Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У хаце, калі ён толькі пераступіў парог, адчуў, што акамянеласць, якая была на людзях, знікла — яе як хто зняў рукой. Ён хадзіў з кута ў кут, як па дрыгве на балоце. Пад ім гайдалася падлога, і плылі некуды далёка вокны і людскія галовы...

Пасля ён падумаў, што не можа доўга глядзець на Жэньку, што не вытрымае, кінецца да яе і будзе стагнаць ад болю на ўсю хату, не баючыся ні Грасыльды, ні людзей, што вешаліся на падаконне...

Тады ён перайшоў у першы пакой — тут яго ніхто не бачыў: акно было ад гарода. Падышоў, прыхінуўся галавой да шалёўкі. Глядзеў, як пад прызбай, дзе расла старая мята, у жоўтым пяску купаліся куры, клюючы жарству, і слухаў, як вецер шастаў у сухім бульбоўніку, што вісеў над хатай на плоце.

Ён доўга глядзеў на курэй... Тады неяк адразу ўспомніў жоўтую граду — краёк зямлі далёка ад пагранзастаўскай дарогі, аж у канцы лініі на Каралінскай пасецы.

Па жоўтай градзе поўзаюць мурашкі... Яны відаць у тэадаліт...

Ён тады не перамог сябе... У яго сціснула ў грудзях, перасушыла ў горле...

I тады хлынулі слёзы...

Плакаў ён ціха — стрымліваў сябе,— стагнаў, сціскаючы зубы, кусаў вусны... Яму хацелася крычаць і біць галавой аб шалёўку — ведаў, што болю ён усё роўна не пачуў бы... Хацелася бегаць па хаце ад сцяны да сцяны, як зверу ў клетцы, але ён стаяў і стаяў, ухапіўшыся рукамі за шалёўку і сціскаючы яе пальцамі...

Калі пачуў, што даўно солана на губах, падумаў, што гэта ад слёз. Падышоў тады да стала, на ім ляжала мокрая, апаласканая, не развешаная яшчэ сушыцца Грасыльдзіна бялізна,— узяў самае верхняе, што трапілася пад руку. Гэта быў вялікі палатняны ручнік з чырвонымі кветкамі ля махроў. Перакінуўшы яго цераз плячо, доўга выціраў - у дзве рукі - вышытым канцом твар. Пасля прыціскаў і прыціскаў ручнік да вачэй, пакуль у іх не закалола і яны не забалелі.

Халодны мокры ручнік зрабіўся цёплы — ад твару і ад рук.

Супакоіўшыся, Завішнюк быў падумаў, што на мокрым ручніку не відаць слёз... Пасля падумаў, што можна схаваць свае слёзы, а як схаваеш слёзы Далінаў — бацькі і маці? Яны, галосячы, пабеглі ў Сырніцу — леспрамгасаўскія возчыкі раней за яго прынеслі ўсё ў вёску. Возчыкі і цяпер прыйшлі на двор і сказалі, што Юрку, хлопца, дагэтуль яшчэ нідзе не знайшлі, што і яны памагалі шукаць і што цяпер яшчэ трэба ісці людзям з вёскі на балота...

Завішнюку тады падумалася: ад хлопца могуць нічога не знайсці... Невядома, на што ён натрапіў: ад выбуху аж застагнала была зямля, а на тым месцы, дзе стаяў Юрка, вялікая чорная яма,— калі падбег ён, Завішнюк,— дымілася яшчэ і заплывала вадой...

I калі ён цяпер зноў доўга глядзеў за акно пад прызбу на раскапаны жоўты пясок, яму ўспомнілася, як ён у першы дзень на лініі ля дарогі, недалёка ад партызанскіх лагераў, дзе ў блакаду ішлі баі, натрапіў на партызанскую магілу... Яна была агароджана, і ён, апёршыся на агароджу, доўга глядзеў на аблеглы жоўты пясок, які ўжо зарос травой сіўцом і верасам... Трава і верас хавалі маленькія жоўтыя кветкі — Завішнюк не ведаў якія, ведаў толькі, што яны не дзікія, не лясныя, іх пасадзілі чалавечыя рукі. Ён быў падумаў тады, што кветкі рваць з магілы нельга. Пасля доўга думаў пра тых, хто рана, заўчасна злёг у лясной зямлі...

"Хто вы, маладыя ці старыя?.. Вы жылі, працавалі, кахалі, а ваш лёс быў ужо вырашаны наперад. Двума, трыма, сотняй, а то і адным чалавекам... А пасля — куляй, бо вайна гэта куля... Вось так і мы... Жывём, кахаем..."

Тады ён доўга думаў пра таго і пра тых, што недзе вырашаюць чалавечы лёс. А цяпер тут, ля акна, яму раптам балюча цюкнула ў галаву, што ён сам, сам, а не хто другі, вырашыў лёс зусім жа маладых, ні ў чым не вінаватых людзей... Стала тады боязна, ён падумаў, што трэба будзе адказаць за гэта перад людзьмі, перад лонваўцамі... Перад Далінамі, бацькам і маці, у якіх быў толькі адзін сын, якога стралялі ў вайну паліцаі,— ён гэта ведае, чуў ад Грасыльды,— які тады выжыў, астаўся, уцалеў... Уцалеў тады, у вайну...

Падумаў пасля: а што ён можа сказаць Далінам — бацьку і маці Юркі? За хлапцом хадзіла па слядах вайна, як смерць, бывае, ходзіць ззаду... Хадзіла, нібы пільнавала, каб забраць. I яна яго забрала... Праз год-другі — усё роўна ўзяла, не адступілася...

Гэтак, бывае, вецер рве з высокага дрэва гняздо. Скране раз, другі з месца,— яно чапляецца за кожны сучок, ліпне кожнай саломінкай, пасля адрываецца і ляціць на зямлю разам з маладымі птушкамі...

Гэтак у Лонве скінула вясной з сасны, пакалечанай у вайну снарадам, гняздо з трыма маладымі, голымі зусім бацянамі. Яны яшчэ жылі на зямлі — шырака разяўлялі раты: дыхалі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x