Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пажылая сярдзітая медсястра ўкаціла столік з медыкаментамі, уключыла святло, зашморгнула шторы, і вечар за вакном знік, засталася толькі палата.

Гэтая сястра што ні робіць — ніколі моўчкі; так і цяпер — яшчэ з парога пачала сварыцца, што дыхаць няма чым (а кварцавалі нядаўна), хоць бы фрамугу адкрылі (а хто яе адкрые?), што як ёй абрыдзелі ўжо гэтыя хворыя — «і што мне за доля такая — усё жыццё пазіраць на чужыя задніцы!», а заадно і дактары — «каб яны самі ў гэтыя койкі палеглі!», і бальніца — «не згарыць жа яна!», і што «хутчэй бы на пенсію, ды паслаць усіх к ядрэні фені!»

— Піці хочаш? — пытае яна ў чалавека-лемура, набіраючы ў шпрыц лякарства.

— Хачу, — прывычна, па інерцыі адгукаецца небарака. Нават на слых проста фізічнае адчуванне, як ад смагі зашэрх і ледзь варочаецца яго язык, і, як таму сапсаванаму механізму хочацца даць змазкі, каб перастаў скрыгітаць па нервах, так і гэтаму хочацца хутчэй уліць у рот кубак свежай, сцюдзёнай вады, каб разгусціць застылую кроў.

— А не палучыш ты піці! Губы мокрай ваткаю выцеру — і ўся вада… А ты, — пераходзячы з гатовым шпрыцам да маладога, які пры яе з’яўленні лёг і суцішыўся, — ты зноў уставаў? Зноў гаварыў? Вунь крывянкі нацурболіла! Ты ж на вентыляцыі лёгкага стаіш! Ты ж на адных наркотыках жывеш — у чым душа трымаецца? Табе што было доктарам сказана? Нават рота не разяўляць!

Яна паўтарае амаль тыя ж словы, што і нядаўні доктар, і з тою ж амаль інтанацыяй. Увогуле, усе дактары, і сёстры, і нават санітаркі нечым кланава-, ці клонава-, падобныя, як бы разам з белымі халатамі перадаецца ім адна і тая ж інструкцыя, першы параграф якой — «з хворымі паводзіцца строга, сурова, па магчымасці жорстка».

— Ты дагаворышся! Ты дачакаешся, што табе рот лейкапластырам залепяць, ці ніткамі зашыюць!

— Зашывайце, — панура адказвае малады. Імпэт і бадзёрасць яго куды падзеліся.

— «Зашывайце»! — перадражнівае медсястра. — Табе што, памрэш — і клопату мала! А жонцы як адной жыць? З дзіцяткам малым? Ляжы, маўчы і варушыцца не смей!

— А ён гаворыць, — ябеднічае дзед, каб задобрыць сястру (ён вельмі баіцца ўколаў). — Браце ты мой, і не сціхае, і не змаўкае…

Аднак замест падзякі дастаецца і старому даносчыку:

— А ў вас чаго як стаяла вячэра на тумбачцы, так і стаіць? Чаму вы не ясцё? Выздараўліваць не хочаце? Тут лепш, чым дома?

— Дурны я вашае бальнічнае есці, — крыўдзіцца дзед. — Мне сваё носяць. Я век чужога не еў… Вой! — загадзя ўскрыквае, хоць яшчэ іголка цела не кранулася.

— Таблеткі чаго валяюцца на падлозе?

— Дурны я іх піць.

— І што за хворыя ў гэтай палаце?! Не слухаюцца, не ядзяць, папраўляцца не хочуць… Такі дзень за вакном, а яны тут бокі пралежваюць, жыць тут гатовыя…

Так, сердзячыся, буркаючы, а таму коўдру падаткнула, таму вусны змачыла, за дзедам прыбрала, маладому шклянку памыла, яшчэ і не забыла пажадаць, выходзячы: «Папраўляйцеся».

Ледзь яна выйшла, як паўтараецца тая ж карціна, што і па сыходзе доктара. Малады ўмомант займае ранейшае становішча і пачынае казаць далей, з таго самага месца, нават з таго самага слова, на якім яго перапынілі.

— …І калі разабрацца, воля — бадай, найбольш умоўны з усіх тэрмінаў. Можна быць шчаслівым замураваным у сцяне, і вар’яцець ад няшчасця, валодаючы цэлымі краінамі або ўсім зямным шарам…

— Ох, памаўчаў бы ты, — гучна шэпча, варочаючыся, дзед. — Не замоўкнеш ты хоць на трохі!

Малады слухаецца, замаўкае. Але менавіта «на трохі». І вось зноў:

— Добра. Буду маўчаць. Усё жыццё. Не высоўвацца, не вылучацца… Трэба быць як усе. І тады, магчыма, выжывеш. І, магчыма, будзеш жыць доўга. Магчыма, нават станеш багатым, прыгожым, тоўстым…

— Табе наркату колюць, — ні з таго ні з сяго ўстаўляе дзед і хіхікае. Ён яўна з той мілай пароды людзей, якім добра толькі тады, калі іншым кепска. — Пачакай-но — прывыкнеш і станеш наркотам.

Малады таксама ўсміхаецца, але не зласліва, а сумна.

— Ну, яшчэ б, — згаджаецца ён. — Раз колюць — значыць, прывыкну, раз прывыкну — значыць, стану. Канечне, наркотыкі зло. І звычайная іголка зло. Калі ёю не шыць, а тыркаць у сваё ці ў чужое вока. Дык іголка вінаватая? Ці галава? Здуру можна і хобат слану зламаць.

— Ох, дагаворышся ты…

— Тое і з наркотыкамі. Якая розніца, пры дапамозе чаго здымаецца боль? Няважна, якія лекі, абы памагалі. Мне лёгка, радасна, не балюча — і пляваць, дзякуючы наркотыкам гэта, ці дзякуючы марознаму зімоваму вечару за вакном, ці размове з вамі, дзядуля… А хутчэй за ўсё радасна і лёгка мне ад усведамлення, што мог бы памерці на аперацыйным стале — а я выжыў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x