• Пожаловаться

Иван Шамякин: Вясновымі днямі

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин: Вясновымі днямі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1953, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вясновымі днямі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вясновымі днямі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Иван Шамякин: другие книги автора


Кто написал Вясновымі днямі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вясновымі днямі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вясновымі днямі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты што... захварэў? — і, не дачакаўшыся адказу, растлумачыў, кіўнуўшы на раллю: — Ты бадай што і нормы сёння не даў.

— Душна было, — адказаў Яўмен.

— Душна, — зноў-такі без жарту ці іроніі згадзіўся Валянцін і пайшоў да трактара.

Яўмен накінуў на плечы свой зашмальцаваны пінжачок, адышоўся і раптам адчуў, што ў яго пасвятлела на сэрцы.

«А фізіяномія ў яго сёння кіслая. Ніколі яшчэ Валянцін Лабанок не быў такі сур'ёзны, сумны»... — Чым больш ён думаў аб тым, як размаўляў з ім напарнік, тым весялей яму рабілася. Ён не вытрымаў і пайшоў цераз калгасны двор, хоць гэта і было яму не па дарозе.

I сапраўды, спаткаў Надзю

Яму нават здалося, што яна знарок чакала яго. Надзя стаяла каля студні, у белым халаце, з-пад марлевай павязкі выбіваліся пасмы прыгожых залацістых валасоў. Яна налівала ваду ў бочку. У сваёй незвычайнай вопратцы была яна яшчэ больш прывабнай, чым у святочным плацці, якое надзявала ўсе тыя вечары, калі яны сустракаліся. Яўмен бачыў: яна ўгледзела яго яшчэ здалёк, але рабіла выгляд, што не заўважае, — адвярнулася, нахілілася над студняй. Яўмен падышоў нясмела, спыніўся воддаль, назіраючы, як яе загарэлыя рукі бягуць па слізкім вочапе. Вынырнула вялікае драўлянае вядро, хіснулася, вада палілася на босыя ногі дзяўчыны. Яна засмяялася і, павярнуўшыся, сказала:

— Добрай раніцы, Квачык.

У яе вачах закаханы хлопец убачыў тое што прагнуў убачыць весялосць - фото 2

У яе вачах закаханы хлопец убачыў тое, што прагнуў убачыць, — весялосць, ласкавасць, не было ў іх ні разгубленасці, ні сораму.

— А які ты мурзаты! Станавіся, спаласну цябе разок, увесь пыл сплыве, — і яна, набраўшы ў жменю вады, жартаўліва пырснула на яго.

Ён стаяў, не зводзячы з яе позірку, і на твары яго ззяла найшчаслівейшая ўсмешка. 3 гэтай усмешкай ён адказаў на яе жарт, здавалася яму, самымі значнымі словамі, якія толькі можна было сказаць у такую незвычайную хвіліну:

— Пыл я змыю! — і гэта гучэла так: на пыл ты не глядзі! I ўжо звычайным голасам растлумачыў: — Душна было.

— Нешта твой трактар усю раніцу маўчаў, — сказала Надзя.

Ён збянтэжыўся і, не ведаючы, што адказаць, схлусіў:

— Гаручае не падвезлі, — і сам спалохаўся: а раптам яна ведае, што гаручае падвезлі ўвечары, ці сустрэне выпадкам старшыню і скажа яму. У Яўмена загарэліся шчокі, але, на шчасце, Надзя нічога не прыкмеціла.

— Ну, ідзі снедаць, Квачык, а то мяне чакаюць, — сказала яна і шпарка пайшла да будыніны пад шыферным дахам, з акна якой выглядалі яе цікаўныя сяброўкі.

Снедаючы, Яумен са смакам з'еў сваю яешню і выпіў амаль цэлы гладыш халоднага малака. Засынаў ён з шчаслівай усмешкай на вуснах. Па гонтавым даху паветкі аднастайна, але прыемна, бубніў дождж.

Пад вечар дождж сціх, прамачыўшы зямлю ўсяго на некалькі сантыметраў. Але ў паветры было свежа, не ўзнімалася ні пылінкі. Плугі рэзалі вільготную зямлю, як масла, чорныя тлустыя скібы лажыліся адна пры адной і цягнуліся доўгімі хвалістымі лініямі. Здавалася, ніколі яшчэ так добра не працаваў яўменаў трактар. Машыне таксама, відаць, палягчэла пасля дажджу. Павольна наплываў змрок, засвяціліся электралямпачкі на калгасным дварэ. Яўмен уключыў фары, але не збавіў хуткасці.

А раніцою ўліковы трактарнай брыгады двойчы перамяраў плошчу, не паверыўшы першы раз сваім падлікам: баяўся, што памыліўся, бо выпрацоўка Яўмена Квача за змену — начную змену! — перавысіла рэкорд найлепшага трактарыста МТС Сяргея Бярозкі.

Пераможцам здаваў Яўмен змену, пераможцам ішоў ад трактара ў вёску, зноў жа цераз калгасны двор. Але Надзі на гэты раз не спаткаў.

Пасля снедання ён сядзеў на прызбе — прыемна пагрэцца на ранішнім сонцы — і чытаў раённую газету, у якой зноў (каторы раз за вясну!) пісалі пра Сяргея Бярозку. Яўмен чытаў і думаў, што добра было б, каб і пра яго працу напісалі ў наступным нумары газеты. Няхай бы прачытала Надзя, ёй, безумоўна, таксама прыемна было б перад сяброўкамі. Дарэчы, газета выйдзе якраз напярэдадні таго дня, калі скончыцца яго начная змена, і ён зможа ўвечары гуляць.

3 горада прышла Галя, якую ён сёння яшчэ не бачыў, прывіталася і села насупраць, каля паветкі, абхапіла рукамі каленкі і ўтаропілася ў трактарыста. Яўмен паспрабаваў чытаць далей, не звяртаць на яе ўвагі, але праніклівы позірк дзяўчыны ўстрывожыў яго. Зноў заныла ў сэрцы ад прадчування нечага непрыемнага. Ён рабіў выгляд, што чытае, а сам раз-по-разу пазіраў на яе, чакаючы яе слоў, як удару. I не памыліўся...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вясновымі днямі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вясновымі днямі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вясновымі днямі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вясновымі днямі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.