Ала Сямёнава - Слова сапраўднага лад

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Слова сапраўднага лад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1986, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Культурология, Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Слова сапраўднага лад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Слова сапраўднага лад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.

Слова сапраўднага лад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Слова сапраўднага лад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Час стварае новыя праблемы. У тым ліку такія, што гадоў дваццаць назад здаваліся прыватнымі пытаннямі. Ці ўвогуле не хвалявалі грамадства.

Заўсёды абвострана адчувае сацыяльныя праблемы сучаснасці І. Шамякін. У перыяд, які цікавіць нас у гаворцы, з'яўляецца яго раман «Атланты і карыятыды». Якім павінны быць сучасны горад? І якім быць дойлідам, што ствараюць яго? Як спалучыць узлёт фантазіі і прагматычныя мэты? Як суадносяцца натхненне і цвярозы інжынерны разлік? Як давесці да суладдзя дзелавыя інтарэсы і чалавечую годнасць? Як ісці ўпоравень з часам і не забывацца, ну, калі не пра вочнае, дык пра нармальны заўтрашні дзень і добра памятаць тое, што было. І невыпадкова з'явіўся ў яго раман «Петраград — Брэст». Пра важную, этапную старонку пашай гісторыі. Таму што адтуль — нашы сацыяльныя карэнні, нашы грамадзянскія прынцыпы, стыль нашага жыцця. Праўда, глядзець па ўвесь перыяд з семнаццатага года ці нават з чатырнаццатага як на адзіны маналіт, як на сучаснасць, як гэта робіць Ігар Дзядкоў у артыкуле «Наш жывы час» («Наше живое время») (Новый мир, 1985, № 3), наўрад ці выпадае. XX стагоддзе — так, новая эпоха ў жыцці чалавецтва — безумоўна. Але ў непарыўнай сувязі гэтага прамежку часу ёсць свае перарывы паступовасці, свае выбухі, свае этапы, свае вельмі адрозныя перыяды.

Апошпім дзесяцігоддзем настойліва і ў добрым ідэйна-эстэтычным суладдзі з лепшымі творамі так званай экалагічнай тэматыкі ў рускай прозе і прозе твораў нацыянальных прагучалі такія сацыяльна значныя творы, як «Цвіце на Палессі груша» і «Неруш» Б. Казько, «Паляванне на Апошняга Жураўля» А. Жука, «Пушча» В. Карамазава. Сёння гэта тэма закранае столькі праблем, што становіцца адной з кардынальных, найважнейшых праблем сучаснасці. Будучае кожнага кутка па нашай зямлі і па планеце. Разумнае, навукова абгрунтаванае ў кожнай дробязі гаспадаранне. Не толькі натхнёнае жаданне, але і руплівы, дакладны разлік. Уменне не толькі хвацка рабіць, а і перспектыўна, грунтоўна мысліць.

Гадоў дваццаць назад гэта тэма ў такім сацыяльным маштабе, па сутнасці, не існавала. Нават слова «экалогія» было малаўжывальным. Аднак вытокі многіх праблем — там. Сёння, у эпоху НТР, што такое экалогія, зразумела кожнаму школьніку, але стэрэатыпы ўяўленняў засталіся. У малым, побытавым, і ў вялікім, глабальным.

...Праблема вельмі пашырыла гарызонты беларускай «вясковай» прозы. Па сутнасці, закранае так ці інакш гэтую праблему і А. Кудравец у «Сачыненні на вольную тэму», і І. Пташнікаў у «Мсціжах», і А. Жук у «Халоднай птушцы». Нестандартнае выяўленне знайшла гэтая тэма ў творчасці маладзейшых. У апавяданнях У. Рубанава («Паляванне»), Х. Лялько («Касцы») і інш.

Калі мець на ўвазе літаральна — у «Халоднай птушцы» ці ў «Сачыненні на вольную тэму» канкрэтнай гаворкі пра ахову асяроддзя як быццам і няма. Але ўсім сваім жыццём Анэта з аповесці А. Жука — жывы ўзор разумнай і клапатлівай еднасці з прыродай. Адсюль — мудрасць жанчыны, яе разуменне нармальнай існасці ўсяго па зямлі, разумення, што ўсё мае свой пачатак і свой канец. І заканамерны працяг. Яна ўсё жыццё рабіла на зямлі і для людзей. І блізкі свой канец прымае немітусліва, без боязі, як чалавек, што зрабіў сваю справу па гэтым свеце. Жыццё пражыта — з'ява нармальная, ад гэтага ніхто не можа збегчы. Вось ужо і чатыры вярбы за ваколіцай, якія яна памятае маладымі, «з чыстымі святочнымі лісцікамі», аджылі свой век. Аджыла і яна — з годнасцю, як наканавана чалавеку. Галоўнае — усё сваім парадкам у свеце ідзе. Вось урэшце восеньскую стылую зямлю снегам заслала: не памерзне азіміна. Жыццё не спыняецца, як тое і павінна быць.

