Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жыццё патроху наладжвалася. З першай стыпендыі Вадзім купіў сабе новыя брызентавыя чаравікі, якія, развёўшы ў вадзе зубны парашок, як не кожны тыдзень старанна выбельваў зубной шчоткай. Але гэта ўжо было пад саменькі канец верасня. Дваццаць дзён яны калелі ў полі, капалі бульбу ў адным з калгасаў Міншчыны. Надвор’е ані ім не спрыяла. Спачатку лілі бясконцыя дажджы, а пасля ні з таго ні з сяго вышчарыўся мароз. Адзенне, якое прыхапіў з сабой Вадзім, не ратавала яго ні ад дажджу, ні ад сцюдзёнага ветру. Прыехаў з калгаса зусім разбіты і хворы. Тры дні адлежваўся ў пасцелі. Хлопцы раілі паклікаць урача, каб паслухаў і прапісаў якіх лекаў. Аднак Вадзім заўпарціўся: не і не. Тады ўзяўся за яго Сенька. Са сваіх запасаў ён зноў выцягнуў бутэльку спірту і, не разбаўляючы, больш чым паўшклянкі паднёс нанач хвораму.

— Во, кульні і раніцай будзеш як агурочак.

Хочаш не хочаш, давялося падпарадкавацца. Цяпер Вадзім ужо не дыхаў, а пракаўтнуў вогненную вадкасць, быццам заўзяты п’янтос.

Ноччу вярзлося чорт ведае што. Ды ён і не памятаў нават, сон гэта быў ці трызненне. Грудзі нібы хтось раздзіраў кіпцюрамі, пасля навальваўся ўсім цяжарам і душыў, душыў. Не хапала паветра. Хаўкаючы, ён спрабаваў скінуць з сябе гэтае насланнё, а яно ніяк не паддавалася, імкнулася дабрацца да горла, каб мёртвай хваткай сціснуць і ўжо не адпусціць. Аднак апошнім намаганнем волі ён тузануўся, адпрэчыў ад сябе калматую пачвару і адчуў незвычайную палёгку. Расплюшчыў вочы і ў ранішнім паўзмроку згледзеў побач з ложкам кажух, якім Сенька (а кажух быў толькі ў яго) акрываў хворага. Кашуля і ўсё цела былі мокрыя, акурат ён толькі што трапіў пад гарачы лівень. Затое грудзі дыхалі ўжо роўна і спакойна. Яго яшчэ вадзіла ў бакі, але адчуў, што самае страшнае ўжо мінула, і можна будзе ісці на заняткі. Па-першае, трэба наганяць упушчанае, па-другое, у бяспамяцтве зусім забыўся, што ў пісьме да Люсі прызначыў ён сустрэчу. Гэта ж учора вечарам павінна было адбыцца іхняе спатканне. Пэўна ж, атрымаўшы ліст, яна прыязджала, чакала яго.

Вадзім гатовы быў кусаць сябе за локці. Але як паправіць становішча? Як апраўдацца? Спаслацца на хваробу? То мог бы паслаць Рыгора, ён жа бачыў яе ў твар.

Вярнуўшыся ў пакой, прысеў на ложак. Хлопцы яшчэ спалі. Хацелася параіцца з Рыгорам, бо пасля, як прачнуцца Сенька і Кастусь, пачнуць мітусіцца, будзе не да сардэчных размоў.

Вадзім крануў Рыгора за локаць, але той і брывом не павёў. Тады злёгку заціснуў яму нос, але Рыгор і тут знайшоўся: пачаў дыхаць ротам. Калі ўжо і рот даланёй накрыў, той храпянуў і расплюшчыў ашалелыя вочы.

— Га, што? Праспалі?

Ён апантана падхапіўся і пачаў апранацца. Убачыўшы перад сабою Вадзіма, здзівіўся:

— Няйнакш мярцвяк падняўся. Няўжо ты? — ён лэпнуў Вадзіма за плячо, але той прыклаў палец да вуснаў, шапнуў:

— Не разбудзі іншых. Пакуль табе на заняткі, хацеў бы параіцца. Мо апраніся і выгляні ў калідор.

Вадзім выйшаў першы, за ім неўзабаве і Рыгор.

Вадзім падзяліўся клопатам, як апраўдацца перад Люсяй. Ці паверыць у яго хваробу і ці выберацца ў сталіцу.

— А сам з’ездзі да яе. Зрэшты, ты ж казаў, што вы з аднае вёскі і там брат твой жыве. Вот і пабачыш усіх.

— А ты не хацеў бы ў кампаньёны напрасіцца?

Рыгор падумаў з хвіліну і нечакана з радасцю згадзіўся. Толькі папярэдзіў:

— Калі будзеш выбрыкі паказваць, адаб’ю. Мне яна ўпадабалася.

— Ну-ну, глядзі мне!

Хлопцы наказалі Вадзіму на вуліцу сёння не высоўвацца. Калі яны сышлі, ён паснедаў рэшткамі кансервы з акрайцам хлеба, набоўтаў у кубку кіпетню з клубнічным варэннем і, выпіўшы гарачы напой, адчуў, што ў ложку яму няма чаго валяцца. Навёў у пакоі такі-сякі парадак, сеў за стол і задумаўся. Хацелася занатаваць штосьці новае. Некалькі вершаў, напісаных ім, калі быў на бульбе, абяцалі змясціць у маладзёжным часопісе. Рыгор таксама аднёс туды нямала новых твораў, якія, як ён сам пахваліўся, прынялі на «ўра». Нават выдалі аванс. Некалькі Рыгоравых вершаў прагучала па радыё. Цяпер на курсе ён стаў славутасцю. Дзяўчаты на лекцыях слалі яму пісулькі, самі прызначалі сустрэчу. Хлопец, аднак, адмоўчваўся, не хацеў, як сам прызнаўся Вадзіму, хамут на сябе надзяваць. Праўда, намякнуў, што адна дзяўчына ўсё ж падабаецца.

— Хто такая? — спытаў Вадзім, калі яны неяк засталіся ў пакоі ўдвух.

— Яна адна з гарадскіх на нашым курсе. Праўда, у другой групе. Я да яе ўжо неяк падлабужваўся ў бібліятэцы. Сядзім насупраць, яна грызе нейкі падручнік, а я гляджу на яе і вачэй не магу адвесці. Краля, не інакш. Не горшая за тваю Люсю, толькі ў гэтай чорныя, бы смоль, валасы, а косы — ледзьве не да зямлі звісаюць. Шчочкі румяныя, глядзі ды глядзі. Карацей кажучы, не дзяўчына, а цуд. Чакаў-чакаў, каб глянула, а пасля не вытрываў, напісаў ёй:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x