца не маглі.

— Ну, табе б не філолагам быць, а пракурорам. Разважаеш, бы стары боўдзіла.

—І ўсё ж мы яму фізіяномію сапсуём. Падпільнуем калі аднаго і папярэдзім, каб больш носа не паказваў ва універсітэце. А ты не лаві варон, смялей да мэты. А як зваць тваю кралю?

— Паліна, Палінка-тапалінка.

6

Не ведаў Вадзім, што паездку ў Радава і Жорнаўку давядзецца адкласці. Над сябрам навісла пагроза выключэння з універсітэта. Яго ўсё больш шырокая слава некаму не давала спакойна жыць. Хтось капнуў куды трэба, што бацькі Сініцы — ворагі народа і іхняму сынку месца не тое што ва універсітэце, а і ў калгасе ці варта пугу пастуха даверыць.

Аднойчы, калі вёў лекцыю па зарубежнай літаратуры бліскучы знаўца прадмета Фіхтаровіч, а студэнты з неаслабнай увагай слухалі прафесара, у аўдыторыю заглянула рыжавалосая жанчына і, папрасіўшы прабачэння ў Фіктаровіча, выгукнула прозвішча Сініцы. З месца падняўся Вадзім і сказаў, што хлопца няма, бо адпрасіўся ў дэкана па важнай справе. У аўдыторыі зашумелі:

— Гэта Галіна Іванаўна, сакратарка рэктара. Відаць, сам чагось выклікае. Можа, дзе недалёка Сініца адляцелася, то паклікаць бы.

Вадзім ведаў, дзе Рыгор, але афішыраваць, агучваць перад усімі прычыну яго адсутнасці не хацеў. Пра благое ж не думаў. Наадварот, мо рэктар, які шмат чуў пра свайго гадаванца, захацеў сказаць яму колькі добрых слоў, мо нават у часе канікул пашле адпачыць ці падлячыцца. Яму ж пуцёўку прыстарацца — раз плюнуць.

У перапынку папытаў пра выклік у Карпіка. Але той паціснуў плячыма, сказаў, што нічога не ведае. Пасля заняткаў Сенька і Кастусь падаліся ў сталоўку на фабрыку-кухню, а Вадзім — у інтэрнат. Мо Рыгор ужо там, у сваім пакоі, то скажа яму пра выклік. Аднак хлопца яшчэ не было, і Вадзім пачаў думаць, як і чым падсілкавацца. Грошай да стыпендыі заставалася зусім мала, а тут, калі ехаць у Жорнаўку, то і на білет трэба туды-назад, і Люсі не шкодзіла б купіць якую шакаладку. Братавай, якую гэтулькі часу не бачыў, таксама не зашкодзіла б паднесці гасцінец. Пазычаць у Рыгора — той, пэўна ж, даў бы — не хацелася. Схадзіў і ўзяў з тытана вады, хоць і астылай, але ўсё ж кіпячонай. У тумбачцы знайшоў яшчэ дзве цыбуліны, некалькі ачарсцвелых скарынак.

Рыгор прыйшоў вясёлы і задаволены, пачаў дэкламаваць, тэатральна стаўшы ў позу, чыесь вершы на рускай мове. Здаецца, Ясеніна. Прыслухаўшыся, Вадзім зразумеў, што гэта не ясенінскі стыль. А вершы былі бліскучыя, толькі нейкія ўпадніцкія і змрочныя. У Ясеніна іх таксама хапала (зрэшты, чытаць адкрыта, а тым больш прапагандаваць гэтага аўтара пакуль што было забаронена).

— Хто такі? — папытаў Вадзім.

— Адгадай.

— Не буду напружваць мазгі. Рэктару бяжы і пачытай. Ён вучоны, хоць і не філолаг, а ўсё ж.

— Пры чым тут рэктар?

— А таму, што яго сакратарка шукала цябе і сказала хоць з-пад зямлі дастаць ды даставіць у прыёмную.

— Ты не маніш? — апалым голасам папытаў ён.

— Я ж не цюцька, каб дарэмна гаўкаць. Мая справа сказаць табе. Мо хоча падзякаваць за твае публікацыі, асабіста пазнаёміцца з універсітэцкай славутасцю. Не будзеш жа ігнараваць.

— А пайшоў ты! — такога разгубленага і раз’юшанага сябра Вадзім яшчэ не бачыў. — Сон днямі бачыў кепскі. Быццам бацька прыйшоў да мяне ноччу, тармосіць за плячо і кажа: «Ага, а ты і не верыў, глядзеў толькі ў кнігу і бачыў фігу. А мы тут з маці ні за што ні пра што здыхаем. Будзь асцярожны, бойся воўчага аскалу». Не стаў нікому гаварыць, бо ці мала што вярзецца начамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x