Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цалкам твор быў скончаны ў дванаццаць гадзін ночы. У беднага аўтара балела галава, у роце было суха і горка ад курэння. Спаў ён зусім кепска. Некалькі разоў прачынаўся сярод ночы, быццам хто штурхаў яго, расплюшчваў вочы і глядзеў у цёмную столь, успамінаючы да драбніц, што было ўдзень.

Раніцай скрозь сон яму падалося, што зноўку нехта стукае ў дзверы і тузае ручку, але пакуль Хальчэня адышоў ад сну, пакуль падняўся, расчыніў акно, папрысядаў і ўрэшце адчыніў дзверы, нікога там ужо не было. Ён сеў за стол — пачытаць на свежую галаву апавяданне.

Ужо хвілін праз пяць яму стала зразумела, што перад ім — набор сказаў. Само сабой прыйшло ў галаву параўнанне з музыкам, які не можа чытаць ноты, а бярэцца за інструмент, каб зайграць нешта сур’ёзнае ці пяшчотнае. Галоўнае, здавалася, ён добра ведае і бачыць свае памылкі, але выправіць іх — не можа, не ўмее. Рабіць больш не было чаго, ісці ў гэтым мястэчку не было куды, наперадзе былі два дні… Сорак восем гадзін…

«Што, паваяваў з бацькам?» На душы было пуста і абыякава. Ён выцягнуў з шафы сумку і абы-як пачаў складвацца: на дно — брудныя чаравікі, на іх — тры чыстыя кашулі, куртку, штаны… Апусціў рукі і сеў на ложак. У гэты момант адчыніліся дзверы — ужо без стуку, і ў пакой увайшла вахцёрка з тэлеграмай у руцэ.

— Чаму не адчыняў? — сярдзіта сказала яна. — Тэлеграма прыйшла, а ён не адчыняе.

Хальчэня схапіў тэлеграму і прачытаў: «Толик отцом плохо».

— Бяжы на вакзал, пакуль не позна, — спагадна сказала жанчына, і ён чамусьці зразумеў яе «пакуль не позна» як «пакуль не памёр».

У Гомель ён дабраўся толькі ўвечары, стомлены, напаўсонны, знерваваны таўхатнёй каля касаў і дарогаю. Ехаў з вакзала на тралейбусе, пасля — пехам, па бруднай вуліцы з калюгамі ў выбоінах асфальту, — і ўсё стараўся забыцца прыкрага здарэння на местачковым вакзале. Прамыя аўтобусы адтуль на Гомель не хадзілі, на прахадныя было толькі па два-тры месцы. Прапусціўшы два аўтобусы, Хальчэня, калі падышоў трэці, махаючы тэлеграмай, праштурхаўся да касы і закрычаў: «Мой бацька памірае!» Тады толькі прачыталі тэлеграму і далі білет без чаргі. Цяпер было сорамна свайго крыку і адначасна яшчэ больш сорамна, што ён думае пра такую драбязу, калі, можа, бацька і сапраўды памірае.

Ён узбег па сходках, адамкнуў сваім ключом дзверы і стаў здымаць брудныя спартоўкі і мокрую куртку. Здзівіўся, што ў зале ішоў тэлевізар, чуліся адтуль глухія стрэлы і каманды на нямецкай і рускай мовах. З залы выбегла маці, абняла яго.

— Што з бацькам? — ён адвёў шчаку ад пацалунку.

— Быў прыступ, — прашаптала яна, — я так спалохалася…

— У бальніцы?

— Не захацеў… Спіць. Ты чым ехаў?

Хальчэня адвёў яе руку, увайшоў у спальню, стараючыся, каб як цішэй. Бацька ляжаў каля акна на канапе, перанесенай з Хальчэневага пакоя. Ён не спаў і нават усміхаўся.

— Ведаеш, не мог убіцца ў аўтобус… Каб не тэлеграма…

Хальчэня, сам не ведаючы чаму, казаў зусім не тое, што думаў, яму хацелася сказаць, што ён зробіць усё, як хоча бацька: кіне працу, будзе паступаць у ваеннае ці ў любое іншае вучылішча, што ён не ўмее, зусім не ўмее жыць сам… Ён паглядзеў бацьку ў вочы.

«Мне страшна, я сам нічога не ведаю», — прачытаў ён у бацькавых вачах.

Маці падаткнула бацьку пад ногі коўдру, і, зірнуўшы на гадзіннік, узяла са стала шклянку з нечым жоўтым.

У зале ўсё стралялі і ўсё крычалі па-руску і па-нямецку.

4. Люда

Два чалавекі ў Мікашэвічах найбольш паўплывалі на мяне: маладая незамужняя полька Люда В…ская і Міша, бетоншчык з нашай брыгады.

Люда. Мне 18, ёй 25, а выглядае таксама на 18. Рослая, бялявая, красуня… У яе невядома ад каго маленькае дзіця. Заляцанні да яе ўсёй мужчынскай палавіны Мікашэвічаў. І раптам — я. Хто я і хто яна? Яна ў бухгалтэрыі, здаецца, нават галоўным бухгалтарам, я — цягаю бетон, у бруднай робе, у казённых чаравіках…

Тым не менш у нас сяброўства. Я ўжо ўмею чытаць па вачах. Яны ў яе так мякка, па-добраму свецяцца, калі яна на мяне глядзіць, яна ведае, што я закаханы, і ёй падабаецца, яна ўхваляе гэта.

Мясцовыя хлопцы нічога не разумеюць. Толькі я разумею: я — не вы, я асаблівы, яна адчувае гэта, бо таксама не такая, як усе. Вось і выбрала свая свайго.

Нічога паміж намі няма: ні кветак, ні пацалункаў, ні провадаў. Сустракаемся толькі ў абедзенны перапынак. Гаворым пра музыку, прыроду-пагоду, трохі пра літаратуру. Ніколі не згадваем пра яе дзіця: адкуль яно, хто бацька, дзе ён? Яна так сябе паводзіць, і такія падбірае словы, і такую ўкладвае ў іх інтанацыю, што я забываю розніцу ва ўзросце. Наадварот, усё часцей адчуваю сябе старэйшым за яе. І, можа, усё склалася б інакш, калі б мяне ў хуткім часе не падстрыглі ў войска.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x