Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Напэўна, гэты забойца — Сахаты», — падумаў Рой.

Стрэлы яго ўсхвалявалі; але крыху пазней ён зусім страціў спакой. На адной са сцежак ён убачыў труп шэрага ляснога ваўка. Гэта быў буйны пляскатагаловы самец з бела-шэра-карычневай пушнінай. Ён ляжаў на сцежцы мёртвы, зяпа яго была разяўленая, тоўстыя скачанелыя ногі выцягнутыя, як палкі. Здавалася, што ён ужо з тыдзень як здох, але снегам яго не занесла і пушніна была яшчэ як у жывога. Рой перавярнуў яго скачанелае тулава, ён хацеў знайсці раны альбо ўкусы, але ніякіх адзнак вінаватага ў смерці не было. Прыкметы, аднак, былі відочныя, і Рой не стрываў.

— Яшчэ не хапала, каб Зел скарыстаў белае сіло! — сказаў ён гучна.

Белым сіло індзейцы называлі яд, і труп ваўка сведчыў альбо пра прамое атручэнне, альбо пра тое, што ён з'еў іншую атручаную жывёліну. Апошняе было больш верагодным, бо Зел ніколі не згадваў пра сіло на ваўка. Зел, відаць, клаў атручаную прынаду ў пасткі для андатраў, норак і іншага пушнога звера. Сорам, які адчуваў Рой з-за сваіх бабровых сіло, знік перад гэтым разбуральным зверствам. Атручэнне не абмяжоўвалася першай ахвярай. Атручаная жывёліна, уключаная ў ланцуговую рэакцыю знішчэння адных драпежнікаў іншымі, можа атруціць яшчэ пяць. Гэты атручаны воўк, які, верагодна, пакаштаваў атручанай андатры, у сваю чаргу, нёс смерць для кожнага звера, які захацеў бы пакаштаваць яго мяса, няхай гэта мядзведзь, пацук, ліса, іншы воўк, куніца, рыбалоў, рысь альбо нават вушастая сава.

Рой адцягнуў ваўка да россыпу валуноў і прыкрыў імі труп як мага больш старанна. Яго абурэнне не знікла, але ён памеркаваў, што наўрад ці мае права абурацца. Чым злачынства Зела горшае за яго ўласнае злачынства? І дзе тыя абвінавачванні Зелу, якіх ён не мог бы дастасаваць да сябе? Труціць пушнога звера — гэта толькі крыху горш за паляванне з дапамогай сіло на бабра, і, хто ведае, ці не дайшоў бы сам Рой да атручэння баброў? Ён і думкі не дапускаў апраўдваць сябе адноснасцю маралі, яго палохала сіла самаабвінавачання, якое выклікала ў ім гэта здарэнне. Ён адчуваў не толькі віну, гэта было самавыкрыццё. Гэта адкрывала Рою вочы на ўласныя паводзіны больш, чым якія-небудзь папярэднія ўчынкі альбо словы. Яму хацелася хутчэй вырвацца адсюль назад, да Скоці і Самсона, назад да людзей, дзе немажлівай будзе гэта пагібельная адзінота, разбэшчванне і распад. Яму хацелася вырвацца адсюль, пакуль яшчэ яго не злавілі, не пакаралі, не выкінулі з асяроддзя людзей. Яму хацелася вырвацца з гэтага заказніка назад да сваёй звыклай лоўлі, да звычайнага жыцця, да адчування бяспекі, народжанага кантактамі з людзьмі, назад у Сент-Элен.

Нарэшце, вось яно. Гэта не было асабістае рашэнне Роя, гэта было вызваленне ад бязглуздай волі лёсу. Што б ні было ўжо страчана, Сент-Элен усё ж заставаўся ключом да ўсяго ягонага існавання, і ўцячы яшчэ раз ён не здолее. Рой зразумеў, што ў ягоным жыцці ёсць штосьці большае, чым адзінота, страх і паражэнне. Трэба было змагацца. Ён даволі доўга жыў цвёрдай самадысцыплінай, страх перад будучай бядой не мог авалодаць ім надоўга. Ён ведаў, што перш за ўсё яму трэба вярнуцца ў Муск-о-гі і ў Сент-Элен, назад да рэальнасці, да непазбежнага вырашэння ўсяго далейшага жыцця, назад да Эндзі Эндруса.

Раздзел трынаццаты

Рой чакаў зручнага выпадку, каб прапанаваць сябрам выправіцца ў зваротны шлях. Пачаўся люты, і хутка трэба будзе спыняць любое паляванне. Ён разабраў усю сваю пушніну, спакаваў яе, усведамляючы, што больш ён не падыме ніводнай скуркі. З ежай было складана, запас быў на зыходзе, і яны харчаваліся амаль выключна мясам. Акрамя таго, вакол іх у заказніку стала выразна адчувацца небяспечная прысутнасць іншых людзей. Ужо некалькі разоў проста над галавой у іх з'яўляўся маленькі гідраплан. Усё, здавалася, было падрыхтавана для вырашальнага сігнала Роя да выступлення, але зручнага моманту не знаходзілася.

Мэрэй зноў некуды знік, а да Зела нельга было падступіцца. Гэты чалавечак даведаўся, што для Роя не сакрэт ягоныя падзвігі атрутніка. Акрамя таго Рой меркаваў, што Зел хоча давесці свой тайнік да такіх памераў, каб можна было яго даіць будучым летам і восенню. Зел быў так захоплены стварэннем гэтага таемнага склада, што зараз і не заікаўся пра тое, каб паспяшацца з адыходам з заказніка. Ён нават пераадолеў свой страх перад прысутнасцю пабочных у заказніку і змрочна карыстаўся непаўторнай магчымасцю адразу паквітацца за многія гады няўдач. Рой не знаходзіў сілы ні крытыкаваць, ні прыспешваць Зела. Ён не мог перашкаджаць чалавеку, які адчайна змагаўся з сілай абставін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x