• Пожаловаться

Іван Мележ: Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ: Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 985-02-0189-4, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Мележ Подых навальніцы

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Іван Мележ: другие книги автора


Кто написал Подых навальніцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вам чаго? — пачула Ганна з кухні.

— Ганна — у вас?

Ганна пазнала: ён. Выведаў, знайшоў… Не здзівілася: каб ён ды не знайшоў, ды адступіўся так адразу!

— А вы — хто? — запыталася Параска.

— Чалавек я. Мужык яе, калі не знаеце!

— А! Цяпер знаю. — Параска гаварыла спакойна, аж дзіва. — Вы, мусіць, хочаце, каб яна вярнулася к вам? — Не дала яму сказаць, заявіла непахісна: — Дык я магу перадаць: яна да вас не вернецца!

— Вернецца ці не, ето мае дзело! — абрэзаў яе ён.

Ганна магла б не выходзіць. Але ёй было няёмка туліцца ў схоўцы, даваць такі клопат адной Парасцы, хавацца за чужой спіною.

Дзіўна, ніякай трывогі, ніякага страху не было, калі ўвайшла ў Парасчын пакой, яму на вочы.

— Чаго явіўся? — сказала яму жалезным голасам.

— Квацеру паглядзець захацелася! — Ён стаяў сярод пакоя, чырвоны ад ветру i злосці, у ботах, у паддзёўцы, з пугаю ў руцэ.

"На калёсах прыехаў…" — прайшло ў яе галаве.

— Квацеру жончыну паглядзець захацелася! — паўтарыў ён, выдзяляючы асабліва: "жончыну".

— Паглядзі…— У яе гол асе, ва ўсёй паставе был i кплівасць, ганарыстасць.

— Бачу. Багато жывеш!..

— Непагано!

Ён павёў вачыма па пакоі, непрыхільна зіркнуў на Параску, важка пераступіў з нагі на нагу.

— Дак, можа, пара ўжэ кончыць ету камедзію! — сказаў раптам мякчэй, згаворліва.

— Дак я ўжэ кончыла.

Ён пранізаў яе позіркам.

— Ето ты цвёрдо, насаўсім?

— Хопіць ужэ. Паспытала шчасця!

— Ну, глядзі! — У яго голасе зноў пачулася пагроза. — Штоб не пакаялася!

— Ето ўжэ мой страх! Толькі не бойся — не пакаюся!

— Я покуль — па-добраму! — Ён, як раней, гразіўся, a толькі — чула Ганна — сам не ведаў, што рабіць далей; але не паказваў выгляду.

— А потым — што? Прымусіце? — заступілася за Ганну Параска.

— Ето ўжэ наша дзело — што! — Яўхім люта зіркнуў на Параску. — Вам бы, барышня, лепей не сунуць носа сюды!

— Вы ўламіліся ў мой пакой ды яшчэ смееце абражаць мяне!

— Не пужайце! A толькі — не раю лезці ў нашае дзело! — Ён зноў, ужо цвёрда, зірнуў на Ганну. — Сабірайся!

— Зараз жа пабягу! Падажджы! — Ганна хоць бы варухнулася.

— Покуль не позно!

— Кончано усё. Значыць — позно не будзе!

— Ну, глядзі ж! — грозна сказаў ён. Хацеў ужо ісці, але затрымаўся. Чамусьці паведаміў: — Сцяпана бацько выгнаў. Не паяўляўся шчэ?

— Не…

— Паявіцца, канешне. У Юравічах бачылі ўжэ!..

Пастаяў, памаўчаў, раптам апаліў злосцю, нянавісцю:

— Ну, глядзі ж! Усё адно — без мяне табе не жыць! Знай!

Ён стукнуў дзвярыма, важка затупаў у калідоры.

Людзі хавалі мёртвых, біліся ў горы над імі; бедавалі пра любых сваіх, жаніліся з імі; людзі жалі i малацілі, снедалі i вячэралі. Да людзей ішлі нязвыклыя, нязведаныя перамены, якія павінны былі зрабіць усё такім, якім яно не было ніколі. Людзі жылі, як i дзесяць, i сто гадоў, i жылі, як не жыў яшчэ ніхто, ніколі…

Даўняе i новае, дробнае i вялікае — усё было ў гэтым жыцці разам, злівалася, перамешвалася, лілося адной вірлівай, шырокай, няспыннай ракою…

У Куранях багата, па-рознаму гаварылі пра Ганнін учынак, пра Яўхіма, па-рознаму — з трывогай i злараднасцю — гадалі, чым усё скончыцца. Гэтыя гаданні яшчэ пабольшалі, калі ў Куранях пайшлі чуткі, што Яўхім хадзіў у Глінішчы, гразіўся, што ёй без яго ўсё адно не жыць i што Ганна не толькі не збаялася, а насмяялася з яго. Сярод гаворак пра Ганну былі такія, што старыя, казалі, не помнілі, каб у Куранях калінебудзь якая-небудзь жонка кідала чалавека, ды яшчэ такога, як Яўхім…

У адзін з гэтых дзён Васіль, які i радаваўся i трывожыўся за Ганну, выправіўся ў Юравічы. Нельга было так проста адступіцца ад нядаўняй несправядлівасці: Васіль не ўмеў адстумацца, пакуль была хоць нейкая надзея, — карцела Васілю паспрабаваць знайсці заступку ў Апейкі. Ішоў ён у гэты сухі i халодны дзень ужо спакайней i не з такой гарачай надзсяй: сплятаючыся з неспакойнымі, заваблівымі думкамі пра Ганну, таміла Васіля прадчуванне, што i Апейка наўрад ці заступіцца, паможа чым-небудзь. Але Васіль iшоў. І дайшоў, i дачакаўся, пакуль Апейка аднекуль не вярнуўся ў кабінет, i выгаварыў сваё набалелае, як мог. Хоць гаварыў ён ірвана, гарачымі, блытанымі словамі, Апейка ківаў яму, бачыў Васіль, разумеючы, шчыра спачуваючы. Потым ужо Васіль расчаравана адчуў, што Апейка зразумеў, чаго ён, Васіль, хоча, але не зразумеў, што Васілю баліць недарэмна, што з такой несправядлівасцю не можна мірыцца; што зямлю трэба вярнуць. Паслухаўшы зычліва i шчыра, Апейка стаў угаворваць Васіля ўступіць у калгас. Нібы згаварыўшыся з Міканорам, "пацешыў": "Уступіш — будзе тваёй не толькі нікчэмная палоска, уся зямля. Самая лепшая зямля, якой адзін ты ніколі не меў бы!.."

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі
Вячэрнія ветразі
Уладзімір Караткевіч
Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Іван Мележ: Людзі на балоце
Людзі на балоце
Іван Мележ
Іван Мележ: Завеі, снежань
Завеі, снежань
Іван Мележ
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.