Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы хочаце выгнаць нас на поўнач, інспектар, — сказаў Рой, здзекуючыся з уласнага гора. — А што робіцца там, на той тэрыторыі?

— Гэта не мой раён, — адказаў інспектар, — але з месяц таму быў цыркуляр з дэпартамента пра тое, што ўсе, хто хоча, могуць атрымаць новыя ўчасткі на поўнач ад Сярэбранай ракі, яны могуць падаць заяўкі не пазней як у маі. Хочаце, я ўключу і вас?

Інспектар адкінуўся ў крэсле, і яго вялізны жывот прымушаў сумнявацца, што ён пакіне гэтае крэсла. Твар у яго быў чырвоны, патыліца тоўстая, рукі пульхныя, але калі ён уставаў і рухаўся, было бачна, што гэта чалавек вялікай энергіі, чалавек, які выконвае свае абавязкі з бязлітаснай настойлівасцю. Роя не ўводзіў у зман яго знешні выгляд таўстуна; ён ведаў захапленне інспектара тлустай свінінай і добрым півам. Не, Рой разумеў, што недаацаніць гэтага чалавека — значыць, зрабіць вялікую памылку. Інспектар быў такі рухавы, што Рой, калі залазіў у самы гушчар лесу, часта азіраўся назад, ці няма побач інспектара.

— Я мог бы падабраць вам добры ўчастак, — прапанаваў яму інспектар.

— А можна адкласці гэта да майго вяртання вясной?

— У любы час да мая месяца, — паўтарыў інспектар, — але чым раней вы вырашыце, тым большы выбар.

— Я адкажу вам, калі вярнуся ў сакавіку, — сказаў Рой.

Інспектар паціснуў плячыма. Ён быў задаволены, што Рой застанецца тут яшчэ на адзін сезон. Ён так і сказаў яму: — Рой, я не хачу, каб вы ішлі на поўнач, перш чым я злаўлю вас з незаконнай здабычай. Тады вам усё роўна давядзецца пайсці, бо я адбяру ў вас туташні ўчастак.

— Злавіць мяне? — сказаў Рой. — А навошта вам мяне лавіць?

— Ды ўжо не ведаю, — сказаў інспектар, — але з усіх паляўнічых майго раёна іменна вас вырашыў я злавіць з доказамі злачынства. Вы водзіце мяне за нос ужо дваццаць гадоў, але я да вас падбіраюся. І чакаць засталося не вельмі доўга.

Рой адхіснуўся ад канторкі.

— Але калі вы хочаце злавіць мяне, чаму вы не пойдзеце са мной у лес? Там вы ўжо напэўна злавілі б мяне.

Інспектар бываў у лесе не адзін раз — і ў паляўнічых буданах Роя і па ўсяму ланцугу яго пастак, схадзіў яго ўчастак удоўж і ўпоперак і цічога не знайшоў. Калісьці даўно ён пераканаўча даказаў Рою па колькасці яго пастак і пялаў для пушніны, скарыстаных патронаў і па дзесятку іншых прыкмет, што Рой страляе і ловіць звера больш за норму. Гэтае абвінавачанне ён кінуў Рою ў твар у яго хаціне, калі абодва яны былі значна маладзейшыя. Рой аж загарэўся ад гневу, але стрымаўся і прамаўчаў; маўчаў ён і пазней на ўсе абвінавачанні інспектара. Узважыўшы гэтую тактыку Роя, інспектар прыйшоў да высновы, што словамі ад яго нічога не даб'ешся. Рой спакойна адмоўчваўся і даваў магчымасць інспектару знайсці пушніну ці злавіць яго на месцы злачынства.

— Сёлета мо і выберуся, — сказаў інспектар.

— Давайце, будзеце госцем.

— Вы і не даведаецеся, калі я з'яўлюся і адкуль.

— А хіба бяспечна блукаць па лесе цішком? Можа надарыцца няшчасце.

— Небяспечна тым, хто будзе з незаконнай пушнінай.

— А дзе яе дзець, незаконную пушніну?

— Я цудоўна ведаю, што вам не пражыць на вашу норму, Рой, — сказаў інспектар. — Няма жадання лавіць вас, Рой, а ўсё адно давядзецца. Так што сёлета будзьце асабліва пільныя.

— Я заўсёды пільны. Пільна сачу за кожнай пасткай.

— А я буду не там, — сказаў інспектар. — Я буду ў вас за спінай.

Рой засмяяўся, нібыта ён толькі і чакаў зручнага выпадку, а інспектар усміхнуўся.

— Ведаеце, на ваш участак многа ахвотнікаў.

Рой кіўнуў.

— Няхай бяруць. Ён ужо апусцеў.

— А як жа вам удаецца браць з яго здабычу?

Рой пацёр рукі і пачаў задаволена хістацца ў сваім крэсле.

— Пайшлі, вып'ем са мной, інспектар. Мо вам удасца напаіць мяне і выведаць усе мае сакрэты.

— А я іх і так ведаю. Небяспечныя сакрэты. Яны давядуць вас да бяды. Вы калі-небудзь плацілі падаходны падатак, Рой?

Рою здалося, што больш дзіўнага пытання ад інспектара ён не чуў.

— А я не згадаю, каб нехта мне прапаноўваў яго плаціць, — сказаў ён.

— Гэта не адгаворка, — зазначыў інспектар.

Рой адчуваў, што тут нейкая пастка, вырвацца з якой у яго не хопіць сілы.

— Мне здаецца, што я зарабляю не столькі, каб мяне абклалі падаходным падаткам, — асцярожна прамовіў ён.

— Якраз дастаткова? — настойваў інспектар.

Ён ямчэй усеўся ў крэсле. Вось як лёгка прыперці Роя да сценкі, чаго яму хацелася ўжо дваццаць гадоў. Ён добра разумеў, што Рой адчувае сябе выкрытым, злоўленым і прыгавораным. Але не гэтага ён дабіваўся. Інспектар зарагатаў ад думкі пра козыры, якія ў яго былі, але якімі ён не хацеў карыстацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x