Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5

Стась вярнуўся дамоў апоўначы, узбуджаны і вясёлы, быццам здзейсніў важную справу.

– Ну што, спіш? – спытаў ён. – Так можна лёс праспаць.

Тадзік сеў на ложку, пацягнуўся, пазяхнуў, адказаў:

– Жаўнер спіць, а служба ідзе.

– Гэта ты правільна заўважыў. Я ўсё зрабіў. Глядзі, – Стась перайшоў на шэпт. – Вось табе новы аўсвайс. Ты жыхар Беластока. Я прыпісаў табе два гады.

– Навошта?

– Інакш цябе не возьмуць у гурт.

– Які гурт? – дапытваўся Тадзік.

– На тэрыторыі Берасцейскага павета ствараецца падпольная структура. Хлопцы, у тым ліку і ты, паедуць у якасці супрацоўнікаў польскай будаўнічай фірмы. Больш табе нічога не трэба ведаць. Прыдумай сабе падпольны пседанім.

– Ну, напрыклад, Лазняк…

– Не, гэтая мянушка адразу паказвае на месца жыхарства, – не ўхваліў прапанову Стась. – Вазьмі якую-небудзь птушыную, будзеш лётаць ад ворагаў, недасяжны кулям.

– Птушыную? Кулік, Чыж, Бусел, Базан, Дрозд… Выбірай!

– Бадай, найлепш табе быць Базаном, каралеўская птушка!

– Згода. А з кім я паеду? – дапытваўся Тадзік.

– Заўтра пра ўсё астатняе дазнаешся. А пакуль для цябе галоўнае – вучыцца трымаць язык за зубамі. Камандзір аддзялення вельмі не любіць языкатых. Ягоны псеўданім Маўчун сам за сябе гаворыць.

– Як жа мой ровар? Куды яго падзену?

– Пакінь мне. Я ж вунь колькі дабра табе зрабіў.

– Гэты ровар падараваў мне тата. Памяць пра яго, разумееш? Я не магу яго ні прадаць, ні аддаць.

– Годзе табе, нікуды ровар не дзенецца, будзе цябе чакаць, ты толькі вяртайся…

Як ні стараўся Тадзік заснуць, яму гэта не ўдалося. Пад Стасева мернае пасопванне ён уяўляў, як кладзе пад рэйкі ўзрыўчатку, адбягае, чакае ў карчах, а пасля бачыць, як цягнік з немцамі ляціць пад адхон, а яны крычаць, стогнуць, плачуць, клічуць на дапамогу. А ў гэты час Тадзікавы паплечнікі паліваюць гэтую паскудную набрыдзь кулямётным агнём. Сотні фашыстаў гінуць, а Радзіма вызваляецца ад іхняй прысутнасці і радуецца гэтай маленькай перамозе.

Раніцай Стась павёў Тадзіка да брыгадзіра Маўчуна, які жыў на явачнай кватэры. Яны пастукалі ў дзверы занядбанай хаткі. Да іх выйшаў мужчына ў шэрым свэдары, якому на выгляд можна было даць гадоў трыццаць пяць. Ён павітаўся з гасцямі за руку, і прапусціў іх у хату. Па ўсім было відаць, што са Стасем гаспадар быў знаёмы і нават меў папярэднюю гутарку наконт Тадзіка.

– Вось, пан Стэфан, прывёў я вам падсобнага рабочага. З выгляду хлопец быццам бы разумны, любіць Польшчу, гатовы змагацца за яе вольнасць.

Гаспадар акінуў позіркам Тадзікаву постаць і запатрабаваў паперы. Уважліва прагледзеў аусвайс, пасведчанне будаўнічай фірмы і сказаў:

– Добра, Стась, дзякую. Ты вольны.

Паліцыянт казырнуў пану Стэфану і выйшаў.

Гаспадар зноў прашыў Тадзіка пранізлівым позіркам і спытаў:

– Есці хочаш?

– Дзякую, мы паснедалі.

– Выдатна. Раскажы мне пра сябе, хто ты, адкуль, чаму прыйшоў да нас…

Тадзік коратка расказаў пра бацьку і маці, пра расстрэл сяброў, пра імкненне помсціць за іх, жаданне вызваліць акупаваную Радзіму, пра мару стаць вайскоўцам. Пан Стэфан з разуменнем ківаў галавой. Урэшце сказаў:

– Хто імкнецца знішчаць фашыстаў – той наш сябар, хто ім служыць – той наш вораг.

– А як жа Стась і іншыя, хто пайшлі на службу да немцаў? – спытаў Тадзік.

– Яны найперш служаць нам, выведваюць у немцаў іхнія таямніцы, здабываюць патрэбныя паперы, забяспечваюць працу падполлю.

– Як жа адрозніць адных ад другіх?

– Як сказана ў Бібліі: па справах іхніх. Ад цябе патрабуецца маўчаць нават пад катаваннямі, нікога не выдаваць, асабліва не цікавіцца тым, што цябе не датычыцца. Сам нікуды не лезь і не спяшайся нешта рабіць. Каб узарваць эшалон, трэба спярша навучыцца збіраць узрыўное прыстасаванне і ставіць яго пад рэйкі. Зразумеў?

Тадзік кіўнуў галавой у знак згоды.

– Надыдзе час і мы паўстанем за Радзіму, а пакуль наша задача: выехаць на месца, падрыхтаваць базу, арганізавана займацца выведкай, шукаць людзей, адданых нашай справе, – працягваў рабіць уводны інструктаж Маўчун. – Каб не выклікаць падазрэння ў немцаў, будзем будаваць, рабіць самую цяжкую і брудную работу. Праз гадзіну сустрэнемся на вакзале з нашымі паплечнікамі. Брыгада невялікая, усяго пяць чалавек разам з намі.

– Куды паедзем?

– У Брэст-над-Бугам. Яшчэ пытанні ёсць?

– Няма, – адказаў Тадзік, помнячы, што Маўчун балбатлівых не любіць.

Праз паўтары гадзіны брыгада рабочых з будаўнічай фірмы "Цагліна" рухалася на ўсход у агульным цягніку разам з іншымі цывільнымі людзьмі. У Цярэспалі гітлераўскія памежнікі праверылі ў будаўнікоў дакументы і дазволілі ехаць далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x