Васіль Быкаў - Пасля Жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пасля Жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасля Жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасля Жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.

Пасля Жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасля Жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праклятая вайна, як усё няўлад абярнулася на ёй! Нават для яго, кадравага вайскоўца, для яго вайна — прафесія, і ён за гады сваёй службы ўпарта і старанна спасьцігаў яе таямніцы, складаную тэхналогію барацьбы з ворагам. І можа на вайне ён упершыню задаў сабе сакраментальнае пытаньне: ці падрыхтавалі яго хоць бы ў галоўным да таго, што гэтак спатрэбілася на фронце? Усю сваю службу, колькі памятаў Хлебнікаў, пяхоту вучылі абароне і найбольш — наступленьню, зімой і ўлетку малымі падразьдзяленьнямі і буйнымі злучэньнямі, на тактычных і штабных вучэньнях адпрацоўваліся дзясяткі варыянтаў гэтых складаных тэм. Ніхто з вайскоўцаў ня мог нават падумаць пра такія праблемы адступленьня — такога віду баявой дзейнасьці не прадугледжвалі статуты Чырвонай арміі, якая не зьбіралася адступаць ніколі і планавала разьбіць ворага малой крывёй і магутным ударам. Найбольш верагодным ворагам меркавалася імперыялістычная Японія, там ля яе, на Далёкім Усходзе, адбываліся частыя стычкі і правакацыі, на граніцах з ёю, у Маньчжурыі і Манголіі, стаялі самыя баяздольныя далёкаўсходнія дывізіі Чырвонай арміі, камандзіры ўсіх рангаў і ступеняў нястомна вывучалі арганізацыю і тактыку японскай імператарскай арміі. Немцы перад вайною былі сябрамі, іхнія камандзіры перад вайною вучыліся ў нашых акадэміях, дыпламаты і вайскоўцы рэгулярна прысутнічалі на нашых вялікіх манеўрах БВА і КВА. На захадзе быў пакт, мір і поўны ажур.

А на справе атрымалася ўсё наадварот. Японцы мірна стаяць, дзе стаялі, немцы ж пад прыкрыцьцём пакту ўварваліся ў краіну і адцяпалі ўвесь яе захад. І няма ім супынку, пруць на Маскву. І хто вінаваты ў гэтым?

Іхні полк і дывізія адступалі ад Баранавічаў, двойчы вы-ходзілі з акружэньня, перажылі танкавы разгром на Беразіне, страцілі большую палову асабістага складу. Несьціханым болем ныла душа па забітых сябрах, пакутвала ад бясконцых няўдач і паражэньняў, а розум ноччу, у ціхія хвіліны спакою ўсё перабіраў, варашыў тысячы розных прычынаў і фактаў, каб зразумець, у чым справа, хто вінаваты?

Неяк яны начавалі на хутары пад Менскам. Была цёмная ноч, зьбіралася на дождж, дружна насядалі камары, і, каб уратавацца ад іх, Хлебнікаў пайшоў спаць на хутар у хату. Там ужо былі палкавы начарт Бурш, начхім Емяльяненка, нехта з байцоў. Не запальваючы сьвятла, яны палеглі на лаўках, але ня спалі, гаманілі пра тое і гэта, а найбольш — пра нашы няўдачы. І тады Бурш сказаў, што ў такой сітуацыі, калі праціўнік навязвае нам сваю тактыку, трэба гэтую тактыку пераняць у яго, гэта значыць нешта пазычыць у немцаў. Тое Бурш у найбольшай меры адносіў да дзеяньня танкавых злучэньняў, а таксама нямецкай пяхоты, іхніх аўтаматчыкаў, якія дзейнічалі зусім інакш, чым гэта вызначалася ў нашых статутах. Ня ў прыклад нашым баявым парадкам, немцы наступалі ў адзін ланцуг, камандзіры ў іх былі ззаду, адкуль кіравалі боем, ніхто ў іх ня бег перад ланцугом з пісталетам у руках і з крыкам «Ура!». Ніхто тады Буршу не запярэчыў. Хлебнікаў таму, што ўжо засынаў ды і адчуваў пэўна: начарт кажа праўду, што можна было сказаць насуперак? Праўда, наступаць ім яшчэ не даводзілася, яны ўсю дарогу адступалі, але контратак было ўжо нямала, і кожны раз камандзіры і камісары павінны былі весьці байцоў за сабой у штыхавую, падахвочваючы іх крыкамі «Ура!» і «За Сталіна, за Радзіму!». Ня дзіва, што сярэдніх камандзіраў у іх не хапала, у батальёнах амаль усіх павыбівала, ротамі камандавалі старшыны і сяржанты, а батальёнамі часьцяком нядаўнія ўзводныя, лейтэнанты. Жахліва не хапала боепрыпасаў і сродкаў сувязі, якія таксама былі далёка ня лепшыя. Хлебнікаў, калі выпадала, стараўся разжыцца трафейнымі — выдатнымі тэлефоннымі апаратамі ў эбанітавых футаралах, а таксама нямецкім чырвоным кабелем, які быў куды лепшым за наш эзекерытавы. Мабыць, праўду тады казаў Бурш, але на другі дзень, як яны былі ўжо на маршы, па калоне пакацілася чутка, што Бурша арыштавалі асобаддзельцы за пранямецкую агітацыю. На прывале пад вечар да закрытай машыны асобага аддзелу паклікалі і Хлебнікава, і ён там пісаў тлумачэньне, пра што ў той вечар гаварыў на хутары Бурш і чаму ён, капітан Хлебнікаў, ня даў яму водпаведзь. Хлебнікаў пісаў, лаяўся ў душы і праклінаў усё на сьвеце — ці ён сам думаў інакш, чым начальнік артылерыі? Але во насуперак свайму жаданьню мусіў капаць на сумленнага і разумнага камандзіра, якому тая размова, мяркуючы па ўсім, будзе каштаваць жыцьця.

А калі во цяпер напішуць на яго самога? Хоць бы за гэты хаўрус з нямецкім яфрэйтарам? Мусіць, таксама не паздаровіцца, не зважаючы, што паранены.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасля Жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасля Жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пасля Жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасля Жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x