Як i даклад, з супярэчлівымі пачуццямі ўспамінаў Апейка заключнае слова Рачыцкага. Адказваючы прамоўцам, што турбаваліся пра кадры, пра тэхніку для калгасаў, прызнаўшы, што "пытанне аб кадрах з’яўляецца самым адказным", Рачыцкі цвёрда заявіў: "Існуючая сетка навучальных устаноў, нават калі яна i будзе некалькі пашырана, не зможа вырашыць тых задач, якія мы сабе ставім, i не зможа на працягу двух год папоўніць склад кадраў з ніжэйшай i сярэдняй адукацыяй. І нават (на працягу) — трох гадоў".
"Другое пытанне, якое заняло досыць вялікае месца ў спрэчках, — казаў Рачыцкі,— гэта тэхнічная ўзброенасць. Гэтае пытанне таксама на працягу двух-трох год i нават у канцы пяцігодкі цапкам не будзе вырашана ў такім аб’ёме, у якім патрэбна".
Ён гаварыў мерна, выразна, як чалавек, які ведае i тое, пра што гаворыць, i тое, як трэба ўсё ацэньваць. Гэтае ведан не, адкрытасць вы кл i калi павагу да яго. Неспадзяваным зноў было, што тым жа тонам ён заявіў пад канец: "Сёння на сесіі як быццам не было чутно аб такой пастаноўцы пытання, што, калі мы не маем тэхнікі, не маем патрэбных кадраў, добрага арганізацыйнага апарату, трэба нам устрымацца з калектывізацыяй. Не чутно было аб гэтым. Відаць, такі настрой пераламіўся ўжо жыццём, сапраўднасцю, якую мы маем. Тыя таварышы, якія аб гэтым гаварылі, ужо ўсвядомілі, што гэтае пытанне не з’яўляецца рашаючым".
Апейка быў згодны: калектывізацыю трэба разгортваць, як толькі можна. Але развагі яго ўпарта тачыла сумненне: усё ж нашто было казаць так, нібы ні тэхніка, ні кадры, ні арганізацыйны апарат нічога не значаць, нічога не рашаюць. Нібы i не абавязкова лічыцца з рэальнымі магчымасцямі. Нашто такое легкадумства? Апейка не разумеў гэтага. Не мог зразумець.
Адчуванне шырыні i супярэчлівасці жыцця не давала Апейку спакою ўвесь час: i калі абмяркоўвалі бюджэт, i калі абгаворвалі даклад пра чыстку савецкага апарату. Асабліва багата было гарачых выступленняў, калі ішлі спрэчкі пра бюджэт. Людзі з усіх краёў — найбольш жанчыны — неслі к трыбуне бяду сваіх вёсак, родных людзей, якія паслалі ix сюды ў сталічную залу, наказал i ім. Прасілі сродкаў на бальніцы, школы, крамы, дзіцячыя яслі, хаты-чытальні, лазні; прасілі настаўнікаў, дактароў, дакладчыкаў; прасілі лякарствы, апал, святло. Скардзіліся, што мучыць бездараж, што мала кніжак для дзяцей, што не хапае газы, ботаў, адзення, махоркі. Зямляк з Мазыра вельмі разумна гаварыў пра тое, што зарастаюць вакол Прыпяці рэкі i сплаўныя каналы; прасіў грошай на рэгуляванне рэк, даказваў, што неабходна пашырыць меліярацыю, якая дасць багата ўрадлівых зямель…
Розныя, нязлагадныя думкі засталіся ў Апейкі ад даклада намесніка наркома PCІ Рыскіна.
Рыскін, вельмі зграбны ў акуратнай гімнасцёрцы, зграбны ў рухах, спакойна, разумна растлумачыў, чаму неабходна чыстка дзяржаўнага апарату i чаму ёй дадзена такая ўвага. Ён адразу ж заявіў, што дзяржаўны апарат у асноўным складаецца з адданых справе сацыялістычнага будаўніцтва работнікаў. Услед за гэтым тым жа лёгкім тонам, але сур’ёзна, дзелавіта сказаў ён, што побач з адданымі людзьмі працуюць i значныя кадры такіх, якія шкодзяць сацыялістычнаму будаўніцтву.
"Нарэшце, мы маем, — энергічна вёў ён далей, катэгорыю, нешматлікую, наасобныя адзінкі, у якіх, бясспрэчна, маецца прытупленне камуністычнай пільнасці, людзей, якія згубілі рэвалюцыйнае "чуццё"; такіх людзей, якія не бачаць, што робіцца вакол ix, не могуць ахапіць усіх гэтых складаных задач, людзей, якія паддаюцца уплыву класава варожых нам сіл". Рыскін заявіў, што "месцамі назіраецца агіднейшае скрыўленне класавай лініі, месцамі — поўнае разлажэнне…". Ён стаў абурана крытыкаваць Наркамзем, уся дзейнасць якога ішла на развіццё кулацкіх гаспадарак, насаджэнне хутароў, супроць калектывізацыі.
Строга судзіў Рыскін фінансавыя органы за няправільную лінію пры абкладанні служыцеляў рэлігійных культаў, недастатковую цвёрдасць пры спагнанні падаткаў з буйных прыватных гандляроў, з прыватнага сектару сялян. Аказалася, што ў рэспубліцы — у Мінску, Гомелі, Віцебску, Магілёве, — як i раней, дзейнічаюць яшчэ нямала буйных гандляроў, якія ўсяляк выкручваюцца ад падаткаў, ад фінансавага кантролю. Рыскін, вінавацячы, сказаў, што фінансавыя органы на дзяржаўны i кааперацыйны сектар націскалі больш, як на прыватны, ён даводзіў гэта тым, што прыватны сектар мае большую суму нядоімкі. Рыскін вінаваціў, што выяўлена толькі каля двух працэнтаў кулацкіх гаспадарак, што багата выпадкаў, калі кулак залічваецца ў сераднякі.
Читать дальше