Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альберт шырока расчыніў дзверы, прапускаючы ў памяшкане работнікаў. "Здаецца, я трапіў да сапраўдных палякаў, – заспакоена падумаў Тадзік. – Мо яны не толькі прыгожа выказваюцца, але здатныя нешта добрае зрабіць для вызвалення Польшчы".

6

З панам Руткоўскім будаўнічая брагада сустрэлася толькі на наступны дзень на ганку. Размаўляў з ім Маўчун, астатнія стаялі зводдаль і не чулі пра што ішла гаворка. Пан выглядаў даволі хвацка: высокі, лоб з залысінамі, пышныя вусы, чорнае галіфэ і пінжак у буйную клетку выдавалі ў ім чалавека бывалага і шляхетнага. Потым гаспадар запрасіў Маўчуна ў кабінет, а брыгада села на лаўку ў чаканні загадаў, аглядалі двор, назіралі за слугамі. Пры маёнтку жыла кухарка з дарослаю дачкою. Яны час ад часу прабягалі міма. І хлопцы не без цікавасці паглядвалі на дзяўчыну, даволі прывабную і спрытную. А мо яна знарок дэманстравала ім увішнасць, каб зацікавіць? Хто іх ведае, гэтых дзяўчат, якія яны маюць намеры? Неба пахмурна збірала аблокі, зганяла іх у шэрую каламуць, пачаў накрапваць дождж. Хлопцы мусілі перайсці на ганак пад навес, каб не мокнуць. Стаяла тая непрытульная пара году, калі ўсё жывое стараецца забяспечыць сабе добрую зімоўку, толькі гэтыя чатыры маладыя палякі былі гатовыя выправіцца ў небяспечны шлях, не маючы даху над галавой і сродкаў для існавання. Яны прагнулі ратаваць Радзіму, не думалі пра смерць і спадзяваліся пражыць гераічнае і доўгае жыццё.

Маўчун вярнуўся да хлопцаў болей чым праз гадзіну, загадаў сабрацца ў пакоі, абсталяваным нарамі, дзе кожны з іх аблюбаваў сабе месца. Старэйшыя выбралі пасцелі на ніжнім паверсе, маладзейшыя наверсе, бліжэй да Бога. Брыгада расселася за доўгім сталом, перакідваючыся звычайнымі жартамі. Пан Стэфан пачакаў, пакуль усе засяродзяцца і змоўкнуць, а пасля сказаў:

– Мы не можам пачаць дзейнічаць, пакуль у нас няма базы, таемных месцаў, дзе мы маглі б мець прытулак. Разлічваць на дапамогу мясцовага насельніцтва было б наіўна, па той прычыне, што хам з панам не здатныя ехаць у адной брычцы на свята. Нам трэба шукаць аднадумцаў і павялічваць свае шэрагі. Паколькі задачы стаяць перад намі рознапланавыя, мушу брыгаду раздзяліць. Вітольд, ад сёння ён для нас Чмель, накіруецца ў Брэст і разам з панам Руткоўскім будзе падбіраць людзей, адданых Польшчы. Тадэвуш, дакладней – Базан, застаецца тут, у маёнтку, каб выконваць ролю галоўнага сувязнога, а заадно спрабаваць уцягваць у нашу справу маладых тубыльцаў.

Тадзік напружыўся, хацеў адразу запярэчыць Маўчуну, але стрымаўся, вырашыў даслухаць да канца, а ўжо потым распытаць, як кіраўнік уяўляе сабе дзейнасць самага маладога сябра брыгады. Пан Стэфан працягваў:

– Я з Чэславам і Мар’янам, гэта значыць, з Баркуном і Багуном, накіруюся ў глыб рэгіёна з мэтаю стварэння базы і атрада, здатнага займацца дыверсіямі на чыгунках і шасейных дарогах. Ёсць пытанні?

– Я не зразумеў свайго задання, – стрымліваючы хваляванне, сказаў Тадзік. – Мне трэба хадзіць па вёсках і агітаваць моладзь?

– Нікуды не трэба хадзіць. Задача такая: заставацца пры маёнтку ў ролі найміта. Раз на тыдзень мясцовае насельніцтва прыводзіць жывёлу, каб здаць яе ў гебітскамісарыят. Немцы любяць мяса. Тубыльцаў тут збіраецца шмат з навакольных селішчаў. Ад цябе патрабуецца дапамагаць аканому Альберту і пану Руткоўскаму прымаць падаткі і размаўляць з людзьмі, цікавіцца іхнім настроем, пажаданнямі, памкненнямі. А тых асоб, якія гатовыя змагацца за вольнасць Радзімы, браць на ўлік. Безумоўна, калі перад табою шасцідзесяцігадовы дзед, дык зразумелая рэч, што з яго барацьбіт ніякі, але ён можа мець прыдатных да змагання дзяцей і ўнукаў. Усё зразумела?

– Зразумела, – панура адказаў Тадзік.

– Сапраўдны вайсковец павінен адказваць: "Будзе зроблена" і неадкладна брацца за справу, – з дакорам сказаў пан Стэфан. – Яшчэ ў каго якія пытанні ёсць?

– Калі пачынаем? – спытаў Вітольд.

– Ты заўтра едзеш з панам Руткоўскім у Брэст і застаешся там. Кватэру і дакументы ён табе дапаможа атрымаць. Сувязь – праз Тадэвуша, якому ты скажаш адрас, дзе спыніўся, каб пры патрэбе мы маглі цябе хутка адшукаць. Грошай на першы час я табе дам, але ты павінен знайсці сабе нейкі занятак, каб мог забяспечыць уласнае існаванне. З працаўладкаваннем дапаможа пан Руткоўскі. Добра было б, каб ты займеў нейкае дачыненне да чыгункі, тады дыверсіі можна было б здзяйсняць і без узрыўчаткі.

– Будзе зроблена, пан Стэфан.

Маўчун дастаў каліту, адлічыў некалькі купюр і падаў Вітольду. Той падзякаваў і схаваў грошы ў кішэню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x