Сярод вуліцы здрыганулася з неспадзеўкі: цішыню працяў злы брэх глушакоўскіх сабак. Кальнуў вочы агонь з іхняй хаты.
У тую вясну ні разу не пабачылі Хадоську ні на іфышчах, ні на вячорках. Ніхто за ўсё лета не чуў яе галаска ў дзявочых гуртах: як ні прасілі, ні разу не ирыйшла, не заспявала. І смяяліся, i спявалі Хадосьчыны таварышкі без Хадоські. Толькі i бачылі цяпер куранёўцы Хадоську на сенажаці, на полі — загарэлую, ціхую, упартую ў працы, з брацікамі i сястрычкамі сваімі, з бацькамі. Не змянілася яна нічым i ўвосень i ўзіму; жыла адзінока, як у лесе. Заходзіў быў у хату да яе Хоня, раз ці два — Міканор, але, бачылі ўсе, адступіліся скора: не зладзілася з Хадоськаю ў хлопцаў. Хадоська, казалі, нібыта гаварыць не захацела: маўчыць, маўчыць усё, быццам толькі i чакае, калі астанецца адна, — нецікава зусім з ею. Праўда, друпя жанкі казалі, што яна i не маўчыць пры хлопцах, што рада, каб хадзілі; сама нібы запрашала, але каму з хлопцаў цікава быць з такою? Тут часта пачыналіся спрэчкі: адны даказвалі, што бяда — бядою, што Хадоська цяпер — нават лепшая, паразумнела, не тое што якая другая дурніца ці сама яна ранен; друпя судзілі — сама вінавата, дык няхай i бядуе сама i на хлопцаў не спадзяецца вельмі…
Сярод гаворак пра Хадоську былі такія, што i Хоня, i Міканор Хадосьцы — пустое, што — пра гэта асабліва горача даводзіла Сарока — Хадоська, як i раней, любіць, чакае не дачакаецца аднаго Яўхіма. Сарока клялася, што хто-хто, а яна ведае гэта, як сама сябе; што ад таго, што так любіць Яўхіма, Хадоська i глядзець на Ганну не хоча, хоць — яшчэ нядаўна ж зусім — таварышавала!..
Гаварылі пра Хадоську багата, самае рознае: ніхто толкам не ведаў, што там у душы такой затоенай, такой не падобнай на тую, якой прывыклі бачыць раней, дзяўчыны. Былі сярод жаночых здагадак i блізкія да праўды, былі i дапёкія, але, мусіць, ніхто так далека не быў ад ісціны, як здагадлівая Сарока. У тым, што збераглося ў Хадосьчыным сэрцы пасля бальніцы, што хвалявала яе, Яўхім ужо амаль нічога не значыў: не было ў Хадоські не толькі якога-небудзь, хоць бы хворага, кахання, не было нібы i нянавісці. Усё, што было да Яўхіма, неяк скамянела ў ёй: як на камені, нішто не жьшо. Яна сама здзівілася, як — здалося ёй — спакойна, абыякава ўбачыла раптам яго на вуліцы; прайшла міма так, быццам i не ведала ніколі…
Згарэла, скамянела i яе дружба з Ганнаю: Ганна была цяпер для яе тым жа, што i Яўхім. Нават калі да Хадоські ў жаночых гамонках сталі даходзіць чуткі, што Ганне нясоладка з Карчамі, ацвярдзелая непрыхільнасць да былой таварышкі не памякчэла; i злараднасці не зазнала Хадоська спачатку.
У тое лета Хадоська як бы нанава пачула спеў жаваранка: цёплым, салодкім болем адгукалася ў ёй даўняя, такая звычайная калісьці песня. Як бы нанава убачыла Хадоська павітуху на белай зямлі, пачула шорхат спелага жыта, жывую цеплыню сцяблоў, што клала на перавясла. Ціхая, але харошая радасць поўніла яе, кал і, змораная, з абпаленымі сонцам рукамі, паколатымі нагамі ляжала пад бабкаю, слухала, як звініць, спявае гарачая зямля.
Свет быў поўны гукаў, поўны свайго, нябачнага раней жыцця. Ён жыў увесь час, дзівосна багаты i розны, з няўціхнай песняй: празрыстай, звонкай — ранкам, гарачай, прытомленай — днём, ціхай, думнай — увечары. Слухаючы, жывучы ў ім, Хадоська нібы пераставала бачыць усё збоку, нібы злівалася з ім, станавілася роднай часцінкай усяго. Станавілася нібы — чулася самой — то сінім небам, бо белым воблакам: лёгкая, бы пушынка з таполі, плыла ў высознай высі, не бачачы, не знаючы зямлі; то нібы сама рабілася коласам, што зморана шархацеў над сухою зямлёй, то — травою, што поўніла росным халадком лясныя прыцемкі, салодкай млявасцю — сонечныя паляны. У такія хвіліны ёй было так хораша, што хацелася плакаць, што сама сабой прасілася з грудзей малітва — хвала Богу. Вельмі часта ў такія хвіліны, праўда, браўся аднекуль незразумелы, тупы боль, ныў i шчымеў з нейкай гаркатою; але ён не мог адолець замілаванасці, рабіў яе адно вастрэйшай, чутнейшай.
З поля, з лесу Хадоська вяргалася тады не адна — з кветкамі, якія потым стаялі ў гладышцы на акне. Яны i ў хаце пахлі полем, лесам, поўнілі хату хараством узлескаў i вольнага прастору. Але ў ix паху скора чула Хадоська смутак смерці — хоць даглядала ix, мяняла ваду, кветкі гінулі. Ёй шкода было ix: былі яны Хадосьцы як жывыя, са сваёй радасцю i воляю, таксама божыя стварэнні. Ад гэтага, як ні любіла яна кветкі, ірвала потым ix ці ў полі, ці на ўзлесках i мала i рэдка; цешылася дома сваімі, хатнімі, якіх было поўна ў гліняных гаршчочках на вокнах i ў агародчыку перад хатай. Цешыцца было чым: летам агародчык буяў усімі барвамі красы; калі вярталася дадому, яны як бы віталі па-сяброўску — рэзка, мята, вяргіні, мальвы. Яны i былі ёй як сяброўкі, мілыя, шчырыя, надзейныя.
Читать дальше