Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я люблю цябе, Рыга, і тое, што я ўжо два гады не хадзіў па тваіх вулках, успрымаецца як нейкая недарэчнасьць.

Я люблю цябе, Рыга, і ў вагонным вакне ўжо плывуць твае пеўні.

У гэтай Рызе ня граюць за расчыненымі вокнамі Шапэна і ня ставяць на падваконьні кубкаў зь сьвежаю кавай. Рэч, мабыць, ня толькі ў тым, што на двары восень.

Пазамінулым лістападам разам зь лістотаю рыскіх ліпаў і клёнаў з дамоў абляцелі шыльдачкі са старымі назовамі. Вуліца Леніна ператварылася ў Брывібас, гэта значыць, Свабоды, а вуліца Кірава і наогул зрабілася Элізабэтас.

Мужчыны ў белых штанах сустракаюцца на гэтых вуліцах значна радзей, чым мяняльныя канторы, дзе за нашыя «зайчыкі», ці, як той казаў, «шышкебічы», вы не атрымаеце аніводнага латыскага «рэпшыка», а за сотню расейскіх «ленінак» вам адшпіляць 45 рублісаў — пражыцьцёвы дзённы мінімум беспрытульнага рыскага ката.

Побач са мною йдзе па Элізабэтас чалавек, імя якога вядомае з двух бакоў беларуска-латыскае мяжы. Гэта мастак Вячка Целеш, таму няма нічога дзіўнага, што неўзабаве мы апынемся ў Вячкавай майстэрні на Брывібас, дзе на мальбэрце пачаты партрэт Зоські Верас.

Раней на прытульнае Целешава гарышча, зь якога беларусы мелі выхад да мора, паказваў рукою бронзавы правадыр. Цяпер Ільліча прыбралі, затое — каб мастаку не было маркотна — зьявіўся сын колішняга гаспадара дома, які выцягнуў адпаведныя паперы ды запатрабаваў за арэнду трыста на месяц, прычым ня рублісаў, а даляраў.

Ад гэткае навіны робіцца ніякавата нават мне, госьцю, што трымае ў адной руцэ кілішак, а ў другой — крыло вэнджанай курыцы. Што ўжо казаць пра гаспадара, які звычайнае гарышча, дзе марцавалі рыскія каты, ператварыў у атэлье, вартае Манмартру й Манпарнасу.

На добры лад гэтыя трыста даляраў павінна было б узяць на сябе міністэрства культуры РБ. У Вячкавай майстэрні перавярнулася добрая палова нашага Саюзу мастакоў і чвэртка Саюзу пісьменьнікаў. Зь яе вакна бачылі вежачку на даху суседняга дому Ўладзімер Караткевіч і Рыгор Барадулін, Стэфанія Станюта й Павал Дубашынскі.

Калі ў міністэрства няма грошай на майстэрню, дзе апрача музаў зьбіраюцца на свае паседжаньні сябры беларускага культурнага таварыства ў Рызе «Сьвітанак», няхай купляе на рынку коціка-скарбонку ды пачне зьбіраць валюту хоць на Целешаву кнігу гасьцей. Ужо сёньня гэты фаліянт у брунатным пераплёце дасьць фору шмат якім зборам твораў. Ня буду стамляць імёнамі наведнікаў — народных і заслужаных (афіцыйна і не), вядомых і невядомых (накшталт аўтаркі сьціплага запісу «Вячку я считаю мужчиной»), жывых і адляцелых у вечны вырай, дзе іх таксама, відаць, грэе ўспамін пра рыскае гарышча.

Адных вершаў тут хопіць на самавіты зборнік — ад просьценькіх спробаў зарыфмаваць «Целеш» — «келіх» да выведзеных цьвёрдай рукою Караткевіча амаль клясычных радкоў:

З майстэрні мілай пана Вячкі

Паўзьлі мы ледзь не на карачках.

I дух наш ледзь трымаўся ў целе,

Калі дамоў пусьціў нас Целеш.

Настальгію па былых часінах, калі пісьменьнік Яўген Лецка яшчэ не ўзначальваў беларусаў усяго сьвету дый усе мы жылі лёгка і бесклапотна, абуджаюць радкі ахвярнага песьняра Целешавага Парнасу Сяргея Панізьніка:

Хто ні быў у майстра Вячкі!

I ліцьвінкі, і палячкі

Заключалі творчы пакт.

Вось вам ню, а вось вам акт...

Свой хацеў пакінуць ген

Лецка, той, які — Яўген...

О tempora, о mores!

Пакідаючы мяне нанач у майстэрні, гаспадар раіць не хадзіць на вечаровы шпацыр. Найлепей бавіць рэшту вечара зь ягонай, магчыма, найбагацейшаю ў сьвеце калекцыяй беларускіх паштовых картак. У тым разе, калі я засумую над паштоўкамі, маю адзіноту можа разьвеяць чэрап на паліцы. Перахапіўшы мой позірк, Вячка кажа, што некаторыя з начлежнікаў і нават (што ўжо зусім недаравальна) зь дзеячаў нацыянальнага адраджэньня прыкрывалі чэрап газэцінай, хоць ён, Вячка, і папярэджваў, што гэты знойдзены археолягамі чэрап насіла на прыгожай шыйцы простая беларуская жанчына-працаўніца з-пад Ваўкавыску.

Карацей кажучы, чым бадзяцца па сталічных вулках, лепей пасядзець з чэрапам беларускай жанчыны. Днямі каля манумэнту Свабоды абрабавалі самога амэрыканскага пасла, які, мабыць, вырашыў сустрэцца з латыскім народам.

Я, дзякаваць Богу, не пасол, шмат у мяне не нарабуеш, а таму я заходжу ў густа сьпісаны кірыліцаю ліфт і празь дзесяць хвілінаў у чаканьні магчымых экспрапрыяцыяў набліжаюся да статуі Свабоды. Мяне займае адзін істотны аспэкт нацыянальнага пытаньня. А менавіта: ці лягчэй разьвітвацца з грашыма, калі злодзеі гавораць з табой на тваёй мове?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x