Іван Мележ - Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль выйшаў з будынка, узняўся глінянаю дарогай на гapy з той жа цвёрдасцю, што з ім абышліся несправядліва i, што яшчэ горш, — справядлівасці няма ўжо адкуль чакаць. Раней была хоць якая надзея на Апейку, цяпер жа i такой, i няпэўнай, не было ні на кога. "Будзе твая ўся — самая лепшая". Сказаў, парадуваў!.. Усіхняя — ето не твая… І як не чужая саўсім, a i не твая! Нічыя ето!.." — падумаў ён, прыпыніўшыся на гары, гледзячы на дарогу перад сабой, над якой віліся першыя белыя мухі. Ён так пашкадаваў, што не сказаў гэтай простай i яснай развагі Апейку, што яму раптам захацелася вярнуцца назад, дагаварыць…

Васіль пайшоў дадому. Пайшоў невясёлы, але i не з такой балючай роспаччу, як мінулы раз: нібы прывыкаў ужо да бяды. Быццам адчуваў ужо, што страчанага, — як ні кідайся, не вернеш: з воза ўпала — прапала, — трэба прымяркоўвацца да новага стану. Можа ж, i на новай зямлі, калі папапяцца добра, дабіцца чаго-небудзь можна. Няхай не ўдосталь, але i з тою, перабіваючыся, пражыць неяк можна. A калі крута будзе, то i ў прыработкі якія-небудзь падацца…

І зырчала зноў у клопатнай маркоце неспакойная i заваблівая памяць пра Ганну: зноў нібы звала Ганна яго ў недаступны свет, i зноў здавалася — вось-вось Васіль разарве ўсё, што аблытала яго; прападзі яно пропадам, — i пойдзе, вольны, шчаслівы. Здавалася часам, нібы ён ужо вольны ідзе, не ў думках, а папраўдзе. Тады па цвёрдай, камякаватай дарозе ногі неслі весялей, лягчэй. І не чуу ужо халоднага ветру, што пранізваў зрэбныя штаны, што шыўся пад світу. І вочы нават цешылі гэтыя першыя, нясмелыя сняжынкі, што мітусліва прыхарошвалі зямлю блізка i ўдалечы, у якой ён угадваў купы дрэваў ля Глінішч, ля таго сяла, дзе была Ганна.

"Зіма пачынаецца. Зіма, як трэба…" Калі ішоў полем паўз Глінішчы, выбраў з няроўнага рада стрэх i дахаў гонтавы верх школы, ледзь стрымаў сябе, каб не збочыць. Не ведаў, як пасля ўсяго сустрэне Ганна, чуючы вялікую вінаватасць перад ёю, толькі ўсхвалявана, растрывожана глядзеў зводдалек. Павольна, няцвёрда ішоў ад сяла, нялёгка адольваў непаслухмянае жаданне, што спыняла, цягнула назад. Ужо за грэбляй, каля Куранёў, апанавала іншае: проста не мог глядзець на цагельню, на сваю паласу, здзеклівую чарнату якой падбельваў снег. Нават стаў, доўга, пацямнелы, стаяў, не гледзячы туды i не маючы сілы скрануцца. Пайшоў тады, калі ззаду, з Алешнікаў, стаў пад язджаць хтосьці…

У той час, калі Васіль вяртаўся з мястэчка, Апейка ў тым кабінеце, дзе гаварыў з Васілём, чытаў i перачытваў надрукаваную на машынцы паперу. Папера была знешне падобна на ўсе іншыя паперы, якія прыходзілі старшыні райвыканкома; але даўно ні адну паперу не чытаў, не вывучаў Апейка з такім роздумам: на паперы было надрукавана рашэнне, якое дзяліла рэспубліку па тэмпах i тэрмінах калектывізацыі на некалькі зон. З гэтага рашэння раён быў уключаны ў зону, дзе калектывізацыю завяршыць поўнасцю трэба было ўжо не ў два-тры гады, а за вясну, можна лічыць, за тры месяцы. Апейка чытаў, неспакойна хадзіў па пакоі, не мог адолець трывогі, супярэчлівасці: тое, што яму здавалася празмерным у некаторых выступленнях, было ўжо рашэннем; a рашэнні ён павінен быў выконваць. Звыклы браць цяжар працы на свае плечы, адказваць за раён, за людзей, ён з прыкрасцю адчуваў, што задача гэта — проста непасільная, што гэта, як ён ні будзе старацца, не зробіць, бо зрабіць гэта немагчыма за такі час, пры тых умовах, якія былі вядомы яму з бясконцых паездак. Але рашэнне ёсць рашэнне, трэба было рабіць, што магчыма i — больш таго. І Апейка хадзіў з краю ў край пакоя, думаў, думаў…

З гэтага дня на змену імжы i макрэчы прывалілі маразы. Скамянела гразь на дарогах, зацвярдзелі пацямнелыя балоты, скавала вясёлым лёдам канавы, копані. Васіль не памыліўся: лесам, балотамі, палямі ішла зіма. У Куранях сталі белымі, звонкімі раніцы, шэрымі, пякучымі ночы. У адзін з такіх звонкіх ранкаў Хоня над’ехаў з вясёлай гаманою да Хадосьчынай хаты. Шумліва, з галасам каціла з вуліцы, праз грэблю, да царквы вясельная чарада, у якой на двух вазах сядзелі прыбраныя, заружавелыя маладыя — Хоня i Хадоська. Хадоська глядзела стрымана, сур’ёзна, як, лічыла яна, трэба было ў такі дзень; Хоня ж рагатаў, галёкаў: здалёк было відаць, як давольны сваёй удачы, сваёй долі.

1958, 19611965

Примечания

1

Усе выступленні пададзены тут паводле стэнаграмы: "Другая сесія IX склікання. 20–26 лістапада І929 г. Стэнаграфічная справаздача. Выданне ЦВК БССР. Менск, І930 г.". 422 с.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x