• Пожаловаться

Галіна Багданава: Сакрамэнта

Здесь есть возможность читать онлайн «Галіна Багданава: Сакрамэнта» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2010, ISBN: 978-985-6887-77-5, издательство: Медысонт, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Галіна Багданава Сакрамэнта

Сакрамэнта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сакрамэнта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго вы ўсе крычыце?! — усміхаўся ён у вусы. — Сёння ж ва ўсіх вас свята. Сёння ж для кожнай з вас самы радасны і сонечны дзень. У вашых сем’ях у гэты дзень цяпер тогод будзе свята.

Галіна Багданава: другие книги автора


Кто написал Сакрамэнта? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сакрамэнта — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сакрамэнта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Божа, Матка Боска, але ж ты плачаш, Неферціці... Вочы. Твае вочы і праўда наліліся слязьмі. І ты плачаш разам са мною. Вочы... Вось яно, ад слёз выявілася і другое тваё вока. Зеленаватае, з вялікаю чорнаю зрэнкаю. Не атрымалася ў нас з табою іранізаваць. Заплакалі. І я адчуваю, ты хочаш нешта мне сказаць. Мы зараз пагаворым з табою, пагаворым... Не ведаю, на якой мове. Але мы зразумеем, мы мусім зразумець адна адну... Зразумеем.

Дапішу потым... Заўтра.

... Спяшаюся, хачу дапісаць. Хачу, каб потым мае дочкі, і асабліва Магда, калі яна вырасце і прачытае... як хочацца, каб яна не паўтарыла маіх і яе, Неферціці, памылак, калі атрымаецца...

Я спынілася на тым, як з вачэй Неферціці паліліся слёзы. Шурпаты камень стаўся пылам. Яе шчокі паружавелі, паярчэлі. І прыадчыніліся пульхныя, чуллівыя вусны.

— Ты смелая жанчына, — сказала яна ўздыхам, — А я вось не адважылася спраўдзіць сваё трэццяе каханне. Яно так і патанула толькі ўва мне. Зараз у мяне з’явіцца цела, і мы здзейснім падарожжа ў часе. Я запрашу цябе да сябе. У тым доме, доме, які стаіць за мяжою нашага галоўнага горада, у тым доме, куды Эхнатон выселіў мяне разам з дочкамі і Тутанхамонам, з Тутанхамона, Эхнатон так хоча, калі я ўжо не здолела нарадзіць яму сына, я мушу выхаваць зяця, мужа адной з нашых дочак і будучага фараона. Дык вось, у тым доме ёсць адзін вельмі ціхі дальні пакой. Ніхто нас там не патрывожыць. Давай сваю руку. О... І ў цябе на скуры ўжо расцякаюцца карычневыя плямкі — старэчыя вяснушкі, прыкмета таго, что пара квітнення скончана...

Яна пагладзіла мяне па руцэ. І мая маленькая далонь сцішылася ў гарачых абдымках яе даўгіх тонкіх пальцаў. І мы пайшлі, паляцелі, і тысячы кіламетраў і тысячы гадоў пераўтварыліся для нас у адно-адзінае імгненне. Лёгкі саладкаваты водар ахінуў і разняволіў. Мы пераплылі раку часу і выйшлі на бераг яе пакоя. Пераступілі парог і важкая барвовая заслона апала за намі. Тут ніхто нас не патрывожыць.

— Ведаеш, што больш за ўсё мяне ўражвае? .. І ты, і слугі, паўз якіх мы прайшлі, стаіце і рухаецеся не ў каноне, а як усе мы, натуральна і проста... — сказала я на зразумелай для Неферціці мове.

— Што-што? А як ты думала, мы павінны рухацца? — перапытала гаспадыня ўжо без слёз, з усмешкаю.

— У каноне. Я столькі бачыла замалёвак з раскопак. І паўсюль старажытныя егіпцяне ў, як мне тлумачылі археолагі, адзінай дазволенай позе: галава і ногі ў профіль, тулава ў дзве трэцціх, а плечы ў фас. А фараон абавязкова ў неклькі разоў большы за сваіх падданых.

— Сапраўды, нашыя мастакі так і малююць. Але ж гэта не значыць, што мы так ходзім, і што фараоны большыя за іншых.

Ціхі дым лунаў над намі. Гэта быў мяккі водар сандала ці чагосьці надта на яго падобнага. Мы прыселі на лёгкія крэслы, адна насупраць адной. Цяпер была чарга спавядацца Неферціці. А яна маўчала . І ў яе маўчанні блукала гаркота.

