Іван Мележ - Людзі на балоце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Людзі на балоце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі на балоце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі на балоце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Людзі на балоце» Івана Мележа — першая частка «Палескай хронікі» — адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Людзі на балоце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі на балоце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль не прыглядаўся асабліва, не перабіраў, не вымяркоўваў. Ён быў для гэтага вельмі ж здзіўлены, зачараваны. Жылі побач, бегалі з другімі на выган, пасвілі жывёлу, колькі гадоў бачыў між іншых і не ведаў, не здагадваўся, хто такая Ганна. І нечакана пасля вечара на лузе адкрылася ўсё, і, убачыўшы, адчуўшы такое, збянтэжаны, уражаны, стаў як сам не свой. Свет як бы перайначыўся адразу.

Ён быў цяпер поўны цудаў і радасці, незвычайны свет, — і ўсе цуды і радасць у ім тварыла Ганна. Адны яе рукі, пераплёўшыся пальцамі з Васілёвымі, маглі рабіць яго многія ночы шчаслівым. Калі яна паслухмяна тулілася, яго поўніла дзіўнае, незразумелае і невыказна харошае тамленне ў грудзях. Туман таямнічы над балотам, ціхі шэпт груш — нават яны змяніліся, сталі інакшыя, дзівосныя дзякуючы ёй. Калі яна была побач, радасць, шырокая, бязмежная, жыла ў ім, ва ўсім, што акружала іх. У гэтай радасці ночы не плылі, а ляцелі, і світальныя зоры прыходзілі заўсёды вельмі рана. Цэлымі днямі, што б ні рабіў, Васіль зачаравана ўспамінаў Ганну, думаў пра Ганну, шукаў вачыма Ганну, чакаў ночы спаткання з Ганнай.

Час быў не для кахання — гарачы жнівеньскі час. Людзі ўставалі раней за сонца, вярталіся ў сяло ўпоцемку. Павячэраўшы, куранёўцы адразу валіліся спаць. Кароткія яшчэ ў жніўні ночы, вечар ледзь не сустракаецца са світаннем, а трэба даць уціхнуць зморы ў руках, у нагах, учыгунелай спіне, адпачыць целу ад едкага поту. Васіль жа, ледзь толькі пачне гусцець поцемак, бачыў адно жардзяны плот каля Чарнушкавага агарода, дзе стаялі першы раз, калі яшчэ не асмельваўся ўзяць Ганну за стан, і дзе з таго вечара стаялі ўсе ночы.

Як заўсёды, спяшаўся і ў гэты вечар. Сербануў некалькі лыжак гурочнага расолу, схапіў гурок, каб даесці ў дарозе, ускочыў з-за стала. Маці, амаль нявідная ў душным хатнім змроку, з другога боку стала параіла:

— Вазьмі шчэ. Ці от рэдзькі ўкусі…

— Наеўся ўжэ…

Васіль варухнуўся, нібы адганяючы стому, пачуў, як ные натруджаная за дзень спіна, млосна падгінаюцца ногі.

— Не баўся вельмі… — не ўтрывала, папрасіла ўслед маці.

Зачыняючы дзверы, чуў, як уздыхнула. Спачатку, калі ўсё толькі пачалося і не ведала яшчэ, што з сынам, пыталася, куды ідзе, раіла лепш дома астацца, адпачыць, потым па шчаслівым Васілёвым твары, па гаворках жанчын зразумела ўсё, адно ўздыхала ўслед…

Васіль саскочыў з ганка і на момант стаў, думаючы, дзе ісці, вуліцай ці гумнамі. У іншыя дні хадзіў паўз гумны, каб не сустракаць нікога, не бавіцца марна, сёння прыпазніўся, пакуль завёў каня на ўзболатак, — можна ісці і вуліцаю. І на вуліцы цяпер нікога.

Усё ж падаўся на прыгуменне, звыклаю сцежкай. Мінуўшы чорнае гуменца, што пахла старою гніллю і сухім, свежым жытам, па загуменнай дарозе ўжо не ішоў, а бег, вясёлы і нецярплівы, да знаёмых, цяпер такіх мілых груш ускрай сяла.

Яшчэ зводдалек заўважыў, што Ганна ўжо чакае. Прытулілася да кала, ціха стаіць каля плота. У цемры постаць яе ледзь значыцца, а твару і зусім не відаць, але Васіль ведае: гэта яна. Хто ж яшчэ можа быць тут, на іх запаветным месцы?

Яна адхінулася ад плота, прамовіла:

— Вельмі ж ты хапаўся!

— Вельмі, — не адразу зразумеў ён.

— Яно і відно: пеўні скора заспяваюць!

— Гуза на ўзболатак вадзіў…

Васіль разумее, што апраўданне гэтае ніяк не апраўдвае яго, бачыць, што вінаваты.

— Другі раз няхай Прося гарбатая цябе столькі чакае. А я не буду…

Васіль і не апраўдваецца, і не просіць, каб не злавала. Ён не ўмее прасіць. Так яны і стаяць спачатку, блізкія і далёкія, стаяць і маўчаць, адзін вінаваты, а другая — пакрыўджаная. Васіль няёмка корпае пальцам жэрдку, адкалупвае кару, Ганна хоць бы зварухнулася.

Недзе на другім канцы завялі сумную песню, мусіць, сабралася купка моладзі. Песня хутка сціхла, знянацку віскнула дзяўчына, якую ўшчыкнуў ці паказытаў гарэза хлопец.

— Алена Зайчыкава, мабуць, — першая гоніць цягучую маўклівасць Ганна.

— Мабуць, Алена…

— От, любіць вішчаць… Шлакоткі страх як баіцца!.. — Яна раптам упікае: — А вы ўжэ і рады!

— Я што?.. Трэба яна мне, як леташні снег!..

— Мабуць, трэба.

— Ды я каля яе ніколі і блізко не сядзеў.

— Не брэшаш?

— От шчэ!.. Хрысціцца хіба!..

Васіль адчувае, што Ганна ад гэтых яго слоў мякчэе. Ён, праўда, яшчэ з асцярогай, бярэ ў сваю яе цёплую руку — Ганна не адбірае. І Васілю становіцца радасна, да яго зноў вяртаецца шчасце, вялікае, неабсяжнае, — здаецца, шчасцем гэтым напоўнены не толькі Васілёвы грудзі, а і ўся ноч, уся цёмная, духмяная цішыня, што дрэмле над Куранямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі на балоце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі на балоце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
Іван Мележ - Завеі, снежань
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
Отзывы о книге «Людзі на балоце»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі на балоце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x