Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хіба цяжка запомніць?

Тэадаліт — тры грэчаскія словы. Грэцыя — краіна ля мора. Юрка яе знае на карце. А "тэа" — гэта позірк, "одас" — шлях, "літас" — камень. Спачатку тэадаліт ставілі не на штатыў (штатыў — гэта трыножнік), а на камень. Тэадаліты бываюць дакладныя і звышдакладныя... Юрка ўсё запомніў, слова ў слова за Завішнюком... Тэадаліт мае тры пад’ёмныя вінты — пры дапамозе іх прыводзяць лімб у гарызантальнае становішча... На падстаўках, прымацаваных да алідаднага круга, ляжыць зрокавая труба — круціцца вакол асі... У зрокавай трубе ёсць акуляр. Юрка яго пакажа, сам колькі глядзеў у той бліскучы акуляр... Што ж яшчэ? Ага-а... Завішнюк гаварыў, што прататып (што гэта? трэба ў яго самога спытацца) тэадаліта — астралябія... (Нейкае нядобрае слова. Усё роўна як Акцызнік лаецца...) Астралябія — гэта даўнейшы тэадаліт. Яго маляваў у сшытку Завішнюк і паказваў дзяўчатам. Света хіхікала... Хіхікала, а не запомніла, што "астрон" — гэта зорка, а "ламбано" — бачыць. Ды такія словы яна ніколі не запомніць, калі нават не можа запомніць "алідадны круг" і "абрысную кніжку".

Што яна тады робіць у сваім тэхнікуме? Завішнюк казаў, што тэадаліт яны павінны былі ўжо прайсці...

Юрка, каб толькі навучыўся "лічыць" градусы і мінуты, сам бы рабіў усё тое, што робіць Завішнюк. I Свету вучыў бы. Не так, як Завішнюк. Юрка прымусіў бы яе вызубрыць усё, калі ў яе такая памяць. Хай бы ночы не гайсала на вечарынках, а сядзела над кнігай...

А Жэнька...

Юрка думае, што Завішнюк менш пытаецца ў Жэнькі і не смяецца з яе, калі яна блытаецца ў градусах. А і Жэнька блытаецца... А ён, Юрка, не заблытаўся б, каб толькі разабрацца, што да чаго. А колькі тут ля таго тэадаліта пастаіш надта... Завішнюк гоніць Акцызніка на лінію... А з ім — і Юрку. "Астралябія..." — лаецца тады на ўсіх Акцызнік і цягне Юрку з сабой на пасеку.

Трэба будзе папрасіць Завішнюка, каб ён расказаў, што гэта за градусы ў тэадаліце... Але Завішнюк не раскажа, пасмяецца толькі і Жэньцы ўсё перадасць. Ну і чорт з ім... Юрка і цяпер без яго справіўся б і з тэадалітам і дзяўчат бы вучыў...

Стаў бы ля трыножніка, узяў бы ў руку абрысную кніжку, тупаў бы нагамі — таптаў мох — і гаварыў бы, расцягваючы словы і папраўляючы акуляры (а нашто Юрку акуляры?):

— Пры здымку землекарыстання (што гэта за карыстанне?) спачатку на ўсіх вонкавых граніцах устанаўліваюць межавыя знакі (хм... знакі...) — слупы з курганчыкамі — на ўсіх паваротах граніц — і прачышчаюць паміж імі лініі так, каб можна было прыступіць да вымярэння ліній і вуглоў... (Мусіць, сам зазубрыў усё з кніжкі, як Света, і не спатыкнецца, як гаворыць.) Пры вымярэнні вуглоў вядзецца геадэзічны (што гэта такое? трэба будзе запытацца...) журнал, пры вымярэнні ліній — абрыс... (Нейкі абрыс.) Пасля "вяха адзін", "вяха два"... (Смешна нават. Рабы кіёк, толькі што доўгі і фабрычны, а завецца "вяха адзін"...)

Пасля Завішнюк "замацоўвае праграму":

— Жэнька! Прывесці лімб у гарызантальнае становішча.

Жэнька з падскокам, што каза, ідзе да тэадаліта.

— Жэнька! Атрымаць гарызантальную праекцыю вугла...

Тут Юрка нічога не разумее.

Калі і Жэнька і Света "прывядуць лімб у гарызантальнае становішча" і "атрымаюць праекцыю", Завішнюк пераходзіць да другога. I ўсё гэта ў полудзень, калі самы раз легчы ў цень на халодны мох ці збегаць апаласкаць пот да Парыпанавай студні.

Калі Завішнюк "пераходзіць да другой тэмы", ён кладзе на зямлю свой "абрыс" і пачынае, як настаўнік, дыктаваць — ходзіць, заклаўшы рукі за спіну, і ківае галавой. Нават і акуляраў не папраўляе.

— Першае — расчыстка трасы. Другое — вешкі на лініях. Трэцяе — вымярэнне адлегласці стальной дваццаціметровай лентай. Чацвёртае — вымярэнне вуглоў нахілу і пятае — запіс і вылічэнне ў палявых журналах...

Пасля ўжо, седячы на пні, Завішнюк разбірае самыя лёгкія пытанні.

— 3 чаго зроблены штатыў?

"3 буку ці ясеню каб не разбухаў ад вады..." — хоча адказаць Юрка, але адказвае Жэнька. А яны са Светай маўчаць.

Завішнюк у канцы "свайго ўрока" кожны раз задае "самае лёгкае пытанне" Свеце:

— Чым змазваюць ленту?

— Вазелінам... Не дурыце мне, Анатоль Вікенцьевіч, галавы...— Яна крутне галавой, што каза, бадучыся, бы і праўда хоча паказаць: галава ў яе занята другім, не дурыце яе.

Завішнюк смяецца і кажа, што адказала яна правільна і каб гэта ў тэхнікуме, то ён, Завішнюк, паставіў бы ёй за такі адказ пяцёрку. Света злуе і адыходзіць далёка на лінію. Жэнька тады доўга кліча яе вярнуцца назад:

— Света-а-а!.. Света-а-а!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x