Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)

Здесь есть возможность читать онлайн «Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ашчэпкі (1998-2000): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ашчэпкі (1998-2000)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак" і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.

Ашчэпкі (1998-2000) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ашчэпкі (1998-2000)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як ні дзіўна, але „прагрэсісты” цюцелька ў цюцельку траплялі ў ацэначныя лінзы ахоўнікаў ідэйнай чысціні. Пакажаш на прызбе старэнькай хаткі дзядулю з рэзбленым гадамі тварам — ага, настальгія па клятым мінулым! Дасі голенькага карапуза на пясчанай дарозе — ага, намёк на беларускі лёс у ПНР! Ці ж у нас ужо і адзення не хапае? Што скажуць у Амерыцы!

Правільна, амерыканскі кантаслуп з роднаснай матэрыі, паказвае тое ж самае. Завёз Лёнік за акіян высечаны лес, адны пянёчкі. У друку карціна патлумачана: „Высечка беларускай культуры”. Тлумачыў збеглы чэкіст? З ім не засумуеш.

Ну і хай кажуць, хай тлумачаць, калі яны касавокія. Мы ж робім „Ніву” не для іх. Аказваецца, і для іх. Яны таксама ловяць момант.

Куды я гну? Наш прафесар не паедзе ў Старую Вёску. Ён убачыў, куды ідзе караван — плаўна віруе ва універсітэцкіх аўдыторыях і замест прамінулага часу, ачольвае новыя плыні. Ці не таму загадкава ўсміхаецца да нас з блакітнага акенца беластоцкага тэлецэнтра? Мо ўжо забыў спарахнелыя сцены і агарод, у якім знайшоў зачараванае шкельца? А мо яно ўвесь час з ім? Толькі дзе тая Старая Вёска? Зарасла крапівою.

Крылатыя словы Барскага

Яны нарадзіліся ў блаславёны час нашага літаратурнага Big Banga, калі для паэтаў „Руні” вясковыя асілкі знімалі дзверы з клуні, а бельскія ліцэісткі прысвячалі Барскаму свае першыя лірычныя парывы.

І паэт не заставаўся ў даўгу. Пад шквал авацый, укантэнтаваны прызнаннем удзячнай публікі, сходзіў з узнёслай гарызанталі прыгуменных дзвярэй на грэшную зямлю, выбіраў з бязлікага натоўпу спелую папялушку, высвятляў сэрцаедным зрокам стан ейнага нутра і, адчуўшы асалоду ад душэўных пакут ахвяры, ускрыляў яе трапятлівым словам:

— Я вас кахаю!

Тут, не спускаючы з папялушкі намагнічанага эротыкай позірку, рабіў спазматычны перадых і, надаўшы голасу глыбока асабістага зместу, прыкідваўся няўцямным цнатліўцам:

— А вы мяне? — ні то пытаў, ні то прасіў.

І здзяйсняўся цуд. У адно імгненне сціплая папялушка ператваралася ў распаленую каралеўну, прыкметна прыгажэла, млела ад будучага шчасця і палкімі вачыма адказвала:

— Я твая, князь!

Зварушлівыя словы паэта — як лагічнае спараджэнне разбуджанага Пачыну — набылі сілу дэвіза, сталі праграмнай ідэяй, і вабная палова абарыгеннай нацыі лягла вакол рэзвых ног будзіцеля.

І ўспомніўся іншы паэт:

— Я вас любил, — сказаў задуменна Аляксандр Пушкін, кіруючы настальгічную фразу няздзейсненаму каханню — і ўся прыкультурная Расія ахнула ад душэўнага болю, прычыненага паэту няўдзячнай велікасвецкай шалахвосткай. Наш Аляксандр на жаночым фронце не ведаў горычы паражэння. Не карыстаўся і прошлым часам. Атрымаўшы ад прыроды ўнушальныя вонкавыя і ўнутраныя стымулы, прызнаваў толькі цяперашні час. І плыў ад сэрца да сэрца. Сэрцалюбную эстафету значыў на літаратурных старонках „Нівы” і ва ўтоеных лістах прылашчаных спелак, зайздросных пераспелак і слёзных недаспелак.

У гэтай сферы Барскі быў непераўзыдзеным артыстам, і эліта мясцовых казановічаў, не гаворачы пра паспалітых казанюкоў, не адважвалася пераймаць вопыт майстра. Барскі не падлягаў штампаванню. Ляпіла яго неба экспромтам, у разгары херувімскай сябрыны. Дэміург, кульнуўшы добрую чарку, змяшаў зямную гліну з нябеснай. Таму і стаў Барскі непераймальны, боскі. А той, хто пасягае на боскае, выставіць сябе на смех, як Сваяк пад Цілічанкай.

Было так. Стаяла пагоднае лета і мы, ніўцы — Уладзімір Паўлючук, Сакрат Яновіч, Сваяк і я з Сідарам — гнаныя прагай вывучэння роднага краю, выбраліся ў Кнышынскую пушчу. Да Супраслі даехалі рэйсавым аўтобусам, а там рушылі пешкі. Узялі напрамак на Каралёў Мост. Пакуль ішлі цёмным лесам, ні кудлатага лесуна, ні гарбатай ведзьмы не спаткалі. А пад Цілічанкай залаты бор, казка, і між гонкіх соснаў набрынялая маладымі сокамі папялушка.

Абступілі скараспелку. Пачалі абходжваць. Валодзя, які выношваў канцэпцыю абарыгеннай псіхалогіі, падышоў да склаўшайся сітуацыі па-філасофску: убачыў у папялушцы частку акаляючай прыроды, гармонію зместу і формы — і павёў гаворку аб узаемнай адпаведнасці частак цэлага. Сакрат, заядлы рыбак, ломіць галаву над рычагамі, якія ўключылі б рыбныя запасы глеістага раўчака, што чарнее непадалёку, у задавальненне патрэб мясцовага насельніцтва.

— Які а..а...сартымент рыб водзіцца ў ім? — выпытвае, прагна заікаючыся.

— Сартымент? — здзіўляецца папялушка. — Чаго?

— А...а...а... — давіцца Сакрат казённым словам, уганяючы папялушку ў разгубленасць, і яна зіркае на мяне. Я прыняў паставу загадкавага маўчуна. Яна зірк на Сідара. А ён валяе дурня, мацае ўчэпістым зрокам узбуджанае цела папялушкі і нахабна ўсміхаецца з анексійным намёкам. Пікавае становішча. І тут Сваяк — ні з таго, ні з сяго — сячэ Барскім. З ходу карцела вылучыцца ў князі? Баяўся, каб Сідар не апярэдзіў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x