Сергей Пясецкий - Пяты этап

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Пяты этап» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяты этап: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяты этап»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Пяты этап» — першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення «Каханка…». Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах «зялёнадубаўцаў».

Пяты этап — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяты этап», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Увага — шпіён падслухоўвае»,

«Балбатун — знаходка для шпіёна»,

«Зрабіў справу і бывай»,

«Уся ўлада Саветам»,

«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся».

У іншых частках залы працавалі яшчэ тры вайскоўцы, а пры дзвярах парушала цішыню машыністка.

Афіцэр, які сядзеў пры металічнай шафе, чытаў нейкія паперы і падняў на Забаву запытальны позірк. Забава мякка ўсміхнуўся і нахіліў галаву наперад.

— Таварыш, калі я не памыляюся, Марозаў?

— Так.

Забава ўздыхнуў, усміхнуўся яшчэ весялей і прыціскаючы правай рукой да сцягна парабелум, сказаў прыглушаным голасам:

— Прывітанне ад жонкі і дачкі. Расце дачушка, расце і хораша выглядае, па тату тужыць. Бацька таксама перадае прывітанне.

Цёмныя вочы афіцэра выказвалі незвычайнае здзіўленне — з нямым запытам упіліся ў аблічча Забавы. А той казаў яшчэ весялей, жмурачы халодныя, рашучыя вочы.

— У мяне лісточак для таварыша. Прасілі ўручыць.

— А дзе тав… — не скончыў слоў, — бачыў іх?

— Дзе?.. Таварыш неяк дзіўна пытае. Вядома, дзе. Акрамя лісточка я маю і іншыя даручэнні. ве-е-льмі цікавыя! Але я жадаў бы сам-насам, бо гэта нібы сакрэт, справы сямейныя. Калі таварыш мае час, дык мы прайшліся б дзесьці…

Афіцэр, у званні камбата, нервова падняўся. Сабраў частку папер і зачыніў іх у сейфе. Рэшту папер схаваў у шуфлядах стала. Звярнуўся да аднаго з вайскоўцаў, якія сядзялі ля акна:

— Калі хто прыйдзе, дык вы, таварыш, задавольце. Альбо няхай прыходзяць заўтра. У мяне пільная справа.

Той у адказ хітнуў галавой і, чытаючы нейкую кнігу, далей са смакам грыз аловак.

Выйшлі на вялікі двор, а адтуль сходамі ўгару на другі паверх камбат завёў Забаву ў кватэру, якая складалася з двух вялікіх прасторных, але безгустоўна мэбляваных пакояў.

— Садзіцеся, калі ласка, — паказаў Забаву плеценае трысняговае крэсла.

Забава падаў яму запоўнены дробным почыркам аркуш паперы.

— Гэта ліст ад вашай жонкі.

Камбат сквапна схапіў працягнуты яму запэцканы аркуш паперы і, звёўшы бровы, чытаў дробны, невыразны почырк. Забава пільна ўзіраўся яму ў вочы. Указальны палец яго правай рукі ляжаў на спускавой скабе рэвальвера.

— Вы былі ў нас?

— Быў.

— У кватэры?

— Так, вы напэўна жадаеце ведаць некаторыя падрабязнасці? — усміхнуўся Забава, адгадваючы думку камбата, які відавочна не верыў таму, што ён быў у кватэры яго бацькоў у Польшчы, асцерагаўся падману.

— Так. Даўно я не быў дома! Даўно.

— Кватэрка прыгожая, з параднага ўваходу чатыры пакоі. Бачыў ваш кабінет і адлітага з жалеза каня, на пісьмовым стале. І ваш замежны пашпарт, якім карысталіся пры царызме. Цікавіць мяне: што скажаце пра змест ліста?

— Тут пішуць, каб дапамог Вам у тым, чаго патрабуеце. Настойваюць на гэтым.

— Менавіта. Патрэбна мне пэўная інфармацыя. Ваенная. Спадар разумее?

— Адкуль я магу быць упэўненым, што спадар...

— Не чэкіст? — дакончыў Забава.

— Так, не чэкіст? — пацвердзіў камбат.

— А мая інфармацыя?.

— Той ягамосць, які быў у нас, мог быць злоўлены і...

— І ўсё выдаць? Так? Не, я прысланы замест яго.

— Вы хутка арыентуецеся!

— Менавіта гэта сведчыць, што я не чэкіст. Ім уласнай арыентацыі мець нельга. Можа, прапануеце шклянку вады?

— Зараз.

Камбат выйшаў у суседні пакой і там забрынкаў шклянкамі. Забава імгненна са стоса кніг на стале выняў тоўсты сшытак. Разгарнуў яго і вылупіў адзін аркуш такім чынам, каб пры карэнчыку засталася вузкая палоска адарванай паперы. Неўзабаве камбат вярнуўся і падаў паўнюткую шклянку. Забава з неахвотай выпіў цёплую нясмачную ваду.

— Можа яшчэ?

— Не, дзякуй. Вернемся да нашай размовы. Мне важна, каб вы абсалютна пераканаліся ў тым, што я — я, а не нейкі там чэкіст! — сказаў Забава. — Палічым, што дагэтуль ніякіх грахоў на сумленні спадар не мае. А калі б іх мелі, ЧК такімі метадамі не карысталася б, бо гэта магло б Вас спудзіць. Яно лагічна, так?. У выпадку падазрэння найперш пачалі б за вамі сачыць. Ці не так?

— Так.

— А калі б гутарка ішла пра штучны доказ вашай віны, хапіла б вось гэтай карткі. — Забава паказаў яму на толькі што вылуплены са сшытка аркуш паперы.

— Не разумею.

— Не разумееце? Дык глядзіце.

Забава выняў са стоса кніг сшытак і прымерыў выдраны ў ім аркуш.

— Падыходзіць? — спытаў з усмешкай.

— Так.

— Дык вось, я мог бы запоўніць гэты аркуш вядомай мне інфармацыяй, нібыта ад вас. Кватэру я ведаю. А калі далучыць да гэтага лісты з Польшчы, дык няўжо для Рэўтрыбунала патрэбныя лепшыя доказы вашай віны?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяты этап»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяты этап» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Веселов - Пятый уровень
Сергей Веселов
Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
Сергей Пясецкий
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сергей Игнатьев - Пятый лишний
Сергей Игнатьев
Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий - Яблычак
Сергей Пясецкий
Сергей Вишняков - Пятый крестовый поход
Сергей Вишняков
Сергей Сюрсин - Пятый меч
Сергей Сюрсин
Сергей Буланов - Пятый
Сергей Буланов
Отзывы о книге «Пяты этап»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяты этап» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x