І Андрэй Вялічка з аповесці «Мсціжы» ўспрымае сваю пасаду лесніка як пажыццёвую, крэўную місію, як адзіны і галоўны занятак, якому нельга здрадзіць, як немагчыма здрадзіць памяці жонкі. Гэта тое, што ў ім жыве, яго натуральны чалавечы стан, нармальнае светаадчуванне. Яго чалавечая існасць.

Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэткі з рамана «Сачыненне на вольную тэму» таксама з людзей, для якіх натуральнае і немарнатраўнае дачыненне да прыроды, гаспадаркі, да лесу, да звяроў — жыццёвы статус. Ён не задумваецца над гэтым — жыве. Але памятае заўсёды пра здаровае карэнне сваё. Сам рабацяшчы, учэпісты, цэніць гэта ў людзях: пашай народы чалавек, скажа ён.

Яўмен Ярыга з аповесці «Цвіце на Палессі груша» В. Казько ўвогуле не ўсведамляе сябе адстароненым ад прыроды, ён і з горада таму вярнуўся, хаця быў на заводзе выдатным спецыялістам. Але, як і ўсе яго аднавяскоўцы, ён браканьер. Рыбак і браканьер. Як усе, ловіць рыбу ў рыбгасаўскіх саджалках. Паводле вось таго самага жывучага стэрэатыпу. Звер — каб яго палявалі, рыба — каб яе лавілі, лес — каб яго секчы. І Яўмен — цудоўны чалавек. І аднавяскоўцы яго — не злодзеі. Але стагоддзямі засвойвалася ну не так каб спажывецкае стаўленне да прыроды, але досыць неагляднае. Была, ёсць, будзе. Здавалася, і багацце прыроды невычарпальнае. І раптам... Выявілася, тое, славутае, не чакаць літасці ад прыроды, браць...— аджыло, узніклі іншыя меры вартасцей. І да прыроды трэба літасцівымі быць. Але ва ўсведамленні чалавека яшчэ добра трымаюцца паняцці былога. Памятаеце, і ў В. Астаф'ева ў «Цар-рыба» ловяць рыбу мужыкі. Ловяць. Глушаць. Прадаюць. І пры выпадку выкідваюць. Калі рыбнагляд падпільнуе. У Сібіры. Дзе неаглядная прастора прызвычаіла да неагляднага шалу здабытчыцай волі. Бяры. Бяры. Але ж той стэрэатып пануе і на Каўказе. Хаця маштаб павінны быў бы сам арыентаваць па асцярожнасць. Ёсць такая аповесць «Лука Чахелі» В. Гігашвілі, дзе ляснік Чахелі, як астаф'еўскі інспектар рыбнагляду Чараміскі, як Сцяпан Дзямідчык А. Жука, спрабуе самаахвярна ратаваць жывое багацце народа. (Сама па сабе гэта хроніка падзей і фактаў грузінскага пісьменніка мала стасуецца па мастацкіх сваіх вартасцях да памянёных тут твораў, але цікавыя факты адносін, аднолькавыя паўсюдна.) Дык вось Яўмен Ярыга, па сутнасці, абкрадвае самога сябе. Як і яго аднавяскоўцы. Але перажыць сваю светлую хвіліну, зорнае імгненне яму ўдаецца. Ён ловіць самага вялікага карпа ў сажалцы ці, дакладней, карпіху, якую ніхто вылавіць не мог. І — адпускае на волю ў згодзе са сваім разуменнем, з вясновай прыродай, што дае жыццё ўсяму яшвому. Яўмену добра, ён адчувае суладнасць сваю са светам: «Нешта радаснае і прыгожае выспявала пад гэтымі маладымі майскімі зоркамі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Слова сапраўднага лад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Слова сапраўднага лад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Слова сапраўднага лад»

Обсуждение, отзывы о книге «Слова сапраўднага лад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x