• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Пяты этап

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Пяты этап» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-6906-91-9, издательство: Галіяфы, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Пяты этап

Пяты этап: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяты этап»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Пяты этап» — першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення «Каханка…». Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах «зялёнадубаўцаў».

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Пяты этап? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пяты этап — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяты этап», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта вельмі непрыемна мяне ўразіла. Выходзіць, нагэтулькі была ўпэўненая, што не здолею адмовіць… Жанчыны часта злоўжываюць сваёй «слабасцю», а з нас такім чынам робяць дурняў. Закрану тут адну праблему, над якой шмат разважаў. Вось мужчыны, напрыклад. Немец не любіць француза, паляка, пагарджае расейцам, варожа ставіцца да англічаніна, італьянца і гэтак далей. У той жа час той самы немчуровец да францужанкі, полькі, рускай, англічанкі, італьянкі заўжды ставіцца ветліва і прыязна, а тэмпература той прыязнасці і ветлівасці залежыць ад ступені прыгажосці той асобы «горшай» нацыянальнасці. Мы настолькі нявольнікі сваіх інстынктаў, што не ўмеем нават быць справядлівымі ў адносінах да людзей. Калі мае развагі непамылковыя, тады ўся міжнародная палітыка і шавінізм любога колеру з’яўляюцца спаборніцтвам самцоў, над якім пануюць жанчыны… Жанчыны са сваёй трыбуны, са сваіх п’едэсталаў выбіраюць самцоў-рыцараў, не зважаючы на нацыянальнасць, расу і веравызнанне… Як у жывёл…

Якое складанае жыццё! Галава трашчыць… Хацеў бы пра гэта што-небудзь прачытаць. Але калі і што?.. І навошта мне зараз наогул нешта пазнаваць? Можа, праз тыдзень мяне закапаюць? І што тады мне з набытых ведаў?.. Варта вучыцца і спазнаваць тады, калі потым ёсць час усім гэтым раскашаваць, карыстацца або прынесці карысць іншым. А цяпер? У маім становішчы? Шкада часу!.. Лепш піць!..

VI

ПА-ЗА СВЯДОМАСЦЮ

На гармоніку нам Стах

Так зайграў, што проста жах!

І данізу галавой

Мы затаньчылі з табой.

(З песенькі злодзеяў)

Забава прачнуўся позна. Янкі і Уладзіка ў хаце не было. Устаў і апрануўся. Некалькі разоў прайшоўся па пакоі. Заўважыў пад ложкам бутэльку гарэлкі. Узяў у рукі. Была амаль поўная. Адкінуў галаву і доўга каўтаў. Выпіў амаль палову. «Можа, пайсці да гаспадыні па закуску»? — падумаў.

— Няма чаго, абыдзецца!.. — услых адказаў сабе.

Запаліў цыгарэту і доўга сядзеў задуменны, гледзячы кудысьці ў кут пакоя, пад столь. Жмурыўся. Усміхаўся. Выкурыўшы цыгарэту зноў узяў у рукі бутэльку. Перакуліў дном дагары, зірнуў пад святло, а потым вялікімі глыткамі выпіў рэшту гарэлкі. Зноў запаліў цыгарэту і выйшаў на вуліцу. Крочыў хутка, пераскокваючы праз пасля ўчарашняга ліўня лужыны.

Калі мінуў чыгуначны пераезд, сустрэў калегу, Янку Казлоўскага.

— Куды, пане? Можа, да нас? — здалёк ужо галёкаў Казлоўскі.

— Да Янкі.

— Можа, пан зойдзе ў чыгуначную лазню? Пан увесь час у дарозе, нават вымыцца няма калі. А ў нас лазня: я скажу!

— Не маю бялізны на змену. Трэба ісці ў горад і купіць.

— Гэта факт. Але ведае пан што? Я дам чыстую бялізну. Сваю змяню дома, а вашу вазьму памыць. Згода?

Забава пайшоў з ім мыцца. Выпітая нашча гарэлка падзейнічала там на яго моцна. Калі выйшаў з парылкі, дзе Казлоўскі па-руску вылупцаваў яго бярозавым венікам, быў зусім п’яны.

Праз гадзіну Забава з Казлоўскім апынуліся на чыгуначнай электрастанцыі. Малы столік быў застаўлены рознымі пляшкамі і халоднымі закускамі. Хтосьці паказаў яму набыты нядаўна браўнінг.

— Зірні, пане, ці добры?

— Трэба выпрабаваць… Запусціце рухавік!

Неўзабаве заведзены рухавік запоўніў шумам велізарную залу, глушачы рэвальверныя стрэлы… Забава, павольна цэлячыся, стрэл за стрэлам дасылаў кулі да замацаванага на тоўстым драўляным аскабалку папяровага аркуша… Стралялі і іншшыя…

Змяркалася, калі іхняя купка з пяці чалавек кіравалася на Слабодку.

Апынуліся ў вялікай зале, мэбляванай танна, але з прэтэнзіяй. Было там некалькі вясёлых, коратка апранутых жанчын і некалькі мужчын. У паветры насіліся смех, крыкі і вясёлыя жарты.

Зноў палілася гарэлка: салодкая і горкая, чыстая і разведзеная. Хтосьці п’яны крычаў ахрыплым голасам:

Першы шынок — там пад дубам —
Гуляй, Маня, з залатым зубам…
Ножка ўлева! Ножка ўправа!
Сёння, сёння, улева!
Сёння, сёння, управа!
Тара-дзіра-дзіра! Тара-дзіра-дам!
Та-тара-дзіра-там-там!..

Перад вачыма Забавы яркімі плямамі віравалі жаночыя сукенкі, праплывалі вясёлыя твары, узбуджаныя воклічамі, спевамі, музыкай і алкаголем. Было яму весела і вельмі горача; жадалася смяяцца, спяваць, размаўляць, але ён не мог затрымаць у галаве думак, якія хутка, быццам кажаны, мітусіліся ў полі ягонай свядомасці. Стукаў нагамі аб падлогу ў такт песенькі і ківаўся ўправа-ўлева.

Другі шынок — у Мэера —
Гуляй, Маня, як халера:
Ножка… ножка… права!
Сёння… лева…

Гукі гусцелі. Усё шпарчэй віравалі ў паветры. Штораз аддаляліся. Постаці людзей у пакоі ўсё больш расставалі ў паветры. Гублялі абрысы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяты этап»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяты этап» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Леонид Дайнеко: Меч князя Вячкі
Меч князя Вячкі
Леонид Дайнеко
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Кацярына Оаро: Сарочае радыё
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сяргей Пясецкі: Пяты этап
Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Отзывы о книге «Пяты этап»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяты этап» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.