У пакоі было шмат сінечы і золата. Сонечны дыск працягваў свае промні-далонькі да найпрыгажэйшай, той, што прыйшла сюды...

— Мяне прывезлі з вельмі зялёнай краіны, краіны, дзе шмат дрэваў і чыстай, празрыстай, жывой крынічнай вады... Мяне прывезлі сюды зусім дзяўчынкай. У падарунак Аменхатэпу Ш, бацьку Аменхатэпа ІУ, якога вы ведаеце, як Эхнатона. Аменхатэп Ш быў воін, моцны воін. І ў яго было шмат жонак. Яны... яны ўсе нядобра прынялі мяне, бо я была зусім юная, свежая і прывезла на берагі велічнага Ніла танцы сваёй радзімы... Тут, сярод гарачых пяскоў і гэтае невыноснае спёкі па вечарах, калі фараон і ягоныя воіны збіраліся на пір, а ў паветры лунала задуха, я танцавала ім танец вады, танец прахалоды, я прагнула ахінуць іх усіх прахалодай. Аменхатэп Ш вельмі любіў глядзець, як я танцую. А аднойчы пасля танцу ён падыйшоў, узяў

мяне за руку, нахіліўся і пацалаваў. У мяне ад таго ягонага гарачага дотыку ногі замлелі і калені падагнуліся. Аменхатэп Ш быў такі моцны, і гэтая моц

іграла ў кожным ягоным жэсце, руху, кожным ягоным кроку і нават у позірку

ягоных цёмных агатавых вачэй. Ён глядзеў з-пад броваў, рэзка, уладарна...

Жанчыны такім, як Аменхатэп Ш, падначальваюцца без словаў. І я... Але пра гэта сорамна казаць. Не, мы не паспелі быць разам... Ён толькі аднойчы нёс мяне на руках.

Неферціці падняла на мяне свае вільготныя зеленаватыя вочы і абцягнула на каленях лёгкую, амаль празрыстую, аздобленую ажурным залатым шытвом сукенку.

— Тут па вясне, калі Ніл разлівае свае воды, адзначалі свята вяртання з падземнага царства Асірыса, свята адраджэння прыроды. Аменхатэп Ш быў як заўжды Асірысам. А Ісідаю тым разам выбралі мяне. Я не быа галоўнаю жонкай, але Аменхатэп Ш настояў, каб жрацы менавіта мяне апранулі Ісідай. Я стаяла на каленях, на гарачым пяску і аплаквала свайго мужа Асірыса, я чакала, калі наш сын — светлы сокал Гор аддасць сваё вока бацьку, і Асірыс паўстане з мёртвых. Горам быў юны Аменхатэп ІУ. Ён назіраў за ўсім, што адбывалася з вышыні, разам са жрацамі. А жрацы, быццам наўмысна, не выпускалі Асірыса. Я стаяла ўкленчыўшы на гарачым пяску. І колкія гарачыя пясчынкі праз гэтую вось танюткую белую сукенку апякалі мае калені, мае ногі. І сонца сляпіла вочы. Пякло нясцерпна. Я зірнула ўверх. Малады Аменхатэп стаяў між жрацоў, якраз на фоне сонечнага дыска і ягоны сілуэт, чорны, рэзкі, сапраўды нагадваў сілуэт сокала Гора. Ён быў без вока. Ён даўно аддаў сваё вока. Каб вызваліць свайго бацьку Асірыса. Каб высушыць мае слёзы. Каб зямля адрадзілася ад зімовага сну. Чорны птушыны сілуэт на фоне пякучага, нясцерпна пякучага сонца. Гэта апошняе, што я памятаю. Страціла прытомнасць. Мая служанка, мая верная Ія потым расказала мне, што Аменхатэп Ш вырваўся з рук жрацоў, усхапіў мяне на рукі і панёс у цень. Я памятаю ягоныя моцныя цёплыя рукі, так бацька калісьці люляў мяне. І яшчэ памятаю прахалоду, паўзмрок храма, зараснікі папіруса, зорнае неба над галавой, смак дажджу. Потым я зразумела, што гэта не папірус, а калоны, і неба не сапраўднае, намаляванае. А ваду ліе на мяне мая служанка... І толькі рукі. Ягоныя моцныя рукі былі праўдай. Ведаеш, што ён сказаў мне тады? “Ты лёгкая, як пёрка...” Як пёрка...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сакрамэнта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сакрамэнта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ежы Анджаеўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Кацярына Оаро: Сарочае радыё
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Міхась Андрасюк: Белы конь
Белы конь
Міхась Андрасюк
Отзывы о книге «Сакрамэнта»

Обсуждение, отзывы о книге «Сакрамэнта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.