Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Голас яе ляціць па ўсёй пасецы, звонкі, чысты...

Калі яна сціхае — шумяць сосны. Не, гэта Юрка пасля работы ў Грасыльды на двары ля студні чысціць "сухой белай анучкай" — старым палатняным ручніком — ножкі, вінты, лімб, верньеры, трубы і ленту. Лепта аж пішчыць пад сухім ручніком. Юрка добра яе шаруе, не шкадуючы.

Пасля лента падае ў яго з рук і звініць:

— Лімб-алідада... Лімб-алідада...

У Юркі зліпаліся павекі. Ён засынаў. Не чуў, што кончылася вечарынка і, гамонячы, па вёсцы разыходзіліся леспрамгасцы. Пачынала днець.

Раздзел восьмы

Акцызнік

"Нашто клясці цемнату? Лепш запаліць свечку..." — падумаў Завішнюк сёння за раніцу другі ўжо раз і несамахоць ляпнуў варотцамі.

На двары ў Акцызніка была Юзэфа — корпалася нечага, сагнуўшыся ля хлява на дрывотні. Калі Завішнюк ляпнуў варотцамі, яна адагнулася і пайшла да ганка, несучы ў падале трэскі. Загаварыла першая, забегшы наперад:

— Толькі што прывалокся... Відном. Я дык і не ведаю... і не ведаю, што рабіць. Ню?.. Што рабі-і-іць... Спіць. Як з ног зваліўся. Не дабудзішся, не даклічашся... Што калода. Можа, ужо і адубеў дагэтуль. Гэта ж... Усю ноч... Усю ноч з Чаркашыным... Усю ноч... Ню?.. А я... I за яго на ўчастак вартаваць бегала, і цяпер на дарогу да сябе трэба бегчы... А ён... I яму ж трэба ў лес ісці. Будзіце самі... Можа, вас, чужога чалавека, паўважаецца... Паслухае. Мо паўважаецца... Гэта ж думаць... Усю ноч з Чаркашыным...

Яна адчыніла дзверы і сама пайшла наперадзе ў хату. Высыпаўшы трэскі ля печы, абтрэсла рукамі спадніцу і піхнула маленькія дзверцы ў другі пакой — ад вуліцы.

Каб ступіць цераз парог, Завішнюку трэба было згінацца, і ён падумаў, што такі здаравіла, як Акцызнік, лазіць тут заўсёды, як крот у нару.

Другі пакойчык, як і першы, быў таксама маленькі; столь нізенькая — рукой дастанеш бэльку. Але ён быў утульны: чыста выбелены і вымыты. Пасярод яго стаяў стол — невялічкі, кругленькі, відаць, самаробны,— засланы белым абрусам. На ім у гладышы з адбітым горлам пагнулі галовы прывялыя чырвоныя вяргіні. У пакоі пахла палыном і лез у горла пыл — адкуль толькі браўся.

Акцызнік ляжаў на ложку за грубкай. Ложак быў новы, панікеляваны, шырокі — на дваіх. На ім ён раскінуўся ў адной сподняй бялізне, ляжаў дагары. На жываце ў яго закасалася кашуля. Акцызнік хроп, падвярнуўшы галаву: хыр-хыр, хыр-хыр — дробненька і рэдзенька, усё роўна як учора ў Грасыльды на дрывотніку канаў недасечаны стары певень. Галава ў Акцызніка ўтапілася ў падушку, і не было відаць ні ягонай пасмы сівых валасоў, якой ён хаваў учора на вечарынцы лысіну, ні самой лысіны.

На дварэ ўжо высока над соснікам стаяла сонца — свяціла якраз у акно, Акцызніку ў вочы. Ён так зажмурыўся, што бровы яго, здавалася, прыраслі да шчок. Вачэй нідзе не было і звання.

Завішнюк падышоў да самага ложка, кашлянуў у кулак, моцна, на ўсю хату. Акцызнік ляжаў як палена.

Тады загаманіла, аж закрычала на парозе Юзэфа:

— Людзі чужыя ў хаце... Ню?.. Людзі чужыя... Паўважаўся б... Уставай. Позна як. Ню? У лес трэба ж. Нашто людзей зводзіў? Нашто зводзіў... I мне трэба ж на дарогу. Сёння пад Сырніцай робім. Дарога гразкая, балота. Дык мы і метры ў яму цягаем, і дзёран, і пясок рыдлёўкамі кідаем цэлы дзень... Машыны ж гразнуць... Позна ўжо. Пакуль дабягу. Андрэй, людзі чужыя ў хаце, паўважаўся б... Людзі чужыя... Ню?

Яна падышла і нацягнула на яго пасцілку — аж да самага падбародка. Тады пакратала за галаву. Акцызнік перастаў хыркаць, адразу неяк, як спалоханае дзіця, усхапіўся і сеў. Звесіў ногі з ложка аж на падлогу. Бровы яго адарваліся ад шчок, і недзе з-пад іх зірнулі на Завішнюка злосныя, сівыя-сівыя, што дым ад папяросы, вочы. Зірнулі і доўга не адрываліся: чалавек, мусіць, намагаўся дадумацца — дзе гэта ён.

Пасля перавёў вочы з галавы на ногі і доўга глядзеў на іх, утаропіўшыся і зморшчыўшыся. Завішнюк дагадаўся: не выцер ад пяску ног, прынёс мокры, прыліплы да чаравік пясок з вуліцы аж у хату. Яму стала несамавіта, ён ступіў ад грубкі ў парог.

— Стой сабе... Юзэфа памые...— не падымаючы на яго вачэй, прамармытаў Акцызнік.

Завішнюк разгубіўся: Акцызнік тады не п’яны і не "калода"...

— Сеў бы, таксатар, калі ўжо да мяне парог пераступіў... А я нікуды з ложка не крануся. Штаноў нават верхніх не надзену...— Ён паправіў на каленях пасцілку, якая цяпер служыла яму за штаны.— I ты знаеш чаму. Добра знаеш. Дарма і каза ваўку не скача.

— Я прыйшоў не па гэта. Мне чалавек быў патрэбен... Рукі, якія б церабілі лінію. Вось...— Завішнюк аж задыхаўся. Нешта засела ў горле, не давала гаварыць.— Прыйшоў, думаў, можа, чалавека лячыць трэба пасля ўчарашняга... Вы ж цяпер мой рабочы... і мне за вас адказваць. Ажно ў вас галава варыць, здаро-о-вая... Дык, можа, мне заадно сказаць: ну і прахадзімец жа вы, Акцызнік?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.