Иван Науменко - Над ціхаю Віццю

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Науменко - Над ціхаю Віццю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1955, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над ціхаю Віццю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над ціхаю Віццю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Над ціхаю Віццю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над ціхаю Віццю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I Юрка ехаў на рачулку Віць на балотную гідраметстанцыю куды яго накіравалі - фото 1

I

Юрка ехаў на рачулку Віць, на балотную гідраметстанцыю, куды яго накіравалі працаваць пасля заканчэння тэхнікума. Ён злез з пасажырскага поезда ў Бабінавічах, і толькі паспеў паставіць куфэрак на платформу, як паравоз свіснуў і вагоны паплылі далей. Дарогі да Віці Юрка не ведаў.

На лавачцы каля станцыйнага памяшкання сядзела тры дзяўчыны. Яны лушчылі гарбузікі і, не хаваючы сваёй цікаўнасці, ва ўсе вочы разглядалі хлапца.

Юрка вагаўся — ісці да дзяўчат ён не адважваўся. Але паратунку не было, трэба было ў каго-небудзь спытаць пра дарогу.

Хлопец выцер хустачкай узмакрэлы твар і падышоў да дзяўчат. Бялявенькая, што сядзела з самага краю, хіхікнула і адвярнулася за спіну суседкі.

— Сціхні, Люська, не люблю. — Люсіна суседка злёгку штурхнула дзяўчыну. Яна, відаць, была старэйшая і сур’ёзна паглядала на Юрку.

— Ад вадакачкі трубы да Віці пракладзены, — тлумачыла яна. — Таму да самай рэчкі насып ідзе, ён ляжнёўкай называецца. Толькі цяпер ваду не пампуюць...

— Не пампуюць? — перапытаў хлопец.

— Вадакачка ж не працуе цяпер. Да вайны тут завод быў, цягнікоў многа станавілася. Угнаенні тут выраблялі.

— Апеціты,— уставіла Люська і засмяялася.

— Ды не крыўляйся ты. Не апатыты, а фасфарыты...

Юрка пайшоў. Ляжнёўка з двух бакоў была абсаджана дрэвамі, і хлопец ішоў па ёй, як па калідоры. Праз колькі часу зялёная сцяна скончылася, і насып быў пракладзены проста па лесе. Над просекай разгалістымі шатамі навісалі грабы і бярозы. Патыхала настоеным водырам прэлага лісця і сырой лясной зямлі.

Юрка ўжо колькі разоў перакладаў куфэрак з правай рукі ў левую, а канца ляжнёўцы ўсё не было.

Нарэшце лес скончыўся, і ляжнёўка пайшла сенажаццю. Адсюль хлопец убачыў і метэаралагічную станцыю. Яна была амаль ля самай рэчкі. Домік станцыі быў драўляны і высокі, нібы двухпавярховы.

Хлопец неяк наперад не думаў, якой будзе гэтая станцыя. Яшчэ ў тэхнікуме, калі студэнты здавалі выпускныя экзамены, будучыня ўяўлялася крыху інакшай. Юрка, як і яго сябра Сымон Баравік, у тэхнікум прышоў з дзетдома. Ён не вельмі думаў пра работу — неяк жа ўсё ўладзіцца. Але сябры іншы раз размаўлялі пра будучыню. Тон у такіх гаворках заўсёды задаваў Сымон. Ён гаварыў, што іх, можа, пашлюць за палярны круг, на ільдзіну, да іх будуць прылятаць самалёты, будуць пісаць у газетах, і іншы раз Юрка, хоць гэтага ён ніколі і не гаварыў услых, уяўляў сябе ў ролі выратавальніка многіх людзей, якіх недзе ў моры насцігла бура, і толькі ён адзін заўважыў небяспеку. Да яго падыходзяць удзячныя людзі, кожны хоча сказаць яму нешта асаблівае. А ён? А што ён, ён толькі споўніў свой абавязак...

Атрымалася не так. За палярны круг, наогул, не паслалі нікога. Праўда, Сымона накіравалі ў цікавае месца — у Владзівасток, мабыць, да маракоў. Такіх жа, як Юрка, было таксама шмат — каго паслалі на самыя звычайныя метэаралагічныя станцыі. Ва ўпраўленні хвалілі Пеўніка, загадчыка метстанцыі на рачулцы Віці.

— Юрый Іванавіч, галубчык, — пачуў раптам Юрка прыемны і нібы здаўна знаёмы голас. Ён азірнуўся і ўбачыў нізенькага, лысага чалавечка, які, пакінуўшы веснічкі адчыненымі, бег яму насустрач. «Мой загадчык Пеўнік», — падумалася хлопцу.

Пеўнік, не пытаючыся, узяў з юркавых рук куфэрак, паставіў яго на траву і ўсё падскокваў, мітусіўся і дакараў Юрку за тое, што ён не адбіў тэлеграмы, калі выязджаў з упраўлення.

Дворык станцыі быў вельмі прыгожы і спадабаўся Юрку з першага позірку. Пасыпаная белым рачным пяском дарожка вяла да веранды, спавітай зелянінай дзікага вінаграду. Пад яблынямі ў садку стаялі выструганыя падпоркі, бо голле аж угіналася пад цяжкасцю пераспелых пепінак.

— Які ж вы нядобры, — прывітала Юрку ладная з выгляду гаспадыня. — Пеця аж тры разы на станцыю ездзіў, а вас усё няма. Будзем знаёмы — Вольга Апалонаўна...

Пеўнік у прысутнасці жонкі не мітусіўся, маўчаў і толькі неяк бездапаможна шморгаў носам. У пакойчыку ўсё было прыбрана вельмі чыста, і Юрка з непрывычкі не ведаў, куды сесці. Быў ужо надвячорак. Чырвоныя праменні заходзячага сонца прыгожа аздаблялі ціхі поўзмрок кватэры, на сцяне павольна адбіваў секунды старамодны гадзіннік з драўлянай зязюляй наверсе. У гадзінніку раптам нешта зашыпела, зашоргала, і ён, па-старэчаму, нібы кашляючы, пачаў адбіваць гадзіны. Юрка налічыў дзевяць удараў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над ціхаю Віццю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над ціхаю Віццю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Науменко - Война у Титова пруда
Иван Науменко
Иван Науменко - Сорок третий
Иван Науменко
Иван Науменко - Грусть белых ночей
Иван Науменко
Пётр Науменко - Сердце бури. Том 8
Пётр Науменко
Пётр Науменко - Сердце бури. Том 5
Пётр Науменко
Александр Науменко - Земля мёртвых
Александр Науменко
Николай Науменко - Фантастика 2003. Выпуск 1
Николай Науменко
Иван Науменко - Рэдактарава хата
Иван Науменко
Иван Науменко - Пераломны ўзрост
Иван Науменко
Вера Науменко-Проскрякова - АГАТА. Любовь длиною в жизнь
Вера Науменко-Проскрякова
Отзывы о книге «Над ціхаю Віццю»

Обсуждение, отзывы о книге «Над ціхаю Віццю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x