Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На чарговым прыпынку людзей яшчэ дабавілася, ніхто не выходзіў, толькі залазілі, шумныя, мокрыя, са сваімі сумкамі, вёдрамі, парасонамі, вудкамі, кошыкамі, каляскамі, чорт ведае з чым, і ўсё гэта такое агрэсіўнае, калючае, штурхаецца, чапляецца, б’ецца, драпаецца і цісне, цісне адусюль…

Ад духаты ўсё мацней балела сэрца. Пот… Млявасць нядобрая, ліпкая, брыдкая… Іван Аляксеевіч ледзь трымаўся на нагах. Каб у тамбур выпаўзці, дык і туды не праб’ешся… Хоць проста тут на падлогу сядай. Адчуваючы, што вось-вось грымнуцца можа, баючыся гэтага новага, страшнага, чаго раней ніколі з ім не было, ён, усур’ёз задыхаючыся, папрасіў у хлопца, над якім стаяў:

— Можна, я сяду? — і сам не пазнаў свайго спалоханага, жаласлівага голасу. — Мне кепска…

Хлопец адагнуў навушнік — давялося паўтарыць, адказаў коратка:

— Мне — таксама, — і заплюшчыў вочы.

І тут Іван Аляксеевіч успомніў. Ды так жыва, востра, што ўспамін гэты нават перабіў млоснасць і боль у сэрцы. Прыгадалася яму, як гадоў дваццаць назад, у тралейбусе, гэтак сама папрасіла ў яго, тады яшчэ не Аляксеевіча, а проста Івана, саступіць ёй месца не старая яшчэ жанчына. Ён неахвотна ўстаў, яна не села, а, гледзячы перад сабой поўнымі ад слёз вачыма, нібыта ў пустату, а на самой справе да яго, добрай душы чалавека, звяртаючыся, сказала: «Даеду да Апанскага і скінуся з моста. На рэйкі. Даеду — і ўніз галавой». Хутчэй з агідаю, чым са шкадаваннем, абы адчапілася ад яго і ні ў што не ўблытвала, ён выціснуў з сябе: «Нашто ж адразу на рэйкі? Трэба жыць». Але жанчыне хапіла і гэтага, яна ажыла, і пахарашэла, і пасвятлела, і заплакала — ужо ад радасці: «А і праўда! Які ж вы добры! І праўда — трэба жыць! Паміруся з зяцем, мо і сама вінавата, не так усё кепска, жывуць людзі горш…», — і ўсё дзякавала яму, ледзь рукі не цалавала, ад чаго нават ён, ужо тады абсалютны, кончаны эгаіст, уразіўся: гэта ж трэба! Да чаго давясці сябе, каб нават такія, на адчэп кінутыя словы, халодныя, сухія, абыякавыя, пошлыя як не ведаю што — «трэба жыць» — успрыняліся ледзь не голасам Божым! Да чаго трэба дажыцца, каб у аграмадным горадзе, сярод мільёнаў сабе падобных — ці галавой на рэйкі, ці на калені пасярод люднай вуліцы — і завыць, як таму ваўку ў цёмным дрымучым лесе!

…Потым ён зрэдку ўспамінаў той выпадак, з усмешкай расказваў жонцы, сынам, нявесткам, сябрам, што, маўляў, вось які я круты псіхолаг, адным словам, за секунду, жартуючы, чалавека ад смерці адвёў…

Цяпер нават слова не знайшлося. Перамены за дваццаць гадоў.

«Куда идти в лесу, куда идти в лесу?!» — тукала ў яго вушах, у скронях, у сэрцы нейкім заклінаннем, і ён схамянуўся, калі заўважыў, што ўжо не дзявочая, а яго ўласная інтанацыя гучыць у гэтым дзіўным, нібыта бязглуздым, дзікім пытанні.

Вось іменна — «куда идти в лесу?..» Куды ў гэтым лесе, у гэтым жыцці мы ідзём, каго, як малыя неразумныя дзеці, усё гукаем, хто ж і калі нарэшце злітасцівіцца над намі і пакажа дарогу?.. Ну вось, напрыклад, куды, якім лесам ён, «сапраўдны мужык» Іван Аляксеевіч ішоў усе свае 50 гадоў? «Вы мяне ў гэта не ўблытвайце»?.. «Не чапайце мяне, а я вас сто гадоў не зачаплю»?.. «Грабі пад сябе, пакуль грабецца, а перастане — лягай на спіну і лапкі ўгору»?.. Дык а не тыя ўжо лапкі, не грабецца ўжо так, тупяцца кіпцюры… Вось і сэрца, і нервы, і адышка-задышка… Колькі яшчэ ліпець? Гадоў 25 — удвая менш, чым пражыў… Пражыў?! Гэта жыццё?! Што з свайго паўвека людскага, сапраўднага ён можа ўспомніць? Пустату. Вазьмі прыстаў пісталет яму да патыліцы і загадай: успомні! — не атрымаецца. Жанчына ў тралейбусе, і ўсё…

«Куда-идти-в-лесу?! Куда-идти-в-лесу?..»

Перад Мінскам патроху пачалі выходзіць. Паслабаднела ў вагоне, пасвятлела за вакном. Дождж хоць і ліў, але ўжо не такі. Івану Аляксеевічу лягчэй не рабілася. Курасоўшчына?.. Яшчэ не так далёка, тры-чатыры прыпынкі ўсяго… А да вакзала? Ну, канечне! Божа, як проста. Трэба выйсці. Хутчэй, зараз жа, на наступным прыпынку! Перасесці на стрэчную электрычку… Ну, канечне!

Як усё лёгка! Ён вернецца назад. Ён адшукае тую прыгожую вар’ятку-блудніцу… Распытае яе, давязе куды трэба… І, можа, толькі разам з ёю і сам некуды выйдзе… Ён… удачарыць яе! Чаму не? Дачкі ў яго няма… Ён учэпіцца, як клешч, у гэтую магчымасць, ён скарыстае свой шанс напоўніцу, ён яшчэ паспрабуе выдрацца з гэтага жыццёвага «блуду», з цёмнага душнага лесу, у якім ён, як аброслы імхом, каравы, непатрэбны пень пратырчэў на адным месцы паўвека!..

Дзесяць хвілін падаліся вечнасцю. Хутчэй бы станцыя! Толькі каб не было позна! Толькі каб не выйшла яна сама, каб ніхто не адгукнуўся ёй, не апярэдзіў яго… Ён загадзя пачаў прабівацца да выхаду, наступаючы на чужыя сумкі, вёдры і ногі, не зважаючы на крыкі і лаянку, якімі аблівалі яго ззаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x