Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён шаптаў і добра ведаў, што ніякі ён не кончаны, і ніхто, акрамя бацькоў, яго не чакае. Але думаць так было прыемна — тым больш прыемна, што ўсё скончылася. «А магло ж і не скончыцца… Ой-ой! Маглі б забраць у міліцыю, мог бы скалечыць конь, я мог бы павыбіваць сабе вочы… Мяне маглі, урэшце, судзіць! Судзіць! У дзесятым класе, выдатніка!.. I нічога гэтага не здарылася, можна жыць як і жыў».

«Шчасце… я шчаслівы! — шаптаў ён, але думаў, што цяпер ён будзе ведаць тое, чаго не ведае Алачка, і калі ёй аб гэтым расказаць, дык ён у яе вачах… Алег палохаўся, быццам нехта мог пачытаць гэтыя думкі і зрабіць не так, і шаптаў: — Добра, што ўсё абышлося! Больш мне нічога не трэба — толькі быць другі раз разумнейшым…»

Рана, не было яшчэ і пяці, Алена прачнулася і ўспомніла, што па каня трэба ісці на стайню, што трэба ўжо ўставаць. Трэба было яшчэ выграбці з печы попел. Яна паднялася, накінула на плечы хустку і пайшла на двор, па вядро з венікам. На вуліцы заіржаў конь. Алена адчыніла весніцы.

Труцень стаяў з паднятай пярэдняй нагой, якая ад капыта да самага калена была тоўстая, як калода. Дрыготкімі рукамі Алена стала здымаць аброць і раптам войкнула і адхіснулася. З чорнай дзіркі пад рассечаным брывом, адтуль, дзе раней было вока, звісала доўгая крывяністая плеўка.

Жанчына заплакала, абдымаючы каня за шыю. Яна не ведала, нашто такое зрабілі з канём. Ён быў для яе як родны чалавек.

7. «Хорошэ»

Гэта цяпер пісьменніку рай: пішы што хочаш, пра што хочаш. А тады яшчэ па інерцыі чыталі, даволі многа і адносна сістэмна, прычым менавіта беларускіх, беларускамоўных пісьменнікаў.

Прасачылася ў маю вёску, і ў вакольныя, апавяданне «Труцень».

— А, гэта той пісьменнік, што коні краў!

Маці пасля інсульту загаворвалася, фрагменты жыцця блыталіся ў яе няшчасным розуме (то ёй здавалася, што я малы, то што яна маладая).

— Усё ночанькі не спала, як тыя коні кралі…

Я нічога не разумеў, прымаючы гэта за звычайнае трызненне. Пра што яна, аб чым? У нас на 20 кіламетраў па акружнасці не было ніякіх стайняў-канюшняў. Да таго часу я забыў свае раннія апавяданні намёртва. Прапускалася міма вушэй, і толькі калі маці не стала, памяць пачала вяртаць сёе-тое, і да мяне дайшло, што яна так і памерла, упэўненая, што ўсё, што мной напісана — мною здзейснена.

Пра аповесць «Гісторыя хваробы» сябры — старэйшыя хлопцы — казалі:

— Ты вар’ят — пісаць пра сваю судзьбу?! Каму трэба твая судзьба?! З цябе ж смяюцца ўсе! І ў Мінску будуць смяяцца! А нам шкода цябе! Ты пра лес напішы, пра рэчку, пра перадавіка праізвоЙства, пра вайну…

Мая ўпартасць, што я не надта слухаю мудрых парад і раблю па-свойму — нешта не тое, як у іншых беларускіх пісьменнікаў, маіх аднавяскоўцаў-чытачоў проста заганяла ў тупік. Бянтэжыла.

— Колькі табе плОцяць? Дзе твая машына з шОферам? Дзе значок дэпутацкі? Дзе чэрава, як у Чыгрынава, на якое можна было б той значок пачапіць? Пісьменніка павінны вазіць па фермах, па палях. Потым банкет, дзе п’юць і адзін аднаго хваляць. Потым ён пра ўсё гэта расказвае на тэлевізіі, па радыё. Але ж ты заікаешся! Што ж тады рабіць з табою?!

Ледзь не ўсёй вёскай ламалі галовы, каб знайсці майму занятку якое практычнае прымяненне, каб не лічыўся ён чымсьці не проста несур’ёзным, а хоць бы не саромным — як коней красці.

Ім хацелася, каб я пісаў зразумела, «проста» — як Мележ, Быкаў, асабліва як Шамякін, і адзінае тлумачэнне, чаму я так не раблю, знаходзілі ў тым, што я не ведаю жыцця, мала выкарыстоўваю розных «праўдзівых» гісторый.

— Мележ — вунь цераз Прыпяць жыў, хадзіў па хатах, распытваў і пісаў усё, як було! А ты «чарніла» глушыш з намі…

І, шчыра хочучы мне памагчы, перастрэўшы дзе, заўсёды лічылі сваім абавязкам падараваць чарговую «праўдзівую» гісторыю. Старэйшыя людзі прыносілі ў хату гатовыя ўспаміны, мемуары, жыццяпісы. У мяне і цяпер захоўваюцца гэтыя мілыя тоўста-агульныя і тонкія сшыткі з пажоўклай, выцвілай папераю, спісаныя фіялетавым атрамантам (асадка з пяром, якую трэба мачаць у чарнільніцу) або хімічным алоўкам.

— Калі не будзе грошай, ці не будзе пра што пісаць — пускай пад сваёй фаміліяй, — проста раілі мне.

«На урэмья начала вайны з нем.-ф. захватчыками мне едва исполнилось… но я прымау самае дзейсцьвицельнае учасцие»…

«Я происходила из бедной многадзетнай хрысциянскай сямьи. Акрэснасци нашаго сяла весьма жываписны, рэчка петляет между вербами…»

На вокладцы аднаго з такіх сшыткаў рукой аўтаркі цвёрдая прыпіска-аўтаацэнка: «Хорошэ!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.