• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Пасля Жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Пасля Жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Пасля Жыццё

Пасля Жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасля Жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі. Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі. Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі. Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Пасля Жыццё? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пасля Жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасля Жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першы з недалёкага хмызняку на грудок вылез Тарасікаў. Жаркоў здалёк яшчэ пазнаў свайго памагатага па кашлі, які не пакідаў байца з самай зімы. Кавылястай хадой слабасільнага падлетка ён прышкандыбаў да камандзіра, усё кашляючы, паставіў ля кулямёта скрынкі з патроннымі стужкамі і пачаў знімаць з-за спіны вінтоўку. Полы яго шыняля, грудзі і рукавы, як і ва ўсіх, былі чорныя ад вады і гразі.

Прыпаўшы да падмерзлай раллі, нейкі час усе трое цяжка натужна дыхалі і маўчалі, не ў стане пераадолець знямогі і роспачы. З вёскі зноў успырхнулі ў неба дзве ракеты запар − агністыя вужакі іх святла адбіліся ў хмызняку на лёдзе. Хлопцы прыгнуліся, прыпалі да самай раллі − у маладых, шырока расплюшчаных вачах Тарасікава ўзгарэўся і прапаў затоены пакутны страх.

− Ну, нічога, − сказаў Жаркоў, каб як-небудзь прыбадзёрыць людзей. Але падбадзёрыць, абнадзеіць не было чым: дужа ўжо мала засталося іх, а баявая задача так і не была выканана.

Знізу на пагорак шкандыбаў яшчэ нехта, адчувалася ў цемры, што ён паранены, і відаць было, як кульгаў, абапіраючыся на вінтоўку. Калі ён падышоў бліжай, Жаркоў пазнаў салдата з трэцяга батальёна, што ўчора прыбіўся да іх. Цяпер ён моўчкі прыплёўся да хлопцаў, з роспачнай самотай вылаяўся і лёг побач на дол, выставіўшы ў неба абматаную бінтамі босую нагу. Неўзабаве аднекуль збоку прыплёўся Гушчын, стары рыжавусы салдат з зямлістым тварам і вельмі невыразным глухім голасам. За гэты голас яго некалі на фарміроўцы празвалі Магілай. Таго, хто даў яму гэта недарэчнае прозвішча, даўно ўжо не было на свеце, а Гушчын усё быў жывы і не дужа, здаецца, і крыўдаваў, калі яго так клікалі. Ён нетаропка прывалюхаў да сяржанта, абаперся на вінтоўку і цяжка апусціўся на дол.

− Ну от даканалі… Ах ты гора горкае!.. Без артылерыі яно вядома − пяхота-матухна…

Ніхто нічога не сказаў яму, не запярэчыў і не пагадзіўся − усе былі падкошаны стомай, няўдачай і маўчалі. Жаркоў яшчэ пачакаў, паўзіраўся ў змрок. «Няўжо ўсе?» − з болем падумаў сяржант і ўсё ж не пераставаў чакаць. І праўда, хутка цераз снегавую паску ўнізе мільганула адзінокая постаць і неяк знедужэла пачала лезці ўгору.

− Сюды, давай! Сюды!

Чалавек збочыў на голас і неўзабаве падышоў да байцоў. Гэта быў вялізны мядзведзяваты Няроўны, ён некага валок на сабе. Калі ён наблізіўся, Тарасікаў узняўся яму насустрач і рупна падхапіў яго ношу. Удвох яны паклалі чалавека на падмерзлыя глыжы ў баразне.

− Вось, прынёс, − зморана сказаў Няроўны. − Пахаваць трэба…

Гэта быў лейтэнант Патапенка − камандзір іх роты. Раскінуўшы полы паўшубка, гэты некалі крыклівы нахрапісты афіцэр, цяпер абыякавы да ўсяго, ціха ляжаў у разоры. Усе, хто тут быў, прыўсталі з долу, паглядзелі на непрывычна сцішанага камандзіра, уздыхнулі, але ніхто не сказаў нічога. Адзін толькі Гушчын прастадушна закрэхтаў і, месцячыся за сяржантавай спіной, пачаў ладзіць закурку. Ён згарнуў цыгарку, дастаў з-за пазухі красала, трут і заляскаў у цемры. Некалькі слабых сініх іскрынак-зорачак зляцела з яго пальцаў. Яны, вядома, былі вельмі слабыя, каб іх убачылі ворагі, але раздражнёных панылых байцоў палохала і тое.

− Кінь іскрыць, Магіла дурная! − надтрэснутым голасам закрычаў Рыбчонак. − Усадзяць міну, тады накурышся!

− Пацярпець нельга ці што! Курэц! − азваўся паранены ў нагу.

− Ого закрычалі! − глуха здзівіўся Гушчын. − На галасы немец яшчэ лепей пацэліць. Чакай.

Жаркоў сцішана прыкрыкнуў на ўсіх:

− Ціха! Годзе вам! Давай акапвацца! Стой, здаецца, яшчэ нехта ідзе.

З тылу і трохі збоку, тупаючы па цвёрдай раллі, ішоў да іх чалавек. Неўзабаве ён наблізіўся, угледзеўся і гукнуў:

− Якая рота?

− А табе якую трэба? − запытаў Жаркоў.

− Шостая.

− Папаў, − сказаў і закашляўся Гушчын. У яго рукаве ўсё ж тлела цыгарка.

− Камандзіра к камбату, − загадаў баец.

− Ге, спазніўся, браток, − уставіў з долу Гушчын. − У балацявінку б прыбег.

Пасыльны няўцямна змоўк, падышоў бліжай, але, убачыўшы ў доле знаёмы сілуэт афіцэра ў паўшубку, зразумеў і на момант спыніўся, як укопаны.

− Ладна, − сказаў Жаркоў. − Я пайду. А вы тут акопвацца. І не лаяцца: немцы пад носам.

Яны ўдвох пайшлі ў той бок, адкуль з’явіўся пасыльны. Пасыльны (то быў ардынарац замкамбата Сахно) сігаў хутка і маўкліва, нічога не казаў і не пытаўся ў сяржанта − як і належала салдату, які прывык быць ля начальства і думаць, што ўсё цікавае і значнае адбываецца толькі там.

Ён вёў доўга. Праз якіх дзвесце метраў ад раллі, сярод рэдкіх маладых елачак на імшарыне пачуліся галасы. Неўзабаве абодва яны прыпыніліся каля вялізнай, пэўна, ад бомбы, варонкі, на дне якой матава паблісквала льдзіна, на ёй, прысеўшы ля свайго начыння, настройвала рацыю Люся. (Мала хто ў батальёне ведаў прозвішча гэтай дзяўчыны, якая дагэтуль служыла ў роце сувязі, а месяц назад, перад лютаўскім наступленнем была пераведзена з рацыяй у гэты батальён.) Камандзір батальёна капітан Васілевіч і яго намеснік па страявой капітан Сахно сядзелі вышэй, паставіўшы ногі ў варонку, і чакалі, калі будзе наладжана сувязь.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасля Жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасля Жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пасля Жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасля Жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.