Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Завішнюк яшчэ больш паварочваецца да Жэнькі, бачыць рог белай падушкі ў яе пад галавой. Падушка белая-белая, упоцемку бялейшая за абрус, можа, ад таго і такі белы твар у Жэнькі?

Тады Завішнюку робіцца страшна, як і ўвечары, калі ён дабег да вывараткі і калі падняў Жэньку на рукі і ступіў па балоце да пагранзастаўскай дарогі. Твар у Жэнькі тады быў такі ж белы, як і цяпер. Не, цяпер яшчэ бялейшы, і ў цемнаце нават зблізку не відаць Жэньчыных чорных валасоў... Завішнюк успамінае, што ў Жэнькі на галаве белая хустка, якую ёй завязала Грасыльда, калі Жэнька ляжала ў яе ў хаце, у другой палавіне за перагародкай, і калі яе, Жэньку, збіраліся везці ў бальніцу. Завішнюк помніць, як Грасыльда, завязаўшы ёй хустку, гладзіла яе, Жэньку, рукою па адной шчацэ, па другой, як малое дзіця; пасля пацалавала ў лоб і сказала:

— Мая ты дачушка...— тады адвярнулася да Завішнюка і сказала яшчэ: — Вязі, сын, сам... У Акцызніка не тая галава. I не плач. Я не плачу, і ты не плач... Я многа бачыла на сваім вяку...

Грасыльда не плакала.

А ён плакаў, сам нават таго не ведаючы, што можа плакаць. Але яго тады ніхто не бачыў — на людзях ён з усёй сілы трымаў сябе, плакаў у лесе, калі нёс Жэньку на руках перад сабой на пагранзастаўскую дарогу. Якая цяжкая была Жэнька, і калі ён марыўся і задыхаўся, яна яшчэ больш рабілася цяжкая. Тады ён думаў, што яна памірае. I тады ён плакаў наўзрыд, тады яму займала дыхаць і ў вачах круцілася зямля. Каб хоць Жэнька магла ўзяцца рукамі яму за шыю, было б лягчэй ступаць, але рукі ў яе звіслі і зусім абмяклі, што вата...

Каб хоць слова сказала Жэнька, тады б яму стала лягчэй, тады ў яго ўзяліся б і сіла і ногі. Але Жэнька маўчала. Маўчала, як зазлаваўшы на ўсё на свеце: на Завішнюка, які прывёў яе ў лонваўскія лясы на лінію, на зямлю, якая ад вайны хавала аж дагэтуль смерць, на Юрку Даліну, якога панесла з вяхой якраз жа на самую пагібель і якога ўжо няма. Няма і не будзе ніколі... Таму Жэнька маўчала. Толькі трошачкі-трошачкі адкрывала вусны, мо прасіла піць, пасля іх сцяла і змоўкла.

Тады Завішнюку хацелася, каб яна хоць глянула на яго. Але яна заплюшчыла вочы... Не хацела глядзець ні на яго, Завішнюка, ні на неба, якое было чыстае і гарачае і на якое толькі далёка на Жукаўшчыне сунуліся хмары, ні на канюхоў, што круціліся, здавалася, над самай галавой і прасілі піць.

Як яны хацелі піць, як недзе хацела піць Жэнька. Але сцяла вусны, не папрасіла, заплюшчыла вочы — не хацела глядзець на ягоную рудую цёплую ваду, якую ён выціснуў рукамі з балота, каб толькі змачыць Жэньцы вусны...

Калі яму здавалася, што яна не дыхае, ён тады спыняўся, згінаючыся, клаў яе асцярожна на мох і, нахіліўшыся да самага яе носа, слухаў...

Жэнька дыхала...

Калі яму зноў здавалася, што яна не дыхае, ён нагінаўся вухам над яе грудзьмі, каб пачуць сэрца, але ніяк не мог знайсці, дзе яно... Тады шукаў пульс. Пульс біўся, але яму, Завішнюку, здавалася, што гэта дрыжаць ягоныя пальцы...

Тады ён плакаў наўзрыд...

I толькі калі Жэнька кратала вуснамі, ён верыў, што яна жыве, што яна выжыве, што трэба бегчы хутчэй з ёй у Лонву.

Калі ён адхінаў яе рассыпаныя па твары чорныя валасы, на левай белай скроні бачыў маленькую зусім ранку. 3 яе сачылася кроў, патрошку-патрошку, і запякалася ў дзве-тры ягады брусніцы.

Ён тады баяўся глядзець ёй на скронь. Падкошваліся ногі, займала дыхаць, было горача, як ля агню, і мярцвелі рукі,— як бы хто круціў і выцягваў іх з плячэй... Ён думаў, што выпусціць Жэньку, не ўтрымае, і яна ўдарыцца аб зямлю. Ён тады сціскаў зубы і камянеў. Рабіўся чорствы — сам не ведаў, што можа зрабіцца такі,— і тады ў яго бралася аднекуль сіла. Тады ў яго дзервянелі рукі, ён ужо іх не мог разняць...

Ён так бы нёс яе, на руках, аж у Лонву, калі б ля мастка не былі леспрамгасаўскія возчыкі... 3 імі яны і прыехалі да Грасыльды на двор.

Грасыльда нікога не пусціла ў хату — стаяла на двары ля сенечак і не пускала.

— Не трэба мітрэнжыць людзей... Усё будзе добра. Я не гэта відзела. Не лезьце ў хату. Жывая дзяўчына, жывая...

Завішнюк усё чуў, што гаварыла яна на двары. Ён доўга стаяў, нахінуўшыся, над ложкам, дзе ляжала Жэнька, пасля, дастаўшы з чамадана свой новы ручнік, памачыў яго ля печы ў ваду — проста апусціў у вядро — і змыў у Жэнькі са скроні пісягі засохлай крыві. Кінуўшы ручнік на лаву за стол, ён зноў — каторы ўжо раз — шукаў у яе, у Жэнькі, пульс.

Нехта з леспрамгасаўскіх возчыкаў пабег на ўчастак у кантору, дзе быў тэлефон, званіць у раён, каб прыслалі "хуткую дапамогу". Завішнюк ужо не помніць,— мусіць, ён гэта папрасіў бегчы старога возчыка. Яшчэ ён сказаў Акцызніку запрагаць каня. Калі не прыедзе машына, Жэньку трэба будзе везці ўсё роўна... Пасля ён думаў, што яе трэба везці цяпер, зараз жа, не адкладваць... Хто ведае, што з ёй. I кляў, кляў сябе за тое, што нічога ж не ведае, як ратаваць чалавека...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x