• Пожаловаться

Іван Мележ: Завеі, снежань

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ: Завеі, снежань» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 985-02-0190-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Мележ Завеі, снежань

Завеі, снежань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завеі, снежань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Іван Мележ: другие книги автора


Кто написал Завеі, снежань? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Завеі, снежань — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завеі, снежань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ступіла ў Парасчын пакой, па мокрай яшчэ падлозе падышла да акна. З хваляваннем, з неспакоем сачыла: бацька спыніўся сярод двара, няўпэўнена агледзеўся. Мачыха кіўнула ў бок школы, штосьці сказала, але ён, крутнуўшы нязгодна галавою, палез з калёс, стаў наматваць вожкі на ручку. Кінуў каню сена. Мачыха таксама злезла з калёс, навастрылася позіркам на школу. Ганна схамянулася, выйшла на ганак. З ганка ступенька за ступенькай сышла ўніз.

Мачыха ўзрадавана заспяшалася насустрач. Бацька замітусіўся, узяў з воза клунак, таксама пайшоў хапаючыся, быццам баяўся спазніцца. Мачыха паздаровалася, пацалавалася, бацька ад хвалявання толькі любасна, жаласна заморгаў вачыма.

— Мы тут падушку ды коўдру прывезлі, — сказала дзелавіта мачыха. Яна трымалася спакойна, з такім выглядам, быццам нічога і не здарылася асаблівага.

— От ето добра, — спакойна ж адказала Ганна. Са спакойнай жа гасціннасцю запрасіла: — Заходзьце. Гасцямі будзеце!.. Дайце мне клунак, тато!

— Да ўжэ данясу, — не згадзіўся бацька.

Яна першая пайшла ў калідор, у баковачку кухні. У кухні заўважыла: мачыха, прыціхлая, пільная, азіраецца, разглядвае ўсё навокал, бацька стаіць няёмка, не зварухнецца — трымае на руках клунак. Ганна ўзяла клунак, ускінула на печ, каб не маўчаць, растлумачыла:

— Ето — кухня. Тут я гатую…

Мачыха кіўнула спрытнай галоўкай:

— Аге.

Падала абаім табурэткі. Бацька сеў асцярожна, сядзеў напружаны, не зводзіў з Ганны ўважлівых, спачувальных вачэй. У пакой убегла вясёлая, з бляскам у вачах Параска, мачыха адразу падхапілася, дала «добры дзень». Устаў, пакланіўся бацька.

— Ето бацько з маткаю прыехалі, — сказала Ганна.

— Праведаць захацелася… — памагла мачыха.

— А-а! Я так і падумала! Як пабачыла, што ідуць, — рашыла: не інакш — бацькі!.. Вельмі добра! — пахваліла яна так, быццам прыехалі да яе. — Сваякі не павінны забывацца на сваіх!

— Хто ж думае… — падхапіла мачыха.

— Я і кажу — вельмі добра!.. Толькі што гэта вы сядзіце так? Чаму гэта вас не просяць распрануцца? Не частуюць чаму? — Бацька сказаў, што нічога не трэба, але Параска слухаць не хацела: — Ганначка, самавар гасцям! Чаю з варэннем клубнічным!.. — Яна прыслухалася: з класа, які яна пакінула, ішоў гоман, недавольна пакруціла галавой: — На хвіліну пакінуць адных нельга! — Выскачыла з кухні.

Мачыха сказала, як бы не верачы: харошая якая. Ганна адазвалася з захапленнем: харошая! Схамянулася, падбегла да самавара, дастала з печы гарачага вуголля, укінула ў трубу. Пакуль яна гнулася каля самавара, мачыха не ўтрывала, прыадчыніла дзверы ў Парасчын пакой, зазірнула. Зачыніўшы, стуліла сухія губы, паківала галавой Чарнушку:

— Чысто, як у паноў!

Яна хацела глянуць і ў другі пакой, Галіны Іванаўны, але раптам зазвінеў званок, і яна спалохана адскочыла ад дзвярэй. Борздзенька села на табурэтку, ураз нагнала на сябе выгляд ціхі, нясмелы. Адразу пасля гэтага ўвайшла Галіна Іванаўна, нелагодна зіркнула на абаіх, моўчкі прайшла ў свой пакой. Пазней зноў зайшла Параска, стала распытваць, як жывецца, хваліць Ганну за працавітасць, за розум. У калідоры між тым бушавалі тупат, крыкі, потым — было падобна — пачалася нават бойка. Параска ўсхапілася, кінулася туды…

Пасля перапынку, калі Галіна Іванаўна зноў моўчкі прайшла праз кухню і ў калідоры стала ціха, распрануўшыся ўжо, асцярожна налівалі ў сподачкі чай, сёрбалі і амаль увесь час маўчалі. Мачыха піла ўпраўна, і варэнне спытала добра, і хваліла яго, бацька цягнуў ваду без смаку, да варэння не дакрануўся. Глядзеў усё жаласнымі, трывожнымі вачыма; па вачах відаць было, як шкадаваў, трывожыўся. Ганне аж супакоіць яго хацелася.

Напіўшыся, выціраючы яшчэ чырванейшы, потны твар, мачыха хвіліну сядзела важная, сур'ёзная. Як бы паказваючы, што цяпер пара пра галоўнае пачаць.

— Буў ужэ?.. — не то запытала, не то адзначыла проста. Ганна зразумела — пра Яўхіма гаворыць.

— Буў.

Мачыха сур'ёзна стуліла губы. Уздыхнула.

— І к нам прыходзіў. Гразіўся.

— Няхай грозіцца! — Ганна весела ўстала, накрыла слоік з варэннем. — Тут таксамо страшыў! Да я астудзіла трохі!

Бацька не павесялеў ад яе слоў. На твары паявілася нешта нават такое, нібы папракнуць хацеў.

— Ты асцярожней будзь, — папрасіў лагодна. — Ён — паганы…

— Аге, ён калі пагразіўся, дак нешто думае, — павучальна дадала мачыха. — Ты ўсё-такі бойся!

— Не такі ён страшны, — разважліва ўжо, каб не трывожыць лішне бацьку, прамовіла Ганна.

— Страшны не страшны, а — асцярожней будзь.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завеі, снежань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завеі, снежань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Іван Мележ: Людзі на балоце
Людзі на балоце
Іван Мележ
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Леанід Дайнека: След ваўкалака
След ваўкалака
Леанід Дайнека
Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Завеі, снежань»

Обсуждение, отзывы о книге «Завеі, снежань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.