Василь Быков - Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков - Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны хутка спусціліся са свайго пагорка, па рыхлым снезе перайшлі лагчыну. Дваццаці хвілін хапіла на тое, каб добра ўгрэцца і нават замарыцца. Што ні кажы, а напамінала аб сабе мінулая ноч. Да таго ж, у адрозненне ад учарашняга, Іваноўскі адразу адчуў пры хадзе больш моцны боль у хворай назе, міжвольна ён ступаў ёю асцярожней, болей налягаючы на здаровую. Праўда, ён стараўся прывыкнуць да гэтага свайго болю, думаў, як-небудзь абыдзецца, разыдзецца, авось рана яму не пашкодзіць. Але, падняўшыся на чарговы пагорак, лейтэнант адчуў, што трэба адпачыць. Тады ён трохі расслабіў нагу, цяжар цела перанёс на здаровую і, каб Півавараў, які падыходзіў следам, не заўважыў нічога, зрабіў выгляд, што аглядаецца, хоць аглядацца не было чаго. Шаша была побач, яна ляжала пустая; наперадзе не шмат было ўгледзець, моцны ўсходні вецер пругка дзьмуў у твар, ад яго слязіліся вочы.

— Ну як, Піваварчык? — знарок жартаўлівым голасам запытаўся лейтэнант.

— Нічога.

— Угрэўся?

— Упарыўся нават.

— Ну, давай далей.

Азіраючыся па баках, яны прайшлі яшчэ, мабыць, з гадзіну, зводдаль абышлі край якогась ляска, хвойнік, нейкія будынкі ля дарогі — пасля ўчарашняга абстрэлу з хутара Іваноўскі стараўся трымацца ад будынін далей. Шаша амаль скрозь ішла прама, без паваротаў, гэта аблягчала арыенціроўку, і лейтэнант толькі зрэдку пазіраў на компас — правяраў напрамак.

Настрой яго быццам нават палепшыўся. Півавараў ішоў па пятах, не адстаючы ні на крок, і лейтэнант, спыніўшыся, запытаўся з некаторай жвавасцю ў голасе:

— Піваварчык, што ты ў жыцці бачыў?

— Я?

— Ну, ты. У жыцці, кажу, што ты бачыў?

Півавараў паціснуў плячамі:

— Нічога.

— Кніжак хоць ты пачытаў?

— Кніжак пачытаў, - не адразу, нібы ўспамінаючы, адказаў баец. — Усяго Жуль Верна, Конан-Дойля, Вальтэра Скота, Марка Твэна…

— А Гайдара?

- І Гайдара. Яшчэ Дзюма, усё, што дастаў, прачытаў.

— Ого! — здзівіўся лейтэнант і нават з некаторай павагай паглядзеў на Піваварава. — І калі ты паспеў столькі?

— А я захварэў у шостым класе і паўгода не вучыўся. Ну і чытаў. Усё перачытаў, што ў бібліятэцы было. Мне з бібліятэкі насілі.

Так, мабыць, гэта цудоўна — прахварэць паўгода і прачытаць усю бібліятэку. Колькі ён марыў захварэць у дзяцінстве ды і ў вучылішчы, але болей трох дзён яму хварэць не ўдавалася. Здароўе яго заўжды было добрае, і чытаў ён нямнога, хоць цікавыя кнігі выклікалі ў яго трапяткую да хвалявання радасць, і кніжак, лепшых, чым творы Гайдара, яму ў сваім жыцці чытаць не давялося. І то ў дзяцінстве. Пасля стала не да літаратуры — пайшлі кніжкі іншага зместу.

Наўкола па-ранейшаму было ціха, увогуле спакойна, як бывае спакойна толькі далёка ад перадавой. Іваноўскі ішоў цяпер без учарашняй паспешлівасці, замінаў прыкметны цяжар у нагах і боль раны, які прыкметна запавольваў ягоныя рухі. Праўда, пакуль боль гэты можна было трываць, і, каб не надта засяроджвацца на ім, лейтэнант стараўся скіраваць сваю ўвагу на іншае, нават старонняе. У думках ён цяпер быў ля ягоных байцоў, якія пад камандай Дзюбіна вярталіся да сваіх. Напэўна, ужо ідуць ля ракі, поплавам. Добра, калі не занесла лыжню, яна дапаможа зарыентавацца. Зрэшты, Дзюбін, напэўна, і без таго запомніў дарогу, а ў выпадку чаго дапаможа карта. Карта на вайне — каштоўнасць, шкада толькі, што не заўжды хапае гэтых вось карт.

Увесь час не выходзіў з галавы Хакімаў. Вядома, напакутуюцца з ім не дай бог, асабліва пры пераходзе лініі фронту. Цяпер з ім не ўскочыш, не рванеш на лыжах, трэба ўсё паўзком, па-пластунску. Але хоць бы прайшлі. Праўда, Дзюбін, напэўна, сумее, павінен прайсці. Дзюбін і растлумачыць начальніку штаба іх няўдачу, неяк апраўдаецца за групу і за яе камандзіра. Хаця пры чым камандзір? Хто мог падумаць, што за якіх два тыдні так многа зменіцца і немцы вывезуць базу?

Сябе Іваноўскі не адчуваў вінаватым ні ў чым, — здаецца, ён зрабіў усё, што было магчыма. Тым не менш нейкі паганы чарвячок вінаватасці варушыўся ў ягонай душы, быццам лейтэнант усё ж недагледзеў чаго і ў выніку не апраўдаў даверу. Менавіта гэты неапраўданы давер трывожыў яго болей за ўсё. Цяпер лейтэнант аж скаланаўся ад думкі, што з усёй гэтай задумы можа раптам нічога не выйсці.

Іваноўскі выдатна ведаў, як можна адным нейкім учынкам спляжыць усю сваю рэпутацыю. Аднойчы з ім было такое, што, падвёўшы чалавека, ён так і не змог вярнуць яго добрыя да сябе адносіны.

Незадоўга перад тым Ігару споўнілася чатырнаццаць год, і ён пяты год жыў у Кублічах — невялікім ціхім мястэчку ля самай польскай граніцы, дзе ў пагранкамендатуры служыў ветэрынарам бацька. Забаў у мястэчку было нямнога. Ігар хадзіў у школу, сябраваў з хлопцамі, а ў вольны час прападаў на каменданцкай стайні. Коні былі, можа, самым вялікім захапленнем яго дзяцінства. Колькі ён перачысціў іх, перакупаў, колькі паездзіў конна — у сядле і без сёдлаў! Гады тры запар ён не заўважаў нічога вакол апроч коней; кожны дзень пасля ўрокаў бег на стайню і вяртаўся з яе толькі на ноч, каб назаўтра да прыходу дзяжурнага зноў быць там. Пагранічнікі жартавалі часам, што Ігар — нязменны днявальны на іхняй канюшні, і ён бы з задавальненнем згадзіўся штодзень дняваліць, калі б не ўрокі ў школе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Жураўліны крык
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x