• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2011, ISBN: 978-985-6994-07-7, издательство: Літаратура і Мастацтва, категория: Современная проза / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Федарэнка Мяжа

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Мяжа? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што ты там напісаў у газету, што цябе напячаталі? — пытаецца матка.

— Дзе? Дзе яна?!

— У калідоры, на лаўцы. Пачталёнка паказала мне…

Я хапаю з лаўкі згорнутую раёнку і не ведаю, куды дзецца; подбегам заварочваю за хату, адтуль — у высокі, стаптаны дарожкамі маліннік. Як у шалашы. «Поўным ходам ідзе жніво…», «закончылася нарыхтоўка сіласу ў саўгасе…», «сямейны экіпаж», «ганаровы сцяг узняты ў гонар…»

— Чаго ты залез туды — шчэ вужака ні ўкусіла? — крычыць матка.

А — вось:

Ночью белый снег покрыл
Города и села,
Под пушистым ковром
Спят леса и горы…

Не, дачытаць ад сораму не магу. А я ўжо й забыўся, калі пасылаў яго. I надрукавалі — у самы час. Ай, як сорамна!..

…У цяньку ўжо пясок пад нагамі робіцца халодны. Куры з пожні, з пакошы падабраліся бліжэй да куратніка, абступілі вядро для свінячае яды і дзяўбуць нешта ўсярэдзіне і з бакоў. Я ламаю кабанам бацвінне, і лісты холадна і пругка скрыпяць — як добра, што скора вечар, як я заўсёды люблю

ВЕЧАР.

Пазней, значна пазней, адразу пасля войска, я вычытаў у Купрына, што адзін ягоны герой раніцаю, «как и всегда это бывает с людьми со слабыми или обострёнными нервами», пачуваўся вельмі кепска. У трынаццаць гадоў я не думаў, не ведаў і ведаць не хацеў пра нейкія нервы. Але напраўду, раніцаю ў мяне часта без дай прычыны балела галава, а ў лесе я пачынаў слаба бачыць і прыносіў грыбоў менш за матку, хоць хадзіў удвая даўжэй. Ажываў я звычайна ў другой палове дня, і чым бліжэй да ночы, тым здаравей, весялей мне рабілася.

Увечары, калі не было чаго рабіць, я залазіў на калідор, на цёплы шыфер, і пачынаў сумаваць. Святлей за той, падлеткавы, сум у мяне пасля ў жыцці нічога больш не было… Унізе па дарозе хадзілі людзі: з крамы, з лесу, з поля, везлі снапы ці мяшкі з картоплямі; каля могілак на пожні пасліся каровы, а я сумаваў, што нарадзіўся тут, а не ў горадзе. Там — я ведаю з тэлевізара і з кніжак — мае аднагодкі не гнуць маты, не кураць, дзяўчынкі шэптам выказваюць хлопчыкам сваё каханне, а тыя — «это было, это было, он вторую ночь не спит, и о чём она спросила — никому не говорит»; яны не ўстаюць у пяць гадзін раніцы па грыбы, не малоцяць, не цягаюць сена, не капаюць бульбы; яны выпускаюць сценгазеты… і ўвогуле, чаго толькі не робяць. I я ўсё гэтае змог бы рабіць, разоў у дзесяць лепш. Мне б іхні клопат. «Витька, обедать сегодня будешь сам. На кухне разогрееш суп, в холодильнике — колбаса, рыба… Смотри, съешь всё…» А мая матка неяк захварэла, ляжала ў бальніцы, і я цэлы тыдзень паліў сам у печы, карміў курэй, кабаноў і сам сябе — якая там «колбаса в холодильнике», — што Бог пашле… А ў тэлевізары «разогревают супы», і «мальчишка злится — есть на то причина, не век же во дворе ему торчать; о, чтоб ты завтра двойку получила, девчонка из квартиры сорок пять!».

Я мрою не горад, а познюю восень, загоны, на якіх капаюць бульбу, а ўвечары Васіль з рознага колеру вачыма стаіць пад грушаю з Ганнаю, і яна смешна раўнуе: «Ідзі ўжэ к Просі гарбатуй…», а тут кулакі з абрэзамі… Мне мроіцца балота, прысыпаныя снегам журавіны, сляды акуратных лапцікаў на снезе і пахі паленай саломы, якою смаляць кабаноў… Мне там хочацца жыць і там апынуцца…

— Сыночак, — гукае знізу матка, — назбірай яблыкаў таму кабану маленькаму.

— Колькі ён ужэ можа жраць?! Дай мне пасядзець трохі — у мяне ногі баляць!

— А рукі ў цябе не баляць? Есці?

— Гэта лёгка, па-твойму, так рана па твае грыбы ўставаць?

— Не трэба цягацца ўсю ноч!..

Спускаюся па драбіне уніз, а ў вушах з усёй інтанацыяю звіняць апошнія матчыныя словы, і асабліва самае апошняе —

НОЧ.

Праўда ж, ёсць такое, што, калі ўночы глядзіш на дзяўчыну ў профіль, яе твар здаецца набагата святлейшы за хлопцавы?

Вясковая ідылія васьмідзесятых: лаўка пад плотам, яблыня, паплёўванне семкамі ўкрадзенага здаравеннага сланечніка — Анжэла сядзіць пасярэдзіне, а мы з Васілём — з бакоў. Я не зводжу вачэй з белае плямы Анжэлінага тварыку; ноч цёмная, без аніякіх зорак (а ў класіка Маякоўскага — «ночи августа звездой забиты нагусто»… Зрэшты, Маякоўскі — цудоўны. Проста ён меў на ўвазе не беларускія ночы.).

— …Тады дзеўка сказала, — не зачыняецца ў Васіля рот, — кажа, ідзі на могілкі, забі ў крыжа цвік. Пайшоў, ідзе, ідзе, ідзе… Нешта — трэсь пад нагою!

— Фу, ни капельки не страшно!

Такі ў яе прыгожанькі нос, рот, такія вабныя… не ведаю нават, як сказаць, — можа, «рысы твару». Добрая, мілая! Хочацца кранаць яе, гладзіць, шкадаваць, а гэтага не толькі не можаш набрацца адвагі зрабіць, але адчуваеш, што і думаць пра гэтае нельга. (Пасля разумныя кніжкі растлумачаць мне, што такое раздваенне, такі прымус увесьчасна хаваць ад самога сябе свае жаданні і думкі — звычайны стан падлеткавага ўзросту. Ды што мне цяпер да таго, што я даведаюся пра свой стан пасля!)

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Максім Клімковіч: Мяжа па даляглядзе
Мяжа па даляглядзе
Максім Клімковіч
Андрэй Федарэнка: Нічые
Нічые
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.