Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён тады зжахнуўся ўвесь — ніколі яшчэ так не жахаўся — і падумаў: "Хаця б не схапілі дрыжыкі..."

Калі Жэнька была ўжо блізка ля яго,— ён нават чуў, як яна часта дыхала,— недзе там, ззаду за імі, у самым кутку Сырніцы, ужо на сухім, на Ямскім, дзе партызанскія лагеры, пачуўся Завішнюкоў голас:

— Гэй, там! На лініі!.. Дзе пахаваліся? Не бачу... Мне каб работа кіпела... Мне каб сёння на сухім былі...

Завішнюк усё крычаў і крычаў здалёку,— мусіць, праўда, не бачыў іх: яны былі за вывараткай.

— Дзе пахаваліся?! Я вам загару... Я вас разжаню... Жэ-энь-ка!..

Завішнюк крычаў, а Жэнька ўсё ішла да яго, да Юркі. Ён тады падумаў, што Жэнька зусім і не баіцца Завішнюка.., I не хоча яго слухаць, не хоча...

Але яна нечага раптам спынілася — не дайшла да яго якія два крокі, спынілася ля курганка — трава на курганку даставала ёй па калені, да сукенкі,— выпрасталася, падалася неяк уся да яго, Юркі, узмахнула рукамі, як малады бусел высока на гняздзе крыламі, і засмяялася, засмяялася... На ўсю Сырніцу.

Юрка зноў падумаў, што яна, Жэнька, зусім не баіцца Завішнюка і смяецца яна з яго, з Юркі, бо ён цяпер вунь які смешны, у гразі, і засмяяўся сам, разам з Жэнькай.

Тады яна раптам сумелася, натапырылася ў той бок, дзе крычаў Завішнюк, паслухала, зноў была засмяялася, зноў махнула рукамі і сказала зусім ціха,— мусіць, каб не пачуў Завішнюк:

— Ты харошы... I зусім не егаза, зусім не егаза...

Пасля крутанулася, скочыла недзе назад, у траву,— як спалоханая качка зляцела з курганка,— і пабегла, пабегла па балоце...

Юрка тады ўздрыгнуў.

"Што яна хацела зрабіць?.. Што?" — Яму стала ўсяму горача пад мокрай вопраткай. Ён падумаў, што ведае, што яна хацела зрабіць, і збаяўся таго. Пасля падумаў, што Жэнька зусім жа не гарадская, зусім... Як яна лёгка бегае па балоце, што каза...

А Жэнька бегла не туды, дзе тырчаў яе пруток, а да гарбатай вывараткі, дзе блішчала ў яме рудая вада.

"Яна пабегла мыць рукі..." — падумаў Юрка, і яму стала тады нечага крыўдна і захацелася плакаць.

Калі ён пачуў, як усё крычыць, не сціхае Завішнюк, то падумаў, што вунь як ён злуе на яго, Завішнюка, на яго недзе цяпер злуе і Жэнька; падумаў пасля, што ніколі, ніколі не любіў Завішнюка і не будзе любіць, які б добры ён ні быў...

Ён, увесь у гразі, з лентай на плячы і пруткамі на сагнутай у локці руцэ, увесь устрывожаны і балючы, стаяў ля курганка і глядзеў на бурую ад торфу, вялікую, што стары мядзведзь, вываратку, пад якой сагнулася Жэнька.

...У бары гарачая зямля — аж гарыць, здаецца. Адкінеш рукі на сівы мох, ён — нібы толькі што падсушаны і выцягнуты з печы на вялікай шырокай блясе — коле ў далоні і крышыцца. Крышыцца на муку, на пыл. Так высыхала ў печы лісце вобаратніку, якое адразу пасля вайны насілі з балота ў кошыках і торбачках і сушылі на праснакі.

Юрку не хочацца таго ўспамінаць: не любіў ён ні вобаратніку, ні праснакоў, сухіх і калючых, што рассыпаліся на зубах, як жарства; яго, Юрку, тады на балоце пад Цянямі ўкусіла гадзюка.

Калі даўжэй ляжыш на зямлі, зямля яшчэ больш здаецца гарачая. Яе тут, на ўзгорку, з самай вясны сушыць сонца. Пасох верас, парудзела папараць — маленькая, не адскочыла нават ад зямлі, асыпаўся багун і ягаднік; пачаў жаўцець знізу і малады соснік. На ўзгорку — адзін малады соснік, толькі аж у куце, пад Ямскім, тырчаць разгатыя вярхі старых сосен — з зямлі, калі ляжыш дагары, яны добра відаць.

Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. Акцызнік не стрываў — сышоў да Парыпанавай студні. Юрка не пайшоў за ім, ён выціскаў ваду прыгаршчамі з моху і піў — адгэтуль яму сёння нікуды не хацелася ісці. Ён і кашулю апаласкаў ад гразі ў яме пад вывараткай, кашуля даўно высахла на сонцы, і цяпер ад яе пахне мохам і журавінамі; штаны ён не асмеліўся здымаць, каб памыць, ды іх усё адно заляпаў бы ў гразь, а яны высахлі, і гразь ад іх сама абсыпалася друзалачкамі...

Горача,— здаецца, і лежачы на зямлі няма чым дыхаць. Сонца даўно схілілася з паўдня, схавалася за соснамі, дало цень, а на пагорку парыць і парыць. Гарачы мох і верас — не дакрануцца. Калі прыхінеш вуха да зямлі, здаецца — недзе далёка, пад Мсціжамі, грыміць гром: гур-р... гур-р... Усё роўна як там зноў бярэ гарнізон "Жалязняк"...

Але ў тым баку неба чыстае, як вымытае: і яно высахла ад гарачыні і пабялела.

Жэнька са Светай пабеглі недзе на Карэнне — збіраць брусніцы; і ногі не баляць, нібы і не лазілі ад рання па балоце. Чуваць нават, як яны смяюцца нечага на тым Карэнні. I любяць жа брусніцы. Адна кісля, а яны ядуць. Света дык прыгаршчамі будзе ў рот сыпаць і не зморшчыцца. I ён, Юрка, любіць брусніцы, але яны яшчэ зялёныя, не паспелі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x