Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму захацелася цяпер адвярнуцца і паглядзець, дзе Жэнька. Крыкнула сваё "цягні" і папярхнулася, як сарока кавалачкам сала на нітцы на сметніку. У вайну Юрка так лавіў сарок...

Калі ж ён адвярнуўся, то Жэнькі на тым месцы, дзе яна была раней сагнуўшыся, не ўгледзеў. Падумаў тады, што Жэнька недзе адышлася і сядзіць на сухім курганку, чакае, покуль ён вылезе са сваёй лентай. Яны ўсе такія: і Света і Жэнька — абы прываліцца дзе ды пасядзець. Ногі ім усягды баляць!

Тады ён пачуў, што ў яго недзе збоку нехта чвякае па гразі. Ходзіць... Ён павярнуўся яшчэ. Над ім стаяла Жэнька... Яе ён не бачыў, бачыў толькі вочы... Вялікія-вялікія і чорныя. У іх быў страх. Жэнька нечага баялася, ён адразу не здагадаўся чаго. Калі ж ён вылез, увесь у твані і ў траве, што падобна на зайцаву капусту, на сухое, Жэнька падскочыла да яго. Страху ў яе чорных вачах ужо не было, можа, яго і зусім ніколі не было. У вачах была злось. Злосць на яго, на Юрку, ён здагадаўся...

— Малі бога, што не бачыў цябе Завішнюк... Малі бога...— Жэнька аж захліналася, трэсла галавой: адкідвала валасы назад — яны не слухаліся, падалі ёй на твар, закрывалі вочы.

"Чаму яна не адкіне іх назад рукамі?..— падумаў ён і ўбачыў тады, што рукі ў яе аж па локці ў гразі,— Што яна дзе імі рабіла?.."

— Малі бога, што не бачыў Завішнюк...

"Няўжо яна так баіцца Завішнюка? I чаму ў яе ў гразі рукі?" — падумаў ён яшчэ і, калі яна зноў сказала "малі бога..." — усміхнуўся і, сагнуўшыся, пачаў выціскаць прыгаршчамі з моху чыстую ваду.

Яна супакоілася, стаяла і глядзела на яго. А ён, памыўшы рукі, не хацеў адгінацца, баяўся глядзець ёй у вочы. Нейкая радасць, ён не ведаў яшчэ адкуль гзта, падступіла да яго: Жэнька ўсё бачыла... Яна ратавала б яго... Тады яму зрабілася сорамна: Жэнька можа падумаць, што ён хацеў паказаць ёй, які ён смелы...

Калі ён узняў на Жэньку вочы, убачыў, як яна стаіць, развёўшы рукі і растапырыўшы чорныя ад гразі пальцы. Яе чорныя валасы зусім схавалі ёй твар, блішчалі толькі недзе з-пад іх, як у дзікай казы, вялікія вочы.

Ён тады сумеўся, і яму стала горача!

Яна падышла да яго. Блізка-блізка...

— Закінь мне за шыю валасы. Не відаць нічога...— Яна ўздыхнула. Хвалявалася, мусіць, яшчэ. Спалохалася праз яго, ці што.— У мяне рукі ў гразі... Валасы рассыпаліся... Адна бяда з імі.

Ён не ведаў, як гэта рабіць, ён ніколі гэтага не рабіў...

Ён доўга глядзеў на яе сваімі спалоханымі вачыма — недзе як звярок,— тады падняў адубелую руку — яна, мусіць, адубела ад холаду, ад таго, што ён быў у прорве,— і адкінуў ёй валасы з твару назад, за шыю... Яны рассыпаліся, чапляліся яму за пальцы, і ён думаў, што робіць гэта не так, як трэба, і зусім не так, як хацела Жэнька. Пасля ён стаяў і не апускаў рук... Убачыў, што і твар у Жэнькі ў гразі. Хацеў быў сказаць, каб яна памыла твар і рукі, можна з моху выціснуць чыстай вады, але не асмеліўся. Калі ён апусціў руку і сціснуў пальцы, яму здалося што ў яго гарачая рука. Пасля ён падумаў, што валасы ў Жэнькі мяккія, як лён. А яму здавалася, што яны жорсткія... Мусіць, так здавалася, што яны былі чорныя...

"Жэнька прыбегла ратаваць,— падумаў ён зноў,— кінула ўсё і прыбегла..."

Тады ён успомніў, што яна звала яго: "Адзін лапаць — другі бот" і "Егаза". "Адзін лапаць — другі бот",— Юрка ведаў, што да чаго. А "Егаза" — не ведаў. Што гэта за слова: "Ега-за"... Ён многа разоў хацеў спытацца пра яго ў Завішнюка і не спытаўся...

Егаза — гэта нешта добрае. Жэнька дрэннага ніколі не скажа. Жэнька сама добрая, вунь якая добрая...

Яна адышлася ад яго, недалёка,— каб у руках была рабая "вяха", яе, Жэньку, можна было б нават дастаць,— стала, схілілася на правы бок, яшчэ больш растапырыла свае рукі ў гразі, як птушка крылы, сагнула галаву і глядзела на яго сваімі чорнымі вачыма зусім спадылба. Яны былі ў яе цяпер чорныя-чорныя — Юрка такіх не бачыў ні ў кога,— пераводзілі яго з ног да галавы і патрошачку-патрошачку пачыналі ўсміхацца. Юрка іх цяпер зусім не баяўся. Ён сачыў і сачыў за імі не адрываючыся,— здавалася, што яны большаюць і большаюць, робяцца вялікія, і шныраць, шныраць па ім... Блішчаць і смяюцца. Глядзяць на яго і смяюцца...

Юрка зірнуў на сябе — не ўбачыў ні штаноў, ні кашулі, ні вялікіх бацькавых чаравікаў — усё было заляпана гразёю, да якой паналіпала зялёнай травы, што падобна на зайцаву капусту. Гразь на сонцы хутка абсыхала і пачынала рудзець.

"На каго я цяпер падобны?.." — падумаў ён.

Калі зноў падняў вочы — угледзеў, што Жэнька вярнулася і ідзе да яго. Памаленьку перастаўляе свае бліскучыя гумавыя боцікі па рудой траве. Ідзе, а вочы яе смяюцца. I зноў робяцца вялікія...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x