Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў.
Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць свае таемнае брацтва.
Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве чалавекападобныя з’адзіночыліся ў адным месцы, і хабаткі-мацуны заміж бязладных плямак на шкле ўтварылі малюнак, падобны да пчаліных сотаў. Тады Марцін убачыў, што яны цягнуць не падобны ні на што загадкавы апарат са шматлікімі стырчакамі-іголкамі. Апарат прыставілі да «сотаў», і ён пачаў роўна гусці. Праз хвілю Марцін зразумеў, што стырчакі-іголкі насамрэч — тонкія свярдзёлкі, якія пачалі прагна ўгрызацца ў шкло ягонай ужо ненадзейнай фартэцы. Хутка свярдзёлкі паказаліся ўжо з гэтага боку шкла.

Ён злякана адбегся да процілеглай сцяны і ўбачыў, як свярдёлкі ўцягнуліся назад, але затое там, знадворку, хобатаносыя ўтварылі жывы калідор, па якім хтосьці ў масцы ката́ ішоў з цяжкім молатам у руках-лапах. Марцін з апошняй надзеяй кінуў позірк на Віту з бамондам і Жанну-Ганну, ды іх ужо шчытна атачылі хобатаносыя.

Чалавек-кот размахнуўся молатам — і пад першым жа ўдарам зробленыя агіднымі хабаткамі «соты» разляцеліся на драбочкі, утварыўшы ў шкле вялікае вакно.

Марцін прачнуўся ў халодным поце і доўга ўтаймоўваў сэрца. Урэшце дапамагло тое, што чалавекападобныя істоты, якія кагадзе трымалі яго ў аблозе, былі створаныя ягоным жа ўяўленнем і калісьці жылі ў жоўтым нататніку з сонейкам на вокладцы, увасабляючы сабой падступных і жорсткіх іншапланетнікаў.

34

Пасля ранішняй кавы Марцін паставіўся да нядаўняга сну ўжо амаль весела і сустрэўся з думкаю, ці не завесці яму на прыклад Сведэнборга свой Журнал сноў.

Нільс папрасіў дазволу папрацаваць, і Марцін атрымаў магчымасць на самоце паблукаць па горадзе. Спачатку яму здавалася, што вось-вось насустрач з-за павароткі пакажуцца стакгольмскія каханкі, але тыя, мусіць, з’ехалі або, не даючы суседзям за сцяной спакою, утрапёна займаліся недзе каханнем.

Марцін з выдаўцом сустрэліся на абедзе ў той самай кавярні. Афіцыянта-шкіпера таксама не было відаць, і ўчорашнія сустрэчы ўжо здаваліся яму прыемнымі ў добрым і камфортным, параўнаўча з сённяшнім, сне.

35

Народу ў гарадской бібліятэцы сабралася паболей, чым на кірмашовай прэзентацыі: гарадок, напэўна, не быў распешчаны культурнымі імпрэзамі. Разам з тым Нільс і дырэктар бібліятэкі пайшлі на невялікую хітрасць. Частка прысутных яўна засталася паслухаць замежнага госця пасля вернісажу ў холе.

Выстава складалася з фотапартрэтаў, аўтарам якіх быў сам дырэктар — невысокі, круглагаловы і наогул круглявы лысы чалавек, што няспынна выпраменьваў цеплыню і гасціннасць. Аказалася, ён усё свядомае жыццё здымае землякоў. Фатаграфіі не столькі чаплялі вока і розум майстэрствам або тэхнічнымі вынаходкамі, колькі, падумаў Марцін, своеасаблівым выбарам герояў. Ці не кожны другі з іх меў якуюсьці часам невідавочную, але часцей выразную загану.

Наліты дужасцю рыбак-велікан з мёртвым шкляным вокам. Стройная дзяўчына, знявечаная заечай губой. Сівы гожы стары з люлькай у зубах, але на драўлянай назе. Кучаравы, як анёлак, падлетак з пустымі вачыма і струмком асцы ў куточку вуснаў. Нармальны з выгляду хлопчык з мёртвай птушкай у руцэ.

З, відаць, даўняга чорнабелага здымка глядзела немаладая прывабная пара: яна ў народным строі і ён у форме марака. Трывожнай нотай тут гучала чорная кашуля, якая сушылася на вяроўцы побач. Марцін запытальна зірнуў на Нільса, ды той, зразумеўшы, адмоўна пакруціў галавой.

Урэшце, сярод персанажаў хапала, здаецца, і людзей без чарвяточыны, проста яны менш кідаліся ў вочы.

Адну з фатаграфій Марцін атрымаў ад дырэктара ў падарунак. Здымак адно ўмоўна належаў да партрэтнага жанру: з глыбіні начнога саду вабіў асабняк з асветленым вакном, у якім відаць была жаночая постаць з раскінутымі, нібы для абдымкаў, рукамі.

Нільс падаваў знакі, што трэба распачынаць. Ён ужо запаліў на іхнім століку вялікую свечку, што, мабыць, павінна была служыць і нейкім кшталтам гадзінніка.

Праходзячы ўздоўж сцяны са здымкамі да свайго століка з сінімі касачамі і стосам кніг, Марцін наастачу схапіў вокам яшчэ адно фота: у небе над цёмным наваколлем цвіло жудлівае і адначасна магнетычнае дрэва разгалістай маланкі. Марцін нават пачуў далёкае водгулле грымотаў і, ужо ўладкаваўшыся з Нільсам за сталом, адчуў, што ягоная оптыка — як калісьці на тым далёкім навальнічным возеры — зноў перайначылася.

36

У зале матэрыялізаваліся некаторыя з герояў фотапартрэтаў — на шчасце, людзі без відавочных праблем са знешнасцю або псіхікай. Марцін не сумняваўся, што ў другім шэрагу ікееўскіх крэслаў заняла месца менавіта тая цёмнавалосая юная жанчына з авальным тварам, што на здымку стаяла ў адкрытай светлай сукенцы з хлопчыкам гадоў пяці пад яблыняй у ружовай квецені. Зараз, у зялёным швэдры, з каўняром пад круглявы падбародак, яна мела выгляд пасталелай і крышачку распаўнелай, ды, безумоўна, была самай прыгожай сярод прысутных у зале жанчын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Болучевский
Владимир Орлов - О смелой мысли
Владимир Орлов
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімер Арлоў
Владимир Свержин - Танцы на минном поле
Владимир Свержин
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Покровский
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Орлов
Отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Обсуждение, отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x