Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што яшчэ пра яго сказаць? Якія штрыхі дадаць да яго партрэта? Напрыклад, якая была ў яго палітычная арыентацыя? Ды ніякай. «Вы мяне ў гэта не ўблытвайце!» — вось і ўвесь сказ, ці тычылася гэта незапланаванай выпіўкі, ці сямейных разборак, ці праблем на працы, ці палітычных размоў любога ўхілу. І за такую цвёрдасць, яснасць пазіцыі заслужыў ён людскую павагу, справядліва заняў сваё месца пад сонцам, і называлася яно — «сапраўдны мужык». Сябры вымаўлялі гэта з павагай, а жонкі сяброў — з некаторай зайздрасцю.

— Ку-дай-це-лісу!!! Ку-дай-це-лісу!!! — ужо праз слёзы надрывалася дзяўчына.

А каб на цябе, ды з тваёй лісой разам!

Трэба было заварочвацца і йсці. Аднак жа не адпускала нешта. Іван Аляксеевіч яшчэ і яшчэ раз крадком агінаў паляну, так і гэтак з розных месц разглядваў, дзівіўся на псіхованага чалавека… Ды якая псіхованая?! — ну нармальная ж абсалютна з выгляду! Мяняючы чарговы раз месца назірання, не пасцярогся, галінка трэснула пад нагою… Дзяўчына, мабыць, пачула, бо хутка павярнулася і, здалося, не некуды ў лес, а яму, Івану Аляксеевічу, крыкнула:

— Ку-дай-це-лісу!!! — зусім адчайна, як чалавек, якога рэжуць, які крычыць «каравул, ратуйце!»

У Івана Аляксеевіча мурашкі прабеглі па спіне. Ён застыў спалохана… Але не ад таго, што яго нібыта заўважылі, — бачыць яго яна не магла, — проста толькі цяпер ён змог разабраць яе словы, пачуў выразна:

— Куда идти в лесу?!! — вось што яна крычала.

Іван Аляксеевіч выцер з ілба кроплі імжы разам з потам. Цьфу! Прыдумаць жа такое… Аж злосць на сябе ўзяла, што стаў такі нервовы, і на яе, гэтую дурніцу, што на роўным месцы ўмудрылася напалохаць сталага, сур’ёзнага чалавека.

— Куда идти в лесу?!!

Чортава дурніца! Ды ў якім ты «лесу»?! Дзе ты яго бачыш? Не стой пнём, а прасунься ў любы бок на дваццаць крокаў — і выйдзеш са свайго лесу!.. Вар’ятка, несумненна. А такая яшчэ маладая, прыгожая… Нібыта не п’яная… Наркаманка? Іх разбярэш… Карацей, так. Бяры ты, Іван Аляксеевіч, ногі ў рукі і давай адсюль, к чортавай матары…

Ён рашуча павярнуўся, зрабіў крок… І зноў яго скаланула ад немага:

— Куда идти в лесу?!! — і далей ужо без перапынку, не змаўкаючы, бы спружыну накруцілі ў ёй: — Куда-идти-в-лесу, куда-идти-в-лесу, куда-идти-в-лесу?!! — усё з тым жа безнадзейным адчаем, мальбою, вусцішнасцю…

Іван Аляксеевіч ішоў хутка, не азіраючыся, амаль бег па сцежцы, ужо далекавата быў ад паляны — а голас усё даганяў і біў па вушах і па мазгах, як малаток у суседзяў за сцяною, калі табе, адурэламу, нічога не застаецца, як чакаць і механічна лічыць: раз… два… сем… семнаццаць… Ужо станцыя відаць была ўперадзе, лес застаўся ззаду, платы прыстанцыйных хат пайшлі і скончыліся, а ўсё яшчэ чуваць было:

— У-а-і-у-у!.. — нібы гэта не ён уцякаў, аддаляўся ад яе, а яна ад яго — мо і сапраўды пайшла ў лес, далей, глыбей. З такой галавой заблудзішся… Блудзішся… Блуд…

Нечаканая падобнасць такіх, здавалася б, розных слоў азадачыла, і зацікавіла Івана Аляксеевіча, і нават на міг прымусіла забыць на лясную няшчасніцу. Заблудзіцца — і блуд… Мала знаёмы з тонкасцямі філалогіі, хіба што на ўзроўні ненарматыўнай «вадзіцельскай» лексікі, ён (як, зрэшты, і мы ўсе) пад словам «блуд» звычайна разумеў адно: оргіі, распусту, амаральнасць поўную… А мо гэта ўсяго толькі ад нявіннага заблудны — заблукалы? Разгублены ў незнаёмым месцы, у чужым горадзе, у лесе… У жыцці… Збіўся з тропу — вось і блудзіць, кідаецца з боку ў бок… І трэба ўсяго толькі падказаць яму дарогу… Во хітра!

Заняты гэтай новай, такой, аказваецца, цікавай штукай Іван Аляксеевіч дайшоў да станцыі, купіў білет і неяк не паспеў заўважыць, якія змены адбыліся вакол. А між тым пацямнела добра, напаўзла хмара, аблажыла неба. Зноў пайшоў дожджык. Іван Аляксеевіч нават пад навес станцыі не стаў хавацца, наадварот, яшчэ і галаву падняў, падстаўляючы твар рэдкім пакуль кроплям. Душна яму было. Ажно пад пахамі ўзмакрэў… І неспакойна неяк.

Сапраўдны дождж лінуў, калі пад’ехала электрычка, і людзі — а многа іх было, поўны перон — рынуліся, палезлі, караскаючыся па крутых сходах-прыступках, у вагоны, тады ён і хлынуў, як неба парвала — такі ўмазаў!

Івана Аляксеевіча ўнеслі ў тамбур, затым у вагон. Электрычка кранулася. Заціснуты, перакручаны, мокры ад поту, ён глядзеў у вакно і нічога не бачыў там, адно суцэльную залеву. Чыйсьці локаць балюча ўпіраўся ў левую грудзіну. Які рэзкі перапад атмасфернага ціску!.. І чаму так ціснуць з усіх бакоў людзі!.. І як цёмна, нічога не відаць, толькі густыя цяжкія кроплі стукаюць ў шыбіны… А ёй як там, на палянцы?.. Ці здагадалася хоць пад дрэва стаць? Ён жа нічым не рызыкаваў… Не рэзалі ж яе, не тапілася яна, не было нікога побач… Пытала ж усяго толькі, куды ісці… Ну што, зямля правалілася б пад нагамі, калі б падыйшоў, паказаў, вывеў… Мала ці што… Мала што! Як жа цесна, душна, кепска, і сэрца баліць!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x