• Пожаловаться

Францішак Аляхновіч: Страшны год

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч: Страшны год» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Страшны год: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страшны год»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Успаміны пра перадваенные туляньні Францішка Аляхновіча, якія друкаваліся ў часопісе Новы шлях пад пад назвай «Страшны год» у 1944 годзе.

Францішак Аляхновіч: другие книги автора


Кто написал Страшны год? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Страшны год — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страшны год», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І прыходзілася ісьці далей.

Усяляк бывала. А бывала і гэтак: не прынялі мяне на начлег. Баяліся. На другі дзень я даведаўся, што ўначы у гэтай кватэры быў вобыск, арыштавалі гаспадарскага сына. Мне пашанцавала.

А бывала і гэтак, што прыходзілася начаваць у людзей, якія спадзяваліся зь дня на дзень арышту. Што было рабіць, калі няма куды падзецца. Ужо зіма. У лесе або ў жыце не пераначуеш. Я клаўся не распранаючыся, гатовы кажную часіну, як пачуецца званок пры браме, выскачыць праз вакно ў агарод. Кусок хлеба, намазаны маслам, ляжаў напагатове, каб кінуць яго сабацы, як пачне брахаць. А там праз агарод, на другую вуліцу — і Бог бацька!...

У сваю собскую хату я ўжо рэдка зьяўляўся, а начаваць дык зусім ужо ня мог. Адзін пакой быў заняты кватарантамі, другі заняў упраўдом на сваю канцалярыю, трэйці — “уплатнілі” — разам з маёй жонкай памясьцілі кватарантку з пакою, занятага пад канцэлярыю. Часьцей за ўсё я ішоў на могілкі і там, сеўшы перад нейкім помнікам, рабіў выгляд, быццам малюся за пахаваных тут сваіх сваякоў.

МІЛАСЬЦІНА

Адзін раз увечары я затрымаўся перад кіёскам з папяросамі, каб купіць сабе курава. Каля мяне затрымаўся нейкі работнік. Быў крыху падвыпіўшы.

— А якія ж, бацька, папяросы курыш? — спытаўся.

— Я куру самыя танныя, — адказаў я.

Незнаёмы меў нейкія намеры. Мне здавалася, што хацеў распачаць са мной гутарку.

— Мусіць, калісь добра жылося, а цяпер...

І незнаёмы спагадліва пакачаў галавой.

Я адчыніў сваю папяросную бляшаную скрыначку, каб схаваць купленыя папяросы, як раптам нешта бразнула: у скрыначку пасыпаліся мэталёвыя грошы. Я быў зьдзіўлены.

— Што вы?... нашто гэта?... — пасьпеў я толькі крыкнуць, але мой незнаёмы ўжо прапаў у вячорнай цемры вуліцы.

Я палічыў кінутыя мне грошы. Там было 45 капеек, акурат на пачак папяросаў. Нешта мяне сьціснула за горла. Па твары пакацілася сьляза... Бальшавікам не ўдалося заразіць віленскія работніцкія масы клясавай нянавісьцяй.

НКВД ПРАЦУЕ

Ужо даўно адбыліся “вольныя” выбары ў Сойм, ужо даўно адбылося “дабравольнае” прылучэньне Літвы да Саюзу Савецкіх Рэспублік, ужо бальшавіцкі тэрор быў ува ўсёй сваёй моцы. Лукіскі вастрог быў перапоўнены. Падвалы НКВД на Гэдыміна вул., дзе раней памяшчаўся суд, былі таксама поўныя вязьняў. Ад часу да часу нехта зь вязьняў, якога вялі на допыты, выскокваў з вакна на вуліцу. Часам падымалі з вуліцы чалавека з паламанымі нагамі, часам спрытнейшы, выскачыўшы, здолеў уцячы. На суседніх вуліцах рабілі аблаву, шукалі, урываліся ў памешканьні... Ці знаходзілі — ня ведаю.

Цяжка было знайсьці сьлед чалавека, што трапіў у лапы НКВД. На Лукішках казалі, што арыштаваны, мабыць, сядзіць у падвале НКВД, а там адказвалі, што яго няма, што трэба шукаць у Лукіскім астрозе. Людзей арыштоўвалі не дзясяткамі, ня сотнямі, а тысячамі... Ніхто, кладучыся спаць, ня ведаў, ці яму ўдасца спакойна праспаць гэту ноч у сваёй хаце.

Начлегаў у мяне было ўсё менш ды менш. Няма дзіва. Найлепшыя прыяцелі неахвотна прыймалі мяне ў сваю хату. Я за гэта ня меў да іх ніякага жалю. Я на іхным мейсцы быў бы ня лепшы. Але начаваць недзе трэба.

У гэткім палажэньні чалавек робіцца нахальным.

Нецярпліва я чакаў вясны, калі будзе магчыма начаваць у лесе.

НАДЗЕЯ

І заўсёды зьяўлялася ў галаве пытаньне: як доўга гэта будзе трываць? Добра, калі месяцы. Ну, можна неяк вытрываць, калі год. А што рабіць, калі гэткае палажэньне пратрывае колькі гадоў? А можа гэтак застанецца ўжо назаўсёды?!

Адзін раз я спаткаўся на Сьніпішках з Улад. Казлоўскім. Мы затрымаліся з боку, на беразе Вяльлі і пачалі гутарку на гэтую тэму.

— Калі можа распачацца вайна? — пытаюся.

— Я думаю, — кажа Казлоўскі, — што не раней як за дзесяць год. Цяпер вайна з бальшавікамі немагчыма...

Божа мой! Празь дзесяць гадоў! Хто ж гэта вытрывае!

А тымчасам усюды і ўсе гаварылі пра вайну. Розныя палітрукі, упраўдомы на сходах, п’яныя камандзеры — усе гаварылі аб немінучай вайне. Усе бальшавіцкія агенты пагражалі кулаком у бок Нямеччыны і, не скрываючыся, казалі, што вось–вось пачнецца вайна. І гэткія змораныя, як я, людзі жылі толькі гэтай надзеяй. Бо бяз гэтай надзеі жыцьцё было б неўмагату, і калі часам у часіны пэсымізму гэтая надзея слабела, дык сілаў ужо не было далей хавацца, сілаў да жыцьця не было і ўжо чалавек хацеў выйсьці з падпольля і дабраахвотна аддацца у рукі бальшавікоў: каб хутчэй ужо быў канец... Але людзі ўпорыста шапталі: будзе хутка вайна — і гэтай надзеяй падтрымоўвалі сябе...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страшны год»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страшны год» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Францішак Аляхновіч: Заручыны Паўлінкі
Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч: На вёсцы
На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч: У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч: Шчасьлівы муж
Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч: Пан міністар
Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Отзывы о книге «Страшны год»

Обсуждение, отзывы о книге «Страшны год» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.