Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)

Здесь есть возможность читать онлайн «Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ашчэпкі (1998-2000): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ашчэпкі (1998-2000)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак" і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.

Ашчэпкі (1998-2000) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ашчэпкі (1998-2000)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У мроі вочы заштораны.

Шукальнік алмазнага свету

Рыбалы — вялікая прыходская вёска: дзве царквы, школа, гурт спевакоў „Хлопцы-рыбалоўцы”. У бруйныя пяцідзесятыя гады гаманлівая, цяпер — аглухлая (за выключэннем памянёных „хлопцаў”), апусцелая — глядзіць бязмэтна шэрымі шыбінамі даўно нямытых вокан, за якімі затаіўся адлеглы час. Кожны раз едучы ў Беласток, лаўлю гэты шчымлівы позірк — у ім дакор і ў мой адрас. Маё пакаленне звышпрычыннае да адліву з нашых вёсак людскога гоману. Віну прымаю, грэх — не. Не ўкладваецца ў заганны ўчынак. А што нам было рабіць, кішэць у гнойнай бытавусе? Ішлі ў горад. Адны на працу, другія на вучобу. Як правіла, у бацькоўскія парогі не вярталіся. Вось і Рыбалы бязлюдзелі, выраджаліся — і цяпер сіратліва зіркаюць пустымі вокнамі.

А мне здаецца, што ў сумна-зашклёных проймах спарахнелых сцен кучаравіцца дапытлівая галоўка Валодзіка Паўлючука: знайшоў у агародзе зачараванае шкельца і бачыць у ім зманлівае ваколле — не тое, у якім жыве.

15 лютага 1958 года я са сваёй калегіяй гасцяваў у рыбалаўскай школе. Народу сабралася шмат і гутарка вялася талковая. Мы зандзіравалі чытачоў, яны рэдактараў. Высвятлялі ўзаемныя адносіны, раіліся. У перадыху кранулі гісторыю — даведаліся, што да вайны Рыбалы славіліся зладзеямі.

— А што, цяпер няма іх? — цікавімся.

— Няма, — чуем. — Усе падаліся ва УБ.

Значыць, тутэйшыя зладзеі мелі нацыянальную гордасць. Даверліва гаманілі. Узніклі і цяжкасці. Васіль Баршчэўскі, наш парторг — лявацкі сверб! — абмяняўся поглядамі з мясцовым бацюшкам. Ледзь развялі.

Тут і сустрэў я ўладальніка зачараванага шкельца. Валодзі — ужо Уладзімір, заадно і вясковы бібліятэкар. Вось адкуль у нашага карэспандэнта салідныя літаратурныя веды! Вядома, згуляла сваю ролю і чарадзейнае шкельца — хлопец з бачным позіркам і непадробным почыркам. У 1964 годзе, калі ён працаваў ужо ў „Ніве”, уразіў нас мройным Дзямянам са Старой Вёскі.

Аблашчаны ўвагай вяскоўцаў, Дзямян запрагнуў ананімнасці, зняўся з наседжанага гняздоўя і ўшыўся ў гарадскі мурашнік. Уцякаў ад суседскіх вачэй у вольную волю, а тут мітусня, бездапаможнасць, і ты ўсім чужак, безыменны мураш, круглы нуль. Скрушаны, стаў загубленым чалавекам.

У спрэчкі кінуўся ўвесь ніўскі авангард. Змагаліся паўгода. Няма ў нас Дзямянаў — заявіла большасць. І Старыя вёскі зніклі! Пагадзіў усіх Дзядзька Квас. Прызнаў адступніка і даказаў, што ягонае месца на бязлюднай выспе.

Сам жа віноўнік палемічнай бойкі без асаблівых згрызот развітаўся з роднай вёскай, ад свайго лёсу не ўцякаў. Углыблены ў нацыянальнае існаванне, распрацоўваў беларускую тутэйшасць, разбураў аджыўшыя стэрэатыпы, ляпіў новыя, рабіў высновы, назапашваў творчую амальгаму. І заззяла адметным бляскам чарадзейнае шкельца, здзівіў чытацкі свет „Вершалінам”. Умеў Валодзя карыстацца цудоўнай знаходкай.

Міжволі думаю, што ён яшчэ ў нашым даўгу. Што верне Дзямяна на старавясковыя гоні, дапіша жыццёвы лёс загнанага вяртанца. Бачу гэты акт. Колішні нівец з акадэмічнай бародкай вешае на саноўны карак выслужаны фотаапарат і едзе ў Старую Вёску. Не даязджаючы, спыняецца ля бульбянога поля, падыходзіць да найбліжэйшай капальніцы і цікавіцца сялянскім бытам:

— Як жывецца? — пытае.

— Цяжка! — з убітым у зямлю зрокам, адмахваецца кабеціна.

— Нам усім цяжка, — з філасофскім поглядам на справу суцяшае яе гарадскі прышэлец і кіруе ў другі бок, да аратага, з выгляду вылітага Дзямяна. Даганяе яго бабская гаворка:

— Волька, хто гэта?

А Волька, не адгінаючыся ад матыкі, адгукаецца:

— А, якісь дурны пан. Павесіў на пузе бліскучую цацку і кажа, што яму цяжка.

Гэта не ўява. Так было ў дзіўную гамулкаўскую пару шасцідзесятых, калі мы, новая калегія — і Валодзя ў ёй паўнапраўны член — вывучалі ў пленэры абноўлены сялянскі быт. Валодзя не расставаўся з фотаапаратам, лавіў момант. Я любіў такі ўлоў і даваў лаўцу першыя старонкі „Нівы”. Заахвочваў і іншых шчалкапёраў ісці следам. Пераўзысці Валодзю ніхто не змог. І не так з прычыны прафесійнай нямогласці, як з-за фанабэрыстага нораву нашых людзей: з'ява празаічная — амбітнасць. Калі ўжо хочаш фатаграфаваць мяне, то, будзь добры, пачакай, пакуль я памыюся, пагалюся, улезу ў святочную апранаху і сам выбяру месца фіксацыі падзеі. Можна і на трактары, але абавязкова з медалём на грудзях і дыпломам ударніка ў руках. Ведайце нашых! Толькі не на фоне старой хаты ці пахіленага плота. Вось ля Майсеневай забягалаўкі — іншая справа. Стандартная? Але новая. Прагрэс!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x