• Пожаловаться

Яўген Ліпковіч: Дзевяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Ліпковіч: Дзевяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2012, ISBN: 978-609-8075-07-6, издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзевяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзевяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзевяць гісторый пра будучыню без пабочных эфектаў. “Дзевяць” – першая электронная кніга, вынік хаатычнай пасіянарнай дзейнасці блогера і медыяскандаліста Яўгена Ліпковіча.

Яўген Ліпковіч: другие книги автора


Кто написал Дзевяць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзевяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзевяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я абазваў сябе ідыётам і пачаў адступаць задам. Мужык скочыў і ў адно імгненьне апынуўся паміж мною і дзьвярыма.

— А як гэта выключаецца?

— Шчоўкаецца, — адказала прадавачка з-за стэлажа, — там на патыліцы рычажок ёсьць…

Я схапіў крэсла і паставіў перад сабой. Мужык, ня зводзячы зь мяне позірку, падчапіў яго ботам, узяў адной рукой за ножку, крыху патрымаў на вісу і адкінуў убок.

— Па-іншаму ніяк? — спытаўся я. — Тэлефануй гаспадару.

Я схапіў першае, што трапілася, — тэрмас — і шпурнуў мужыку ў галаву. Тэрмас зачапіў фуражку, яна ўпала на падлогу і пакацілася да дзьвярэй. Мы абодва правялі яе позіркам.

Die heissen Spiele , — сказаў мужык. Ён паправіў бялявыя валасы, адкінуў бізун, расставіў шырока рукі і пайшоў на мяне. Я працягваў адступаць.

— Ну? — закрычаў я прадавачцы.

— Я здаецца… здаецца…

— Што?

— Не на тую кнопку націснула. Вам трэба было ружовую, а я блакітную…

Я адчуў сьпінай сьцяну. Мужык спыніўся і падміргнуў. Ён прысеў і калыхаўся з боку ў бок, робячы падманныя рухі. Выйсьця не было — трэба было ісьці на прарыў. Я дачакаўся, пакуль мужык калыхнецца ўправа, а сам нырнуў пад левую руку. Мне здалося, што прарваўся. У адно імгненьне апынуўся перад уваходнымі дзьвярыма і ўчапіўся за ўратавальную ручку. Але дзе там. Гэта была адмысловая хітрасьць. Мужык лёгка дагнаў мяне і схапіў за клубы.

— Ай, — завішчаў я, — зрабі што-небудзь!

Мне заламалі рукі за сьпінай, нечым іх заматалі, перанесьлі да стала і пачалі сьцягваць джынсы.

— Зараз, — пачулася з-за стэлажа, — зараз.

Das ist fantastisch , — мужык напружана соп, спрабуючы расшпіліць мой рэмень.

Нарэшце яму гэта ўдалося, джынсы мае паляцелі долу.

Mein Gott , — пачуў я і зажмурыўся.

Я так і стаяў, паклаўшы галаву на стол. Нічога не адбывалася. Я асьцярожна расплюшчыў вочы, спачатку адно, пасьля другое.

— Знайшла ўсё ж такі, — сказала прадавачка, выходзячы з-за стэлажа. У руках у яе была маленькая чорная скрыначка.

— Дыстанцыйка.

Яна пераступіла праз гэта , падсунула мне пульт пад нос. Я ўстаў, выпрастаўся і паспрабаваў вызваліць зьвязаныя рукі.

— Цяпер поўны камплект, — дзелавіта сказала яна. — Ну, запакоўваем?

Пабочны эфэкт
Яны сядзелі на капоце джыпа пілі піва і гучна пляскалі далонямі па розных - фото 4

Яны сядзелі на капоце джыпа, пілі піва і гучна пляскалі далонямі па розных частках цела. Камары не спынялі сваіх атак ні на хвіліну.

— Паеду, — сказаў Дзімка, — куплю сабе дом каля акіяну і займуся рыбалкай. Усё жыцьцё марыў злавіць акулу.

Віктар выцер пенныя вусы, што ўтварыліся пад носам.

— А ты ня думаў пакінуць яе сабе?

Дзімка, які ўжо зьбіраўся зрабіць чарговы глыток, замер і паставіў слоік побач. Гэтая простая ідэя чамусьці раней не прыходзіла яму ў галаву.

— Любая ювэлірная крама, — Віктар глядзеў удалечыню, — любое банкаўскае сховішча… Увесь сьвет цяпер будзе ў Гасана!

Яны трэці тыдзень абівалі колы па глушы, ім не падабалася. Мужчыны з шызымі прапітымі тварамі, заклапочаныя жанчыны, смаркатыя дзеці, пыльныя дарогі, сьмярдзючыя рэчкі, шумныя насякомыя. Дзімка праклінаў сябе за тое, што ўблытаўся ў гэтую авантуру, хацеў назад, у шум мэгаполісу, у гул матораў, да плазмаў, кампоў, бараў, мадэляў, вар'яцкай музыкі ды іншых прынадаў начнога жыцьця. Настрой псаваўся, нэрвы, і так не асабліва моцныя, зусім расхісталіся. Ён быў гатовы ў любы момант выбухнуць, кінуцца на партнэра.

Гісторыя пачалася пару гадоў таму. Віктар купіў на eBay некалькі арыгінальных лістоў архэоляга Герхарда Ляндбэрга. Гер Ляндбэрг быў членам асобнай групы СС, спэцыялістам па таемнай рэлігійнай сэкце, пасьлядоўнікаў якой мэтадычна адлоўліваў і ссылаў у лягеры сьмерці. Пісаў сваёй жонцы Леоніі з Турцыі («Што б ні казалі — яны не арыйцы. Але гэта вялікая палітыка»), з Паўночнага Каўказу («Тут жахліва»), з Вугоршчыны і Румыніі («Яны ідыёты, хоць і нашы саюзьнікі»). У лістах ён сьцьвярджаў, што займаецца пошукамі, як ён казаў, «біблейскай зброі». Апошні ліст быў зь Беларусі.

«Мы ўжо зусім блізка. Я адчуваю гэта, як ніхто іншы. Заўтра Райх займее тое, што рашуча зьменіць хаду вайны на нашу карысьць».

Заўтра не настала. Згодна зь нямецкімі архівамі, Герхард Ляндбэрг загінуў геройскай сьмерцю пад Менскам, падарваўшыся на партызанскай міне летам 1943 году.

Дзімка паставіўся да гэтай гісторыі скептычна.

— Якая біблейская зброя? Што ты вярзеш! Калі б у габрэяў яна была, іх бы не палілі ў Асьвенцыме.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзевяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзевяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзевяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзевяